адна з асн. тэарэм праектыўнай геаметрыі, паводле якой ва ўсякім шасцівугольніку, які ўпісаны ў канічнае сячэнне (эліпс, гіпербалу, парабалу), пункты перасячэння 3 пар процілеглых старон (ці іх прадаўжэнняў) ляжаць на адной прамой, якая наз. прамой Паскаля. Сфармулявана Б.Паскалем (1639) і разам з Брыяншона тэарэмай устанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
Да арт.Паскаля тэарэма: A1A2...A6 — зоркападобны шасцівугольнік, упісаны ў эліпс; PP′ — прамая Паскаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРЫНЕ́НКА Дзіяна Ігнацьеўна (н. 8.11.1930, с. Белавусаўка Драбаўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна),
украінская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арт.СССР (1975). Скончыла Кіеўскую кансерваторыю (1955). З 1955 салістка капэлы «Думка», у 1962—87 — Кіеўскай філармоніі. З 1961 выкладае ва Укр. акадэміі музыкі (з 1985 праф.). У рэпертуары творы ўкр. кампазітараў, укр. і рус.нар. песні, арыі з опер. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Р.Шаўчэнкі 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭ́ЙНСКАЯ ГАЗЕ́ТА»
(поўная назва «Rheinische Zeitung für Politik, Handel und Gewerbe», «Рэйнская газета па пытаннях палітыкі, гандлю і рамяства»),
штодзённая ням. газета ліберальнага кірунку, якая выдавалася 1.1.1842—31.3.1843 у г. Кёльн. З крас. 1842 супрацоўнікам, а ў кастр. 1842—17.3.1843 гал. рэдактарам газеты быў К.Маркс. Друкавала матэрыялы апазіц. зместу ў адносінах да ўрада Прусіі, у т. л.арт. Маркса і Ф.Энгельса. Закрыта прускімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЗЕ́ЛЬНІКАВА Галіна Феліксаўна (н. 25.10.1927, Мінск),
бел. дыктар радыё. Засл. арт. Беларусі (1975). Вучылася ў Бел.тэатр.-маст. ін-це (1948—50). Працавала ў газ. «Мінская праўда» (з 1950). У 1958—93 дыктар Бел. радыё (у 1980—83 кіраўнік дыктарскай групы). Вяла перадачы разнастайнага жанру: літ.-драм. радыёкампазіцыі, радыёпастаноўкі. Удзельнічала ў трансляцыях урачыстых маніфестацый, вечароў і інш. Вяла перадачу для дзяцей «Загадкі лясной палянкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛА́НЦЬЕЎ Юрый Васілевіч (10.4.1919, г. Краснадар, Расія — 20.12.1983),
расійскі дырыжор, кампазітар. Нар.арт.СССР (1975). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1940). З 1948 скрыпач-канцэртмайстар і асістэнт дырыжора Маскоўскага сімф. аркестра. З 1958 маст. кіраўнік і гал. дырыжор створанага ім эстрадна-сімф. аркестра Цэнтр. тэлебачання і радыёвяшчання. Аўтар муз. твораў розных жанраў: рапсодыя «Адыгейскі зафак» (1973), «Камсамольская сімфонія» (1976), балет «Юнацтва» (1976—77) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Уладзілен Рыгоравіч (н. 12.11.1932, г. Самара, Расія),
расійскі артыст балета, педагог. Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1950; з 1962 педагог). У 1950—72 саліст, з 1972 — балетмайстар-рэпетытар і педагог Марыінскага т-ра ў С.-Пецярбургу. Лірычны танцоўшчык з лёгкім скачком, майстар падтрымкі. Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРГЕ́ЕНКА Святлана Пятроўна (н. 15.4.1949, Мінск),
бел. габаістка. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыла Бел. кансерваторыю (1973). У 1972—89 і з 2000 салістка Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі, з 1991 — ансамбля «Класік-Авангард», з 1994 — малога сімф. аркестра «Мінск-аркестр», з 1996 — сімф. аркестра Бел. тэлебачання і радыё. Дыпламант міжнар. конкурсу «Пражская вясна» (1974), лаўрэат Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў на драўляных духавых інструментах (1979, Мінск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭ́ДНЯЯ СПЕЦЫЯ́ЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ,
узровень адукацыі, які набываецца на базе поўнай або няпоўнай агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пачатковай прафес. адукацыі і забяспечвае індывіду веды, уменні і навыкі, неабходныя для самаст. выканання работ пэўнай складанасці, кіраўніцтва першаснымі вытв. звёнамі, дапамогі спецыялістам вышэйшай кваліфікацыі. С.с.а. даюць сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, вышэйшыя прафес. вучылішчы, прафес.-тэхн. каледжы і вышэйшыя каледжы (гл. таксама раздзел Асвета ў арт.Беларусь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБУЛАТУ́РА (ням. Tabulatur ад лац. tabula дошка, табліца),
1) літарная ці лічбавая сістэма запісу інстр. музыкі ў Еўропе ў 14—18 ст.Гл. ў арт.Нотнае пісьмо.
2) Правілы і рэкамендацыі адносна зместу, структуры, а таксама выканання муз.-паэт. твораў майстэрзінгераў. Упершыню сістэматызаваны А.Пушманам каля 1600.
Літ.:
Барсова И.А. Очерки по истории партитурной нотации (XVI — первая половина XVIII в.). М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛКАЧО́Ў Сямён Львовіч (29.5.1907, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 7.8.1970),
бел. піяніст. Нар.арт. Беларусі (1964). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1930). З 1931 працаваў у Ленінградзе, Іркуцку, Куйбышаве. З 1938 канцэртмайстар, з 1943 гал. канцэртмайстар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Свабодная арыенціроўка ў партытуры, дасканалае валоданне фп. і веданне прыроды чалавечага голасу павышалі муз. ўзровень спектакляў, падрыхтаваных з яго ўдзелам.