цяж, ‑а, Т ‑ом, м.

1. Рэмень ці трос, якія служаць сродкам перадачы цягавай сілы. Падчапілі другі паравоз, рванулі раз і два .. Перадыхнулі хвіліну, другую і рванулі так, што загрымеў і лопнуў цяж. Лынькоў.

2. Рэмень ці вяроўка, нацягнутыя ад верхняга канца аглоблі да восі пярэдняга кола для выраўноўвання ходу экіпажа. Пры конях ішлі па некалькі чалавек, мясілі гразь і час ад часу хапаліся за цяжы, крычалі на коней. Лобан.

3. Скрэпа, замацаванне, звязка. Змацаваць бярвенне жалезным цяжом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шко́днік, ‑а, м.

1. Жывёла, насякомае, якое прыносіць шкоду ў лясной, сельскай, складской, а таксама хатняй гаспадарцы. Да таго ж маці не раз гаварыла, што вожык нават вялікую карысць прыносіць чалавеку, бо знішчае ўсялякіх палявых шкоднікаў. Ляўданскі. Не заўважыць размнажэння лясных шкоднікаў — як гэта магло здарыцца з ім, Курчэвічам? Мяжэвіч.

2. Небяспечны чалавек, вораг; ненавіснік. Мінула некалькі дзён. Міліцыя і пракуратура так і не знайшлі шкодніка. Гроднеў. // Разм. Шкадлівы, шкодны чалавек. [Пан:] — Мельнік твой, Капіца, шкоднік па натуры. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздзялі́ць сов., в разн. знач. раздели́ть; (на части — ещё) расчлени́ть;

харчы́ трэ́ба было́ р. на не́калькі дзён — продово́льствие ну́жно бы́ло раздели́ть на не́сколько дней;

рака́і́ла гэ́тыя во́бласці — река́ раздели́ла э́ти о́бласти;

р. тэкст на пара́графы — раздели́ть (расчлени́ть) текст на пара́графы;

р. з кім-не́будзь сваю́ ра́дасць — раздели́ть с ке́м-л. свою́ ра́дость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ветка1 ’галінка’ (Грыг., Рам., 6, Касп., Бяльк.), палес. вітка, ветка ’мяцёлка проса, аўса, грэчкі’ (Выг., Шатал.), лаг. ве́тканекалькі кветак, якія зрасліся разам; некалькі ягад на адной галінцы’ (КЭС), укр. вітка, віть, вітьва ’галіна’, палес. ві͡етка ’тс’, вʼетка ’гронка ягад, дробных пладоў, кветак’, рус. ве́тка: арл. ’сасновая галінка з шасцю канцамі, аздобленая лялькамі, пацеркамі, званочкамі’, маск. ’бульбянік’, краснадар. ве́тки ’дрэвы’, валаг. калін., арл., ’націна бульбы, гароху, гуркоў’, пенз. ’мяцёлка аўса’, пск., смал. ве́тка ’вяха ля дарогі’; ’двое рабочых з тройкай коней на лясных промыслах’, польск. wietka ’тс’, witka ’галінка, лазінка; вусікі ў раслін’, чэш. рэдкаўж. větka ’галінка’, серб.-харв. уст. ве̏тка, макед. ветка, балг. ветка, ветчица ’тс’. З’яўляецца праславянскім дыялектызмам з коранем vět‑*u̯oit‑), які меў другую ступень чаргавання галоснага *vit‑*u̯eit‑); параўн. славін. vjītev, славен. vȋtva і вышэй адзначанае польск. witka, якія звязваюцца са ст.-прус. apewitwo, witwan ’нізкая вярба’, літ. vytìs ’лаза’, лат. vītnes ’вусікі ў раслін’, vītols ’вярба’, грэч. οἶσος, οἰσύᾱ (*voituva), ἰτεα (Ϝιτέα) ’тс’, лац. vītis ’лаза, вусік’, ст.-в.-ням. wîda ’вярба’, ст.-інд. vajā ’галіна’, vētasás ’вадзяная павойная расліна, Calamus rotang’, авест. vaēiti ’лаза’ (Фасмер, 1, 306). У такім выпадку vit‑/vět‑ з’яўляюцца роднаснымі з viti, vьjǫ. Аднак некаторыя славянскія формы з ‑ě‑ не маюць дзеепрыметнікавай зычнай ‑t‑: славен. vȇja, ст.-слав. вѣꙗ ’галіна’, балг. вейка ’тс’, вей ’хаціна, пакрытая галінкамі’, вейка, вѐйчица, вейник ’тс’, якія адносяцца этымолагамі да viti ’віць’ (БЕР, 1, 129, 138; Рудніцкі, 1, 443) або да vějati ’веяць’ (Голуб-Копечны, 414; Міклашыч, 387). Формы з ‑к‑а з’яўляюцца дэмінутыўнымі ад věta (укр. віта ’галіна’). Бел. ви́тка ’тс’ (Нас.) паходзіць, відавочна, з польск.

