Гіта́ра ’гітара’. Рус. гита́ра, укр. гіта́ра. Запазычанне з польск. gitara (або ням. Gitarre). Першакрыніцай з’яўляецца грэч. κιθάρα (здаецца, усх. паходжання). Гл. Фасмер, 1, 408; Шанскі, 1, Г, 83. Бел. дыял. форма гіта́р (Бяльк.) — вынік дэфармацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кані́стра ’плоскі бак з герметычнай накрыўкай для захоўвання вадкасцей’ (ТСБМ). З ням. Kanister < лац. canistrum ’плеценая з чароту карзіна’ < ст.-грэч. κάνιστρον ’тс’ < κάννα ’трыснёг’. Запазычанне з перыяду Вялікай Айчыннай вайны (Шанскі, 2 (К), 44).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Магне́зія ’вокіс, або соль магнія’ (ТСБМ) запазычана з рус. навуковай тэрміналогіі — магнезия, якое з ням. Magnesia або з н.-лац. magnesia < грэч. Μαγνησία — назва мясцовасці ў Фесаліі, горада ў Лідзіі (Гараеў, 448; Фасмер, 2, 556).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́ксімум ’найбольшая велічыня, колькасць чаго-небудзь’, ’самае большае’, ’максімальны’ (ТСБМ) — еўрапейскае інтэрнацыянальнае слова, якое ўзыходзіць да лац. maximum ’найбольшае’ < mag(i)s‑im‑, звязана з грэч. μέγας ’вялікі’, ст.-інд. mahánt, авест. mazant‑ ’вялікі, магутны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Малібдэн ’хімічны элемент, Mo’ (ТСБМ). З рус. молибден ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 89), дзе з новалац. molybdenum < лац. molybdaena ’руда, свінцовы бляск’ < ст.-грэч. μολύβδαινα ’кавалачак свінца, які чапляўся да вудачкі’ < μόλυβδος ’свінец’ (Голуб-Ліер, 320).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Морма ’негаваркі чалавек’ (хойн., Мат. Гом.). Да мармыль (гл.). Суфікс ‑а, як у знайда, соня (сонʼа). Не выключана магчымасць запазычання ў якасці экспрэсіўнага са ст.-грэч. Μορμώ ’пудзіла, страшыдла, якім палохалі дзяцей’, семантыка якога змянілася.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аксамі́т, ст.-бел. аксамитъ (1486) (Нас. гіст.), аксамитка ’галаўны ўбор нарачонай’ (Касп.), аксаміткі ’Tagetes’ (БРС, БелСЭ), аксамітка ’Amaranthus’ (Кіс., БелСЭ), аксамит (Дабр.), укр. аксамит, оксамит, ст.-рус. оксамитъ. Запазычанне з грэч. ἐξάμιτος (Фасмер, Этюды, 27).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́ман ’дэман’ (БРС). Рус. де́мон, укр. де́мон. Кніжнае запазычанне са ст.-слав., ц.-слав. демонъ, дѣмонъ ’тс’ (а гэта з грэч. δαίμων ’злы дух, д’ябал’). Гл. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ельмо́жня ’міласціна’ (Шн.) < польск. jałmużna. Польск. jałmużna < чэш. almužna, якое ў сваю чаргу са ст.-в.-ням. almōsan < н.-лац. alimosina < грэч. ἐλεημοσύνη ’міласціна’ (Міклашыч, 2; Бернекер, 27). Бел. ельможня — вынік пазнейшай кантамінацыі з вельможны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасмурне́ць ’зрабіцца хмурным, смутным’, ’пахмурнець’ (Бяльк.). Да па‑ і ⁺смурне́ць, якое з рус. сму́рый ’цёмна-шэры, змрочны’, — апошняе генетычна суадносяць са ст.-ісл. meyrr ’хмурны, друзлы’, ст.-грэч. ἀμαυρός ’цьмяны, туманны’ (Фасмер, 3, 693–694).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)