НАСЫ́РАВА (Халіма) (н. 29.12.1913, кішлак Таглык Ферганскай вобл., Узбекістан),
узбекская спявачка (сапрана). Нар.арт.СССР (1937). Вучылася ў Бакінскім тэатр. тэхнікуме (1924—27), ва ўзб. опернай студыі пры Маскоўскай кансерваторыі. З 1927 актрыса Узорнай краявой драм. трупы (Ташкент), у 1930—85 салістка Узб.т-ра оперы і балета імя Наваі. Выконвала лірычныя, драм. і камедыйныя партыі: Наргюль («Буран» М.Ашрафі і С.Васіленкі), Лейлі, Гюльсара («Лейлі і Меджнун», «Гюльсара» Р.Гліэра і Т.Садыкава), Сін Дун-фан («Улугбек» А.Казлоўскага), Зухра («Тахір і Зухра» Т.Джалілава і Б.Броўцына), Майсара («Хітрыкі Майсары» С.Юдакова), Наргіз («Наргіз» А.М.М.Магамаева), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ). Аўтар кн. «Сонца над Усходам» (1962), «Я дачка ўзбекскага народа» (1968). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1951. Дзярж. прэмія Узбекістана 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ШКУР (Іван Іванавіч) (21.12.1921, в. Вострава Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 12.10.1980),
бел. мастак тэатра, жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1939). У 1944—57, 1970—80 мастак Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, у 1957—70 у Бел.рэсп. т-ры юнага гледача (з 1962 гал. мастак). Аформіў спектаклі «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні (1953), «Русалка» А.Даргамыжскага (1955), «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага (1956), «Папараць-кветка» (1957) і «Над хвалямі Серабранкі» (1961) І.Козела, «За лясамі дрымучымі» А.Вольскага і П.Макаля, «Не верце цішыні» І.Шамякіна (абодва 1958), «Дама-невідзімка» П.Кальдэрона (1964), «Чырвоная шапачка» Я.Шварца (1967), «Мядовы месяц» К.Губарэвіча (1970) і інш. Сярод жывапісных работ «Бярозы» (1960), «Крыжоўка» (1971), «Заслаўе», «Курган Славы» (абедзве 1972), «Рака Вяча» (1973), «Зімовыя далі» (1974) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАША́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,
зямельная тэрыторыя з комплексам размешчаных на ёй гідратэхн. збудаванняў, прызначаных для арашэння. Уключае крыніцу вады, водазабор, водаправодную і водаразмеркавальную сетку, прыстасаванні для пераводу вады з праточнага стану ў глебавыя вільгацезапасы, прылады і абсталяванне для кіравання арашэннем, дапаможныя збудаванні.
Адрозніваюць арашальную сістэму: самацёчныя (арашальныя землі ніжэй за ўзровень вады ў вадаёме) і змех. водападыманнем (арашальны масіў вышэй за ўзровень вады); адкрытыя (каналы і латкі), закрытыя (напорныя і безнапорныя трубаправоды) і камбінаваныя; з паверхневым паліваннем (вада размяркоўваецца па паверхні поля напускам, па палосах, па барознах), з дажджаваннем (вада распырскваецца над полем у выглядзе дажджу) і ўнутрыглебавыя (вада падаецца па поласцях у падворыўным гарызонце). Выкарыстоўваюцца таксама сістэмы дробнадысперснага (аэразольнага) увільгатнення, якія дробна распыляюць ваду ў прыземным слоі паветра, і сістэмы падглебавага ўвільгатнення, якія рэгулююць узровень грунтавых водаў з мэтай увільгатнення кораненаселенага слоя капілярнай вільгаццю. На Беларусі найбольш пашыраны сістэмы падглебавага ўвільгатнення і сістэмы з дажджаваннем.
А.П.Ліхацэвіч.
Схема арашальнай сістэмыз дажджаваннем: 1 — вадаём (рака); 2 — водазабор (помпавая станцыя); 3 — водаправодная сетка (падземны напорны трубаправод); 4 — водаразмеркавальная сетка (напорныя трубаправоды); 5 — дажджавальныя машыны кругавога дзеяння; 6 — дажджавальныя машыны франтальнага дзеяння; 7 — гідранты для далучэння дажджавальнай машыны; 8 — стацыянарныя дажджавальныя апараты.