Ве́тка2 ’чыгунка, якая адыходзіць убок ад асноўнай чыгуначнай магістралі’ (БРС, КТС), з рус. ве́тка ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

penny [ˈpeni] n. (pl. penceпра суму грошай; penniesпра асобныя манеты) пе́ні, пенс (манета);

a new penny (адзі́н) но́вы пенс;

I ha ve no pennies. У мяне няма пенсаў;

a few pence не́калькі пе́ні;

a 13-pence stamp пашто́вая ма́рка ко́штам 13 пе́нсаў;

It costs 6 pence. Гэта каштуе 6 пенсаў.

a pretty penny кру́глая су́ма;

It cost him a pretty penny. Гэта ўляцела яму ў капеечку;

not a penny ні капе́йкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВАЯВО́ДА,

1) у Стараж. Русі і іншых слав. краінах — начальнік княжацкай дружыны або кіраўнік народнага апалчэння. Згадваецца ў рус. летапісах з 10 ст. У канцы 15—17 ст. кожны з 5 асн. палкоў рус. войска меў аднаго ці некалькі ваявод. Вайсковая пасада ваяводы ліквідавана Пятром I на пач. 18 ст. 2) У ВКЛ і Рэчы Паспалітай — службовая асоба, кіраўнік мясц. адміністрацыі ў ваяводстве. Засядаў у радзе ВКЛ, а пасля Люблінскай уніі 1569 і ў сенаце Рэчы Паспалітай.

3) У Расійскай дзяржаве з сярэдзіны 16 ст. гарадавы ваявода — кіраўнік вайск. і цывільнай адміністрацыі ў горадзе і адпаведным павеце. Пасля рэформы Пятра I у 1719 ваявода — кіраўнік правінцыі. У 1775 правінцыі былі скасаваны, а разам з імі пасады ваявод захаваліся толькі ў Магілёўскай і Пскоўскай губ. 4) У Польшчы, у т. л. і ў Зах. Беларусі, у 1920—39 — кіраўнік адміністрацыі ваяводства, адначасова кіраўнік выканаўчага органа ваяводскага тэр. самакіравання. У 1944 пасада ваяводы адноўлена і існавала ў Польшчы да 1950, адноўлена ў 1973.

5) Назва гаспадара Валахіі і Малдовы ў 14—18 ст.

т. 4, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕСЛАНО́ГІЯ РАЧКІ́ (Copepoda),

атрад беспазваночных кл. Ракападобных. 3 падатрады: цыклопы, каланіды (Calanoida), гарпактыцыды (Harpacticoida). Каля 7500 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэснаводных вадаёмах усяго зямнога шара. Цыклопы жывуць пераважна ў прэсных, каланіды ў прэсных (дыяптомусы) і марскіх (каланусы) водах, гарпактыцыды — на дне ў морах і прэсных вадаёмах. На Беларусі некалькі дзесяткаў відаў. Найб. вядомыя 2 віды: цыклоп і дыяптомус (Diaptomus gracioides), які жыве ў тоўшчы вады азёр і сажалак; лімнакалянус занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.

Цела (даўж. 0,1—30 мм, зрэдку да 32 см) членістае, падзелена на галавагрудзі і брушка, укрыта хіцінавым покрывам, у паразітычных відаў вельмі змененае. Афарбоўка яркая, разнастайная. На галаве 5 пар прыдаткаў, у грудным аддзеле 5 пар членістых канечнасцей, падобных на вёслы (адсюль назва). Жавалы моцныя, вока адно, дыхаюць усёй паверхняй цела. Актыўныя драпежнікі (цыклопы), фільтратары (каланіды), дэтрытафагі (гарпактыцыды). Весланогімі рачкамі кормяцца маляўкі і многія прамысл. рыбы, вусатыя кіты. Раздзельнаполыя, яйцы адкладваюць у ваду; у развіцці — 12 стадый метамарфозы. Некаторыя весланогія рачкі — прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей (круглых і стужачных). Асобныя прэснаводныя віды выклікаюць хваробы ці гібель рыб у сажалкавых і азёрных рыбных гаспадарках.

