помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва 2-й пал. 18—19 ст. у в. Прылукі Мінскага р-на. Закладзены на месцы б. манастыра 17 ст. Уключае палац і парк. Мураваны п а лац пабудаваны ў 1-й пал. 19 ст., рэканструяваны ў 1851, пасля пажару 1868 адноўлены ў 1872; значна пашкоджаны ў Вял.Айч. вайну, адбудаваны ў 1950-я г. Першапачаткова палац уяўляў сабой кампактнае прамавугольнае ў плане 2-павярховае збудаванне з нізкім цокальным паверхам у стылі несапраўднай готыкі. Цэнтр. 3-павярховы рызаліт з гранёным эркерам на паркавым фасадзе і 4 шматгранныя вуглавыя вежачкі, завершаныя зубцамі, стваралі дынамічную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Гал. фасад вылучаны лоджыяй на 2 узроўнях у рызаліце з праёмамі, завершанымі спічастымі і кілепадобнымі аркамі. Рызаліт, завершаны невысокім атыкам, аздоблены складанай па форме нішай у цэнтры. Пасля 1886 да паўд. тарцовага фасада прыбудаваны 1-павярховы аб’ём са сталовай і аранжарэяй; пазней да яго прыбудавалі 2-павярховы Г-падобны ў плане корпус; да паўд. тарцовага фасада далучылі 3-павярховы вежападобны аб’ём, завершаны нізкім шатровым дахам. У 1-й пал. 19 ст.перадгал. фасадам палаца пастаўлена 3-ярусная вежа з гадзіннікам, завершаная высокім шатром са шпілем і флюгерам (не захавалася). П а р к мяшанага рэгулярна-пейзажнага тыпу. Закладзены ў канцы 17 — пач. 18 ст. на ўзор італьян. тэраснага саду (захаваўся часткова). Пл. 4,5 га. Перадгал. фасадам палаца невял. партэр і пейзажная частка парку. У парку стаялі мураваная капліца, свіран, былі 2 сажалкі, вадзяны млын (не захаваліся). Сярод дрэў лістоўніцы Сукачова і еўрап., арэх маньчжурскі, піхта сібірская, таполя канадская і інш.
В.Р.Анціпаў, Ю.А.Якімовіч.
Прылуцкі палацава-паркавы комплекс. Галоўны фасад палаца.Прылуцкі палацава-паркавы комплекс. Малюнак Н.Орды. 19 ст.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
дапрызы́ўнік, ‑а, м.
Малады хлопец, які праходзіць папярэднюю падрыхтоўку перад прызывам на абавязковую вайсковую службу. — 15 гэтага месяца і гэтага года, значыць, паслязаўтра, — растлумачыў Сцёпка, — дапрызыўніку калгаса «Вясна» Максіму Чарнуку з’явіцца ў райваенкамат у г. Н. для адпраўкі ў часць...Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бестакто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які не прытрымліваецца такту ў абыходжанні з людзьмі; нетактоўны. Але ж перад.. [Лёдзяй] стаяла не проста аслепленая непрыязнасцю, бестактоўная эгаістка, а Юркава маці.Карпаў.// Неадпаведны абставінам; недарэчны. [Лемяшэвіч] гэтак жа, як і Бушыла, быў абураны бестактоўным учынкам завуча.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бі́сер, ‑у, м., зб.
Дробныя каляровыя шкляныя або металічныя пацеркі, якія ўжываюцца для расшыўкі адзення з мэтай упрыгожання. Паставіўшы чамадан на крэсла і ўрачыста адчыніўшы яго, Міхал выняў вязаную шарсцяную кофтачку, вышытую бісерам.Карпаў.
•••
Сыпаць бісер перад свіннямігл. сыпаць.
[Араб. busr.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ако́лічны, ‑ая, ‑ае.
Навакольны, сумежны, суседні. [Пан:] — Заўтра ж дай ведаць мужыкам аколічных вёсак, хай прыходзяць да мяне.Чарот.Як жонка члена сельскага Савета.. [Сідарыха] ведае ўсе аколічныя навіны і не вытрымае, каб не вылажыць іх усе да адной перад Арынай.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
Быць казаком, весці вольнае жыццё казака. // Паводзіць сябе зухавата, смела, рызыкуючы жыццём. — А заўтра я цябе да цешчы на хутар завяду. Спакайней там. Чалавек ты пар[ты]йны, і не варта вось так казакаваць перад немцамі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загне́т, ‑а, М ‑неце, м.
Гарызантальная пляцоўка перад топкай у печы; прыпечак. Анюта яшчэ магла варочаць цэбры з запаранай мяпінай, паднімаць на загнет велізарныя чыгуны.Корбан.Я вясёлыя дні твае помню, Калі цяжка было вагнету Ад каструль, чыгункоў пузатых.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан. Строга абавязковае правіла паводзін, неадменнае патрабаванне. Калгасы Ліпскага сельсавета стараліся раней тэрміну выканаць свае абавязкі перад дзяржавай. Гэта ўжо даўно ўвайшло ў святы звычай, у непахісную калгасную запаведзь.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злачы́нец, ‑нца, м.
Той, хто зрабіў якое‑н. злачынства. — Загад — закон. І хто парушыць яго, будзе адказваць як самы апошні злачынец перад народам, як трус, як здраднік.Лынькоў.Злачынец раптоўна абярнуўся назад і працягнуў руку, у якой быў рэвальвер.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)