мемуарыст, мастак. Вучыўся ў Жыровічах, Слоніме, Слуцку. Скончыў Пецярб.АМ. У 1853—56 падарожнічаў па Зах. Еўропе. Вынік яго паездак — брашура «Колькі слоў літвіна» (Парыж, 1857). З 1859 выкладчык гімназіі ў Навагрудку, заснаваў там жаночы пансіён і нядзельную школу для простанароддзя, у 1860 — самадз.т-р, дзе быў рэжысёрам, дэкаратарам, акцёрам. За ўдзел у паўстанні 1863—64 высланы ў Петразаводск, Алонец, Екацярынаслаў. З 1867 у Навагрудку, потым у Львове. Падрыхтаваў і выдаў каталогі фондаў музея Любамірскіх. У мемуарах «Успаміны з-над Віліі і Нёмана» (1882), «Успаміны. Навагрудак—турма—выгнанне» (1887), «З падарожжа па Літве» (1890), «З успамінаў. Год 1846» (1898), «З жыцця літвіна» і «Мае ўспаміны з часоў настаўнічання на Літве колькі дзесяткаў год назад» (абодва 1904), «Двое памятных сутак у Мінску. 1863 г.» (1906) звесткі пра культ.-грамадскае і літ. жыццё Беларусі 1840—60-х г., пра бел. паэта Ф.Савіча, побыт беларусаў. Працаваў у жанры партрэта («Аўтапартрэт», 1853), рабіў замалёўкі Навагрудка і яго ваколіц, пісаў абразы. Аўтар працы «Погляд на становішча польскага выяўленчага мастацтва ў параўнанні з замежным мастацтвам» (1881).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́МНІК ВЫЗВАЛІ́ЦЕЛЯМу Віцебску,
мемарыяльны комплекс у гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны ў Вял.Айч. вайну. Пастаўлены ў 1974 (арх. Ю Шпіт, скульпт. Б.Маркаў, Я.Печкін) на Перамогі плошчы. Плошча мемарыяла знаходзіцца ніжэй за ўзровень пл. Перамогі (да яе вядуць 14 прыступак) і мае форму выцягнутага прамавугольніка. Да гал. манумента пракладзена дарога паміж 2 доўгімі басейнамі, з бакоў якіх пастаўлена па 5 прамавугольных пілонаў, на кожным з іх лічбы, што абазначаюць адзін з гадоў Вял.Айч. вайны. Па цэнтр. восі мемарыяла на высокім абрыве надр.Зах. Дзвіна ўзвышаецца гал. манумент. Ён складаецца з 3 трапецападобных пілонаў-абеліскаў (выш. 56 м), рэзка звужаных уверсе і аб’яднаных на вышыні 5 м 3-гранным звонку і круглым знутры маналітным скульпт. рэльефам, на гранях якога размешчаны сюжэтныя кампазіцыі «Воіны», «Партызаны», «Падпольшчыкі». У сярэдзіне манумента ўтвораны сімвалічны пантэон за кошт пілонаў-абеліскаў, злучаных кальцом-фрызам з надпісам «Слава героям», завершаным паўсферай з адтулінай уверсе; унізе, на невысокім стылабаце выкладзена 5-канцовая зорка з чырвонага граніту, у сярэдзіне якой — Вечны агонь. Плошча мемарыяла пакрыта чырвоным бетонам, акаймавана газонамі і абмежавана падпорнымі сценкамі з паліраванага чырвонага граніту. Іл.гл. да арт.Перамогі плошча ў Віцебску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫНАЗО́ЎНІК,
службовае слова, з дапамогай якога выражаюцца адносіны паміж галоўнымі і залежнымі кампанентамі словазлучэння. П. марфалагічна нязменныя, не маюць самаст. лексічнага і грамат. значэння, не з’яўляюцца членамі сказа. Ужываюцца з паўназначнымі словамі, дапаўняюць іх ці ўдакладняюць значэнне пэўнага ўскоснага склону. Значэнне П. выяўляецца ў словазлучэнні, дзе яны выражаюць розныя грамат. адносіны (прасторавыя, часавыя, аб’ектныя, якасныя, колькасныя, размеркавальныя, прычынныя, мэтавыя, параўнальныя, спосабу дзеяння, меры і ступені і інш.).
