СКЛЮТ Іосіф Абрамавіч (н. 6.5.1924, Мінск),

бел. вучоны ў галіне отанеўралогіі. Д-р мед. н. (1971), праф. (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953), з 1954 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (кіраўнік лабараторыі). Навук. працы па пытаннях паталогіі вестыбулярнай і слыхавой функцый пры пашкоджаннях галаўнога мозга, ужыванні электраністагмаграфіі. Распрацаваў спосаб даследавання вестыбулярнай функцыі.

Тв.:

Невриномы слухового нерва. Мн., 1970 (разам з Э.​І.​Злотнікам);

Нистагм. Мн., 1990 (разам з С.​Р.​Цемахавым);

Вестибулярный рекруитмент. Мн., 1990 (з ім жа);

Автоматизированный анализ вестибулосоматических и вегетативных реакций. Вильнюс, 1990 (разам з В.​Піўрыкасам, А.​Жукаўскасам).

т. 14, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛАБАЖА́НІНА Кацярына Іванаўна (н. 10.3.1945, г.п. Лельчыцы Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (2000), д-р біял. н. (1992). Скончыла БДУ (1967). З 1967 у Ін-це фотабіялогіі Нац. АН Беларусі (з 1993 нам. дырэктара, адначасова з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях структурнай рэарганізацыі мембран эрытрацытаў пры паталогіі і старэнні клетак in vivo і in vitro, а таксама пад уплывам фізіка-хім. фактараў. Распрацавала шэраг метадаў фотадыягностыкі захворванняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.

Тв.:

Спектральный люминесцентный анализ в медицине. Мн., 1989 (разам з Я.​А.​Чарніцкім).

т. 14, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЛЕ́САРАЎ Іван Канстанцінавіч (30.11.1926, с. Ілек Арэнбургскай вобл., Расія — 1.4.1998),

бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-р біял. н. (1972), праф. (1977). Скончыў Арэнбургскі с.-г. ін-т (1952). З 1961 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях бялковага кармлення с.-г. жывёлы з выкарыстаннем сінт. азоцістых рэчываў, арган. к-т, смакавых і ўзбагачальных дабавак хім. і мікрабіял. сінтэзу.

Тв.:

Пути решения проблемы белка в животноводстве. Мн., 1981 (у сааўт.);

Минеральное питание крупного рогатого скота. Мн., 1987 (разам з А.​С.​Зяньковым);

Минеральные источники Беларуси для животноводства. Мн., 1995 (разам з М.​У.​Пілюком).

т. 15, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМАРО́ДЗІНЦАЎ Анатоль Аