ЛА́ЦІС ((Lācis) Віліс) (12.5.1904, с. Рынужы, цяпер у межах г. Рыга — 6.2.1966),
латышскі пісьменнік, дзярж.дзеяч. Нар. пісьменнік Латвіі (1947). Вучыўся ў Барнаульскай настаўніцкай семінарыі (1917—18). У 1940—46 старшыня Саўнаркома, у 1946—59 — Савета Міністраў Латвіі. Друкаваўся з 1921. Увёў у лат. л-ру самабытнага, валявога героя — шукальніка праўды, носьбіта лепшых якасцей прац. народа: трылогія «Бяскрылыя птушкі» (1931—33), раманы «Сын рыбака» (т. 1—2, 1933—34), «Старое марацкае гняздо» (1935—37, перапрацаваны варыянт «Сям’я Зітараў», 1955) і інш. Аўтар раманаў «Да новага берага» (1950—51, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Страчаная бацькаўшчына» (1953), аповесці і п’ес пра Вял.Айч. вайну «Кавалі будучыні» (1942), «Нявестка» (1943), «Перамога» (1945), рамана-эпапеі «Бура» (1945—48, Дзярж. прэмія СССР 1949) і інш. Многія творы Л. інсцэніраваны і экранізаваны. На бел. мову асобныя творы пераклалі Я.Скрыган, В.Сёмуха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІ́НІН (Пётр Захаравіч) (25.1.1902, б. хутар Альховікі Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 12.12.1966),
партыйны і дзярж.дзеячБССР, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху ў Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦККП(б)Б (1937), Вышэйшую школу парт. арганізатараў пры ЦК ВКП(б)Б (1941). У 1938 у апараце ЦККП(б)Б, з 1939 нам. наркома земляробства БССР, 1-ы сакратар Вілейскага абкома КП(б)Б. У гады Вял.Айч. вайны 2-і сакратар ЦККП(б)Б, чл.ваен. савета 21-й арміі, нам.нач. штаба партыз. руху пры ваен. савеце Зах. фронту, з вер. 1942 нач.Беларускага штаба партызанскага руху. З 1944 1-ы сакратар Гродзенскага абкома КП(б)Б, з 1948 нам. Старшыні СМБССР. З 1951 міністр саўгасаў, дарожнай і трансп. гаспадаркі, хлебапрадуктаў БССР. Чл.ЦККПБ у 1940—52, 1956—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—55, 1959—63, Вярх. Савета СССР у 1946—58. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́МВЕЛЬ ((Cromwell) Олівер) (25.4.1599, г. Хантынгдан, Вялікабрытанія — 3.9.1658),
дзеяч першай з Англійскіх рэвалюцый 17 стагоддзя. Скончыў Кембрыджскі ун-т. З 1640 дэп.Доўгага парламента. Адзін з лідэраў руху супраць абс. манархіі Карла I, ініцыятар стварэння парламенцкай арміі (сфарміраваў яе ядро — кав. полк), якая разбіла войскі караля ў 1-й (1642—46) і 2-й (канец 1647 — пач. 1649) грамадз. войнах. Садзейнічаў пакаранню смерцю Карла I і абвяшчэнню Англіі рэспублікай (1649). З 1650 лорд-ген. (галоўнакаманд. ўсімі ўзбр. сіламі). Задушыў рухі левелераў і дыгераў, Ірландскае паўстанне 1641—52, паўстанне ў Шатландыі (1650—52). З снеж. 1653 лорд-пратэктар (фактычна дыктатар) Англіі, Ірландыі і Шатландыі. Пры ім прыняты Навігацыйны акт 1651 (гл.Навігацыйныя акты), адбылася англа-галандская марская вайна 1652—54 (гл.Англа-галандскія войны 17 стагоддзя), англічане заваявалі в-аў Ямайка (1655) і г. Дзюнкерк (1658, цяпер Францыя). Пасля смерці К. рэспубліку кароткі час (вер. 1658 — май 1659) узначальваў яго сын Рычард (1626—1712).
