СЯМЁНАЎ Уладзілен Рыгоравіч (н. 12.11.1932, г. Самара, Расія),
расійскі артыст балета, педагог. Нар. арт. СССР (1983). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1950; з 1962 педагог). У 1950—72 саліст, з 1972 — балетмайстар-рэпетытар і педагог Марыінскага т-ра ў С.-Пецярбургу. Лірычны танцоўшчык з лёгкім скачком, майстар падтрымкі. Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова) і інш.
т. 15, с. 346
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)