Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
э́ра
(лац. aera)
1) момант, з якога вядзецца летазлічэнне і сама сістэма летазлічэння (напр. новая э);
2) вялікі гістарычны перыяд, які карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдняга (напр. э. касманаўтыкі);
3) самая буйная адзінка храналагічнага падзелу геалагічнай гісторыі Зямлі (напр. мезазойская э., палеазойская э.); падраздзяляецца на геалагічныя перыяды.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Сібе́рны ‘пранізлівы халодны (пра вецер); злы, буяны (аб чалавеку)’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Нік., Жд. 1), ‘вялікі’: сіберны мароз (Пятк., Сержп. Прымхі, Жд. 2), ‘злосны, дрэнны’ (Жыв. сл.), сібі́рны ‘злы, жорсткі’ (Некр., Бяльк., Жд. 1, Скарбы), сібі́рка ‘сіберны, халодны вецер’ (Бяльк.), sibièrny ‘вылюдак, прыгнятальнік’ (Федар. 4), sibírnik ‘бандыт, крымінальнік’ (Варл.). Рус.смал., варонеж.сиби́рный ‘зверскі, злы’. Калі меркаваць па першым значэнні, то, відавочна, з сівер (гл.) пад уплывам Сібір у духу народнай этымалогіі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разама́ра ’неахайны чалавек; пудзіла’ (Нас., Гарэц. 1). Паводле Насовіча (там жа), ад размара́ць (гл. мара́ць ’пэцкаць’), што выклікае словаўтваральныя цяжкасці; хутчэй, да ма́ра ’прывід, страшыдла, пачвара’ (гл. мара́1) з узмацняльнай прыстаўкай раз(а)‑ (гл. раз-), параўн. разне́слух ’вялікі неслух’ (Нас.), раздо́бры ’вельмі добры’, раздаўны́м даўно́ ’вельмі даўно’. Не вельмі ясныя адносіны да чэш., славац.rozmar ’капрыз, настрой’, што параўноўваецца з польск.rozmarzony ’адданы марам, летуценнік’ (Махэк₂, 520), тады да mara ’летуценне’ (гл. ма́ра).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лодар ’лежань, лайдак’ (Ян., ТС; астрав., Сл. ПЗБ; Касп., Мат. Гом.), лодыр ’гультай’ (Мат. Бых.), міёр.ло́дър (З нар. сл.), лодырь ’тс’ (Бяльк.), лодарышчэ ’вялікі гультай’, лодаруваць ’гультаяваць’ (ТС). Укр.ло́дарь, ле́дарь, рус.ло́дарь, лодырь. Запазычана з с.-в.-ням. ці з н.-ням.lodder, loder (Бернекер, 1, 735; Фасмер, 2, 510). Параўн. таксама лотр (гл.). Аднак Абаеў (2, 17) не выключае магчымасці роднаснай блізкасці рус.лодырь з асец.lǝedǝer ’дурань’, ’бездапаможны, нікчэмны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лайтру́гаушац. ’вялікі гультай’, паўд.-усх. ’распуснік’ (КЭС), рус.лотрыга, лотыга ’гулянка’, лантрыга ’тс’, ланстры́га ’нягоднік’, ’абадранец’. Да ст.-бел.лотръ ’бандыт’, якое праз ст.-польск.łotr — са ст.-чэш.lotr < ст.-в.-ням.loter, lotter ’лайдак, нікчэмны чалавек’, ’блазан’ (Слаўскі, 5, 221; Фасмер, 2, 458, 523; Панюціч, 102) і экспрэсіўнага суф. ‑уга. Аб устаўным (другасным) ‑й‑ гл. Карскі, 1, 304–306. Не выключаны, аднак, уплыў лексемы лайдак (гл.). Гл. таксама латру́га, лотра.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зу́ндаль ’маўклівы чалавек’ (Жд. 3), ’вялікі і лянівы чалавек’ (Касп.). Параўн. рус.перм.зе́ндель ’лянівы, маларухомы чалавек’. Рус. забайк. зундогло́, зунтогло́ ’брахун; цяльпук’ не сюды (СНРГ, 12, 24: з бурацк.). Параўн. прозвішча Зу́нда (ад апелятыва *зунда ’?’, Бірыла, Бел. антр., 2, 161). Няясна. Магчыма, з ням.Sünde, ідыш zind ’грэх’, Sünder, zindler ’грэшнік’. Параўн. яшчэ ням.Gesindel ’зброд’, ідыш іранічн. gezindl ’група людзей’, прычым трэба ўлічваць, што ў яўр. дыялектах значныя хістанні галосных.