макіявелі́зм, ‑у, м.

Палітыка, пры якой выкарыстоўваюцца любыя сродкі для дасягнення мэты. // перан. Вераломства, каварства.

[Ад імя Макіявелі — італьянскага палітычнага дзеяча і пісьменніка, які ў сваіх творах апраўдваў любыя сродкі барацьбы за ўладу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мальто́за, ‑ы, ж.

Спец. Цукрыстае рэчыва, якое атрымліваецца пры ўздзеянні соладу на крухмал; соладавы цукар.

[Англ. maltose ад malt — солад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

метафарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Стварыць (ствараць) слоўны вобраз пры дапамозе метафары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капата́ж, ‑у, м.

Спец. Від аварыі: перакульванне самалёта цераз насавую частку пры пасадцы або ўзлёце.

[Фр. capotage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дынамаме́трыя, ‑і, ж.

У антрапалогіі і медыцыне — вымярэнне сілы мускулаў чалавека пры дапамозе спецыяльных прыбораў.

[Ад грэч. dýnamis — сіла і metreo — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жаравы́, ‑ая, ‑ое.

Які награваецца пры дапамозе жару (у 1 знач.). Жаравая труба. Жаравы прас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зава́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Разм. Паказаць пры ўзважванні пэўную вагу. Лешч заважыў два кілаграмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікрафатагра́фія, ‑і, ж.

1. Фатаграфаванне павялічаных пры дапамозе мікраскопа аб’ектаў.

2. Сфатаграфаваны такім чынам аб’ект.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і фатаграфія]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрадукты́ўны, ‑ая, ‑ае.

У граматыцы — такі, пры дапамозе якога не ўтвараюцца новыя словы. Непрадуктыўныя суфіксы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паме́рклы, ‑ая, ‑ае.

Няяркі, цьмяны. З.. [узгорка] адкрыўся знаёмы малюнак, крыху памерклы пры заходзячым сонцы. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)