УО́ЛД (Wald) Джордж (18.11.1906, Нью-Йорк, ЗША — 1997),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША (1950), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Вашынгтонскі каледж Нью-Йоркскага ун-та (1927), Калумбійскі ун-т (1932, д-р філасофіі). З 1932 чл.Нац. даследчага савета ЗША, з 1934 у Гарвардскім ун-це (у 1948—68 праф. біялогіі). Навук. працы па біяхіміі, фізіялогіі і эвалюцыі зроку, па пытаннях узнікнення жыцця і біял. эвалюцыі. Выявіў шлях распаду (прыроду выцвітання) радапсіну, адкрыў вітаміны рэцінол (A1) дэгідрарэцінол (A2) у рэцэптарах сеткаватай абалонкі вока. Нобелеўская прэмія 1967 (з Р.А.Гранітам і Х.К.Хартлайнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УХТО́МСКІ Аляксей Аляксеевіч (25.6.1875, с. Васлома Яраслаўскай вобл., Расія — 31.8.1942),
расійскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Акад.АНСССР (1935, чл.-кар. 1932). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1906), дзе і працаваў (1922—42 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні працэсаў тармажэння і ўзбуджэння, механізмах лабільнасці. Адкрыў адзін з асн. прынцыпаў дзейнасці ц. н. с., названы ім дамінантаю (1923), устанавіў сувязь яе з парабіёзам. Стварыў вучэнне аб засваенні органамі рытмаў знешніх раздражняльнікаў (1928). Прэмія імя У.І.Леніна 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́ШЧАНКА Рыгор Архіпавіч (25.1.1899, в. Камароўка Барзнянскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 23.12.1942),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі. Праф. (1935). Скончыў мед.ф-тБДУ (1928). З 1928 у БДУ, з 1930 у Мінскім мед. ін-це, адначасова навук. супрацоўнік Ін-та жывёлагадоўлі Беларусі (1931—35). З 1935 заг. кафедры (адначасова нам. дырэктара) Віцебскага, з 1941 Кіеўскага (у Чэлябінску) мед. ін-таў. Асн. працы па даследаванні ўмоўных рэфлексаў, газа- і мінер. абмену, фізіялогіі харчавання, росту і размнажэння ў жывёл.
Літ.:
Шишко Е. Первый профессор из воспитанников Минского медицинского института // Здравоохранение Белоруссии. 1958. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Аляксандр Іванавіч (13.3.1902, С.-Пецярбург — 29.4.1987),
бел.вучоны ў галіне вет. медыцыны. Д-рвет.н. (1955), праф. (1956). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1935). З 1965 у Віцебскім вет. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па паталаг. анатоміі, патагенезе, дыягностыцы і імунамарфалогіі інфекц. анеміі і энцэфаламіэліту коней, гемаспарыдыёзу буйн. раг. жывёлы, чумы, балантыдыёзу і бруцэлёзу свіней, яшчуру і інш.
Тв.:
Учебник для младшего ветеринарного фельдшера. Т. 1—2. 7 изд. М.; Л., 1958 (у сааўт.);
Основы патологической анатомии сельскохозяйственных животных. 4 изд. Мн., 1980 (у сааўт.);
Микроэлементозы сельскохозяйственных животных. Мн., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІРА́ГА Браніслаў Іосіфавіч (н. 9.7.1935, в. Мсціж Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне электрапрывода і сілавой электронікі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1986). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1961). З 1963 у Бел.нац.тэхн. ун-це (у 1977—97 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі электрапрывода, частотным кіраванні асінхронных электрарухавікоў, пераўтваральнай тэхніцы.