Могуць ужывацца з адным склонам («каля», «праз»), двума («аб», «пад») і трыма («у», «па»). Паводле марфал. будовы і паходжання П. падзяляюцца на невытворныя («з», «пры») і вытворныя («збоку», «наконт»), паводле структуры — на простыя («ад», «замест»), складаныя («з-за», «па-над») і састаўныя («у адносінах да», «у сувязі з»). У сучаснай бел. мове ў функцыі П. ўжываюцца прыслоўна-прыназоўнікавыя канструкцыі («асобна ад», «згодна з»), Пры перадачы аднолькавых ці блізкіх грамат. значэнняў часта выкарыстоўваюцца розныя П., якія ў такіх выпадках выступаюць як сінонімы (параўн.: «пад лесам — каля лесу», «з радасці — ад радасці»).
Літ.:
Шуба П.П. Прыназоўнік у беларускай мове. Мн., 1971;
Яго ж. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шацёр, шатра, м.
1. Лёгкае пераноснае жыллё з тканіны, скуры і пад., якое будуецца звычайна ў форме конуса. Пад’ехаў Іванька да царскага шатра.Якімовіч.За ўзгоркам знаходзіцца табар, у лагчыне раскінуты цыганскія шатры.Каваль.// Навес з матэрыі, драўніны ці з галін і лісця дрэў. Лье дождж. Аўдулі не сядзіцца Пад парусінавым шатром.Калачынскі.Як волаты, за рэчкаю дубы Шатры свае раскінулі над долам.Колас.//перан. Неба, небасхіл. О неба, ціхае, світальнае... Мы пад шатром тваім стаім З салодкай сённяшняю тайнаю І лёсам заўтрашнім сваім.Бураўкін.
2. У старой рускай архітэктуры — дах у выглядзе высокай чатырохграннай ці васьміграннай піраміды, што завяршаецца ў царкоўных пабудовах галоўкай з крыжам, а ў грамадзянскіх і ваенных — вышкай, флюгерам і пад. Вакол [забудовы] нібы групуюцца, збіраюцца навакольныя шпілі, шатры і купалы.«Помнікі».
3. У паляўнічых — конусападобная сетка для лоўлі цецерукоў і курапатак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
люд, ‑у, М ‑дзе, м., зб.
Разм.
1. Народ, людзі. Над краем вайна лютавала, І гінуў наш люд у галечы.Хведаровіч.//звычайназазначэннем. Група людзей, якія належаць да якога‑н. асяроддзя. Працоўны люд. □ Вайсковы люд і люд цывільны Вакзалы поўнілі сабой.Колас.
2. Зборышча людзей, натоўп. Каля клуба чутна гранне: Там пад звонкія лады Ладзіць дружбу ды каханне Люд шчаслівы малады.Гілевіч.Знаёмая плошча... Хвалюецца люд. Здарова, зямля[к], здарова, паэт!Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завіхрэ́нне1, ‑я, н.
1. Слуп пылу, снегу і пад., узняты ветрам. Толькі снежны пыл узнімаўся завіхрэннямі над зямлёй, толькі мяцеліца ладзіла вар’яцкае сваё ігрышча.Мікуліч.
2.Спец. Утварэнне віхраў у газе або вадкасці пры абцяканні якіх‑н. цел або пры сустрэчы супрацьлеглых патокаў.
завіхрэ́нне2, ‑я, н.
Тое, што і віхор 2. Зініны рукі, прастакаваты твар, пакрыты залаціста-рыжымі валасінкамі з завіхрэннямі ля вушэй, шырокі нос вельмі ўжо не падабаліся мне.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нечака́ны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога не чакалі; непрадбачаны. Нечаканая вестка. □ Нечаканых гасцей было чацвёра: трое палякаў у вайсковай форме, а чацвёрты Мікіта Цэлех, узяты за панятога.Колас.Мільгалі твары ў масках і без масак, у самых нечаканых мудрагелістых касцюмах.Лобан.// Які ўзнік вельмі хутка; раптоўны. Насцярожанае маўчанне ночы парушылася раптам нечаканым раскатам грому.Васілевіч./узнач.наз.нечака́нае, ‑ага, н.Раптам сталася нечаканае, — плотка даволі ўжо высока над вадой сарвалася з кручка...Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)