Літ.:
Павлова Т.А. Кромвель. М., 1980;
Ковард Б. Оливер Кромвель: Пер. с англ. Ростов н/Д, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ЧЭ ((Croce) Бенедэта) (25.2.1866, Пескасеролі каля г. Неапаль, Італія — 20.11.1952),
італьянскі паліт.дзеяч, гісторык, філосаф, літаратуразнавец, публіцыст, прадстаўнік неагегельянства і італьян.лібералізму. У 1902—20 праф. Неапалітанскага ун-та. У 1903—44 выдаваў літаратуразнаўчы час. «La Critica» («Крытыка»). З 1910 сенатар. У 1920—21 міністр асветы. У 1925 напісаў маніфест супраць фашызму ў Італіі. У 1943 удзельнічаў у аднаўленні Ліберальнай партыі (да 1947 яе старшыня). У 1947 заснаваў у Неапалі Італьян.ін-тгіст. даследаванняў. Выступаў за «абсалютны гістарызм», сцвярджаючы, што рэчаіснасць — гэта гісторыя і нішто іншае. Вылучаў 4 асн. формы актыўнасці духу: эстэтыку, логіку, эканоміку, этыку. Заснавальнік «этыка-палітычнай» школы ў італьян. гістарыяграфіі; адстойваў непарыўную сувязь гісторыі з філасофіяй, лічыў, што гісторыя заклікана не проста рэгістраваць падзеі, але і выхоўваць, дапамагаць усведамленню сучаснасці; актыўнымі творцамі гісторыі лічыў інтэлектуальныя слаі грамадства, яго эліту. Фашызму, яго культуры і ідэалогіі проціпастаўляў ідэалы свабоды, прагрэсу. Аўтар прац «Эстэтыка» (1902), «Логіка» (1909), «Філасофія Дж.Віка» (1912), «Тэорыя і гісторыя гістарыяграфіі» (1917), «Арыёста, Шэкспір і Карнель» (1920), «Гісторыя Італіі з 1871 да 1915 г.» (1928) І ІНШ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦКІ (Аляксандр Іванавіч) (9.9.1894, г. Цвер, Расія — 30.10.1937),
савецкі парт. і дзярж.дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1913—15). Чл.РСДРП з 1915. Арыштаваны і ў вер. 1915 асуджаны на вечнае пасяленне ў Сібір. Вярнуўся пасля Лют. рэвалюцыі 1917, быў старшынёй Цвярскога губкома РСДРП. У 1918—24 на парт. рабоце ва Уладзіміры, Саратаве, Маскве, Омску, Данецку. З вер. 1924 да мая 1927 у БССР: сакратар, са снеж. 1925 1-ы сакратар ЦККП(б)Б. З мая 1927 заг. агітац.-прапагандысцкага аддзела ЦКВКП(б), з 1929 сакратар Закаўказскага крайкома ВКП(б), потым нам. наркома РСІ СССР, адначасова чл. рэдкалегіі час. «Большевик», нам.заг.с.-г. аддзела ЦКВКП(б), з 1933 нач. палітупраўлення МТС Наркамзема СССР, 1-ы сакратар Саратаўскага крайкома (абкома) партыі. Чл.ЦК і Бюро ЦККП(б)Б у 1924—27. Канд. у чл.ЦК у 1924—34, чл.ЦКВКП(б) з 1934. Чл.ЦВКБССР і яго Прэзідыума ў 1925—27. 20.7.1937 арыштаваны, абвінавачаны ў прыналежнасці да арганізацыі правых і шпіянажы на карысць Польшчы, расстраляны. У 1956 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІМ ІР СЕН (сапр.Кім Сон Чжу; 15.4.1912, г. Пхеньян — 8.7.1994),
дзяржаўны, парт. і ваен.дзеячКар. Нар.-Дэмакр. Рэспублікі (КНДР). Генералісімус КНДР (1992). У 13-гадовым узросце эмігрыраваў з бацькамі ў Паўн.-Усх. Кітай, дзе ў 1931 уступіў у кіт.камуніст. партыю. У 1932 арганізаваў кар.партыз. атрады, на чале якіх ваяваў супраць яп.акупац. войск у Паўн.-Усх. Кітаі і Паўн. Карэі. У 1941 адступіў на тэр.СССР. У 1945 разам з сав. войскамі прыбыў у Карэю. У 1945—46 адказны сакратар паўн.-кар. Аргбюро Камуніст. партыі Карэі, у 1946—49 нам. старшыні ЦКПрац. партыі Паўн. Карэі, адначасова ў 1946—48 старшыня Часовага нар.к-та (з 1947 Нар.к-та) Паўн. Карэі. У 1948—72 старшыня Кабінета міністраў КНДР, у 1972—94 прэзідэнт КНДР. Адначасова з 1949 старшыня, з 1966 ген. сакратар ЦКПрац. партыі Карэі. У 1950—93 старшыня К-та абароны КНДР (да 1972 Ваен.к-т КНДР), адначасова вярх. галоўнакамандуючы (1950—94).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́СІНДЖЭР ((Kissinger) Генры Альфрэд) (н. 27.5.1923, г. Фюрт, Германія),