Тв.:
Тиристорные циклоконверторы. Мн., 1973 (разам з Б.С.Гатоўскім, З.А.Лісам);
Непосредственные преобразователи частоты в электроприводе. Мн., 1990;
Ремонт и обслуживание электрооборудования: Спецтехнология. Мн., 2001 (разам з С.М.Паўловічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕ́МІНГ (Fleming) Александэр (6.8.1881, Локфілд, Вялікабрытанія — 11.3.1955),
англійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1943). Чл. Парыжскай АН (1946). Скончыў мед. школу пры Лонданскім ун-це (1906). У 1908—14 і з 1918 у лонданскім Бактэрыял. ін-це (з 1928 праф., у 1946—54 дырэктар). З 1948 у Лонданскім ун-це (праф. бактэрыялогіі). У 1951—54 рэктар Эдынбургскага ун-та. Навук. працы па імуналогіі, агульнай бактэрыялогіі, хіміятэрапіі, антысептыках, антыбіятычных рэчывах. Адкрыў антыбіятычныя ўласцівасці лізацыму (1922) і пеніцылін (1929). Нобелеўская прэмія 1945 (з Х.У.Флоры і Э.Б.Чэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУРУНЖЫ́ЕЎ Рыза Ібраімавіч (н. 5.3.1941, г. Сімферопаль, Украіна),
бел.вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхн. кібернетыкі. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1995). Брат Рэшата Фурунжыева. Скончыў Ленінградскі ун-т інжынераў чыг. транспарту (1962). З 1966 у Ін-це буд-ва і архітэктуры Дзяржбуда Беларусі. З 1983 у Бел. аграрным тэхн. ун-це. Навук. працы па матэм. мадэліраванні, аптымальным праектаванні і выліч. тэхніцы. Распрацаваў алгарытмы і праграмныя комплексы аўтаматызаванага праектавання аптымальных канструкцый на аснове метаду канечных элементаў.
Тв.:
Рекомендации по расчету конструкций методом конечных элементов. Мн., 1981;
Микропроцессорная техника в автоматике. Мн., 1991 (разам з М.І.Боханам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РТЛАЙН (Hartline) Холдэн Кефер (22.12.1903, г. Блумсберг, ЗША — 17.3.1983),
амерыканскі вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Чл.Нац.АН ЗША. чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў ун-т Дж.Хопкінса (г. Балтымар, 1927). З 1931 у Пенсільванскім ун-це (г. Філадэльфія), з 1949 ва ун-це Хопкінса, у 1954—74 у Ракфелераўскім ун-це (Нью-Йорк). Навук. працы па вывучэнні функцыян. арганізацыі адзіночных нейронаў сятчаткі пазваночных, першасных нейрафізіял. працэсаў зроку — біяэл. патэнцыялаў асобных нерв. клетак сятчаткі. Нобелеўская прэмія 1967 (з Р.Гранітам і Дж.Уолдам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЫТАНО́ВІЧ Фёдар Мікалаевіч (19-9.1905, в. Нача Крупскага р-на Мінскай вобл. — 13.9.1985),
бел.вучоны ў галіне лесаводства. Д-рс.-г.н., праф. (1954). Скончыў Харкаўскі с.-г.ін-т (1926). У 1937—41 дырэктар Укр.НДІ агралесамеліярацыі (г. Харкаў). З 1948 ва Усесаюзным НДІ лесаводства і механізацыі лясной гаспадаркі. З 1969 у Гомельскім ун-це (заг. кафедраў). Навук. працы па біял. і экалагічных асаблівасцях дрэвавых і кустовых парод, заканамернасцях іх росту і аднаўлення, полеахоўных лясных палос.
Тв.:
Биология и экология древесных пород. М., 1968;
Биология и экология лиственных кустарников. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХЛО́Ў Аляксей Гаўрылавіч (н. 24.11.1917, р.п. Ртутны Руднік Данецкай вобл., Украіна),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1953). У 1935—38 настаўнік, на культ.-асв. рабоце ў Курскай і Арлоўскай абл. Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1952 рэферэнт, з 1953 вучоны сакратар Савета па каардынацыі навук. дзейнасці Прэзідыума АНБССР. З 1964 у політэхн. ін-це (з 2002 Бел.нац.тэхн.ун-т). Даследуе гісторыю Беларусі 1917—25.
Тв.:
Коммунистические части особого назначения в Белоруссии. Мн., 1974;
Крах.антисоветского бандитизма в Белоруссии в 1918—1925 гг.Мн., 1981.