т. 4, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АШУ́Р, Асур,

старажытнасеміцкі горад. Засн. ў 4-м тыс. да нашай эры на зах. беразе р. Тыгр, за 100 км на Пд ад сучаснага г. Масул (Ірак). У 1-й пал. 18 ст. да нашай эры трапіў пад уладу вавілонскага цара Хамурапі, у 15 ст. да нашай эры — імперыі Мітані. Паклаў пачатак і даў назву дзяржаве Асірыя, у 14—9 ст. да нашай эры быў яе сталіцай. У 614 да нашай эры разбураны мідыйцамі і халдзеямі. На месцы руін Ашура (пагорак Кал’ят-Шаргат) у 1903—14 раскапаны гар. ўмацаванні, 34 храмы (у т. л. бога Ашура і багіні Іштар), некалькі палацаў, знойдзена б-ка клінапісных тэкстаў асірыйскага цара Тыглатпаласара I [1115—1078 да нашай эры] і інш.

Ашур уключаў «Унутраны горад» (рэшткі палацаў, храмаў, культавай вежы — зікурата) і «Новы горад», умацаваныя 2 лініямі абарончых сцен з бастыёнамі і брамамі; храмы Іштар (1-я пал. 3-га тыс. да нашай эры), Ашура, Ану-Адада. Захаваліся рэшткі парфянскіх будынкаў: палаца, «Парфянскага акропаля» з храмамі, цытадэлі, «перыптэра Ашура».

Літ.:

Andrae W. Das wiedererstandene Assur. 2 Aufl. Munchen, 1977.

т. 2, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБІ́ДСКІЯ ПАЎСТА́ННІ 1848—52,

антышахскія і антыкаланіяльныя нар. паўстанні ў Іране пад кіраўніцтвам бабідаў (прыхільнікаў Баба). Былі рэакцыяй на адсутнасць наспелых у краіне сац.-эканам. рэформаў і ўмяшанне Англіі, Расіі і інш. дзяржаў ва ўнутр. справы Ірана. 1-е паўстанне адбылося ў вер. 1848 — маі 1849 у Мазендэране. Каля 2 тыс. паўстанцаў, гал. чынам сялян і рамеснікаў, пабудавалі на беразе р. Талар (на ПдУ ад г. Барфаруш) крэпасць. На чале з муламі Махамедам Алі Барфарушскім і Хасейнам Башруе яны спрабавалі адмяніць прыватную ўласнасць, абвясціць усю маёмасць агульным набыткам, ажыццявіць роўнасць людзей (харчаваліся з агульнага катла). Задушана шахскімі ўладамі. 2-е паўстанне праходзіла ў г. Зенджан (май—снеж. 1850) пад аналагічнымі лозунгамі. Паўстанцы абвясцілі пра заснаванне новага вечнага царства са справядлівымі парадкамі. Вераломна задушана ўладамі. 3-е паўстанне ў чэрв. 1850 у г. Нейрыз пратрымалася ўсяго некалькі дзён. Пасля яго задушэння бабідскі рух страціў масавы характар. У жн. 1852 бабіды здзейснілі няўдалы замах на жыццё шаха Наср-эд-дзіна. Уцалелыя ад шахскіх рэпрэсій бабіды ўцяклі ў Ірак і інш. краіны.

т. 2, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТЫЦЫКЛО́Н (ад анты... + цыклон),

вобласць павышанага ціску ў атмасферы. Ціск з максімумам у цэнтры дасягае 1025—1070 мб на ўзр. м. У папярочніку ад соцень да 2—3 тыс. км; ахоплівае трапасферу. Вятры накіраваны ад цэнтра да перыферыі антыцыклону, пад уплывам вярчэння Зямлі адхіляюцца ў Паўн. паўшар’і па гадзіннікавай стрэлцы, у Паўд. паўшар’і — супраць. Перамяшчаюцца са скорасцю 30—40 км/гадз з З на У, адхіляючыся да нізкіх шырот; некаторыя антыцыклоны маларухомыя.

У антыцыклонах пераважаюць сыходныя токі паветра, пры якіх адбываецца адыябатычнае награванне, таму т-ра на некалькі градусаў вышэй, чым у цыклонах. Аднак у зімовых маларухомых антыцыклонах над кантынентамі ўмераных шырот адбываецца моцнае выстуджванне паветра. Для тэрыторый, занятых антыцыклонамі, характэрны яснае і сухое надвор’е, тэмпературныя інверсіі, слабыя вятры. Узнікаюць антыцыклоны штодзённа, найб. у субтропіках (Азорскі антыцыклон) і над кантынентамі (Антарктычны антыцыклон, Азіяцкі антыцыклон і інш.). Па тэр. Беларусі за год праходзіць 15—16 антыцыклонаў, якія вызначаюць надвор’е каля 150 дзён.

І.​Ю.​Куляшова.

Антыцыклон. Ізабары і прыземныя лініі плыні паветра: а — Паўночнае паўшар’е; б — Паўднёвае паўшар’е.

т. 1, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)