дзяржаўны дзеяч ЗША, дыпламат, палітолаг. Д-р філасофіі (1954). У 1938 з бацькамі эмігрыраваў у ЗША. Скончыў Гарвардскі ун-т (1950), выкладаў у ім (1951—69). Адначасова кансультант па знешнепаліт. і ваен.-паліт. праблемах Аб’яднанага к-та начальнікаў штабоў (1956—60), Савета нац. бяспекі ЗША (1961—62), Агенцтва па кантролі над узбраеннямі і раззбраенні ЗША (1961—68), дзярж. дэпартамента ЗША (1965—69). У 1969—75 пам. прэзідэнта ЗША па нац. бяспецы. У 1973—77 дзярж. сакратар ЗША. Садзейнічаў спыненню вайны ЗША у В’етнаме 1964—73. З 1977 выкладчык Джорджтаўнскага ун-та ў Вашынгтоне, навук. супрацоўнік Гуманітарных даследаванняў Аспена інстытута, кансультант па знешнепаліт. пытаннях шэрагу карпарацый і н.-д. цэнтраў ЗША. З 1983 кіраўнік Нац. двухпарт. камісіі па Цэнтр. Амерыцы. Аўтар кніг «Ядзерная зброя і знешняя палітыка» (1956), «Патрывожанае партнёрства: пераацэнка Атлантычнага саюза» (1965), «Гады ў Белым доме» (1979), «Гады зрухаў» (1982) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1973 (разам з Ле Дык Тхо).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ (Ціхан Якаўлевіч) (12.8 1917, в. Агародня-Кузьмініцкая Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 11.1.1983),
дзяржаўны і парт.дзеяч, Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1941), ВПШ пры ЦКВКП(б) (1946). З 1936 на пед. рабоце ў школах Ельскага р-на Гомельскай вобл. З 1941 выкладчык, дырэктар школы ў Сталінградскай вобл. З 1944 на парт. рабоце ў Гомелі, Брэсце. З 1952 1-ы сакратар Брэсцкага абкома КПБ, з ліп: 1955 сакратар, затым 2-і сакратар ЦККПБ. З 1959 Старшыня Савета Міністраў БССР, з 1978 1-ы нам. старшыні Савета Міністраў СССР, з кастр. 1980 1-ы сакратар ЦККПБ. Чл.ЦК з 1952, Бюро ЦККПБ у 1955—78 і з 1980. Чл.ЦККПСС з 1961. Дэп. Вярх. СаветаБССР з 1951, Вярх. Савета СССР з 1954, нам. старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярх. Савета СССР у 1958—62. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета БССР і СССР з 1981. Яго імем названа вуліца ў Мінску.
дзеячбел. эміграцыі, амерыканскі вучоны. Д-р філасофіі ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі (1982), акад.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі ў Парыжы (1991). Скончыў Навагрудскую бел. гімназію (1928), Віленскі ун-т (1933). Працаваў настаўнікам, дырэктарам Віленскай і Навагрудскай бел. гімназій. За рэв. дзейнасць двойчы арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1939—41 выкладаў у Баранавіцкім настаўніцкім ін-це, працаваў інспектарам школ Баранавіцкай вобл. У 1943 з дазволу акупац. улад арганізаваў настаўніцкія семінарыі ў Маладзечне і Паставах, засн. Адм.-гандл ін-т у Маладзечне. З 1944 у Германіі, з 1948 у ЗША, дзе заснаваў бел. калонію ў Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі). Удзельнічаў у распрацоўцы амер.касм. праектаў, адначасова выкладаў у Мэрылендскім ун-це. З 1972 у Германіі, выкладаў у Гайдэльбергскім ун-це, філіяле Мэрылендскага ун-та ў г. Вісбадэн. Аўтар навук. прац па праблемах астранаўтыкі. Фундатар многіх эміграцыйных бел. выданняў, бел. радыё ў Аўстраліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НЧАР (Яўсей Сцяпанавіч) (2.10.1882, в. Сяўкі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 16.5.1979),
бел.паліт.дзеяч, гісторык, вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Скончыў Петраградскую с.-г. акадэмію (1922). За ўдзел у рэв. руху ў 1906 арыштаваны, у 1908 апраўданы судом. З 1910 у Пецярбургу, супрацоўнік к-та сельскіх т-ваў. З сак. 1917 чл.Бел.нац.к-та (у крас. выйшаў з яго). З ліст. 1917 старшыня Беларускага абласнога камітэта пры Усерас. савеце сял. дэпутатаў, адзін з арганізатараў Усебел. з’езда 1917. З лют. 1918 заг.навук.- статыстычнага аддзела Белнацкома, яго Петраградскага аддзялення, заг. статыстычнага аддзела Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўн. вобласці, старшыня Бел. вольнаэканам. т-ва. У 1918 адстойваў ідэю склікання 2-га Усебел. з’езда. З 1922 на выкладчыцкай працы. З 1929 узначальваў Бел.навук.т-ва ў Ленінградзе. У 1938 арыштаваны. У Вял.Айч. вайну ў блакадным Ленінградзе. Аўтар дапаможнікаў па кааперацыі, эканам. геаграфіі БССР, прац па гісторыі грамадз. вайны, гісторыі грамадскіх, нац. і рэв. рухаў у Беларусі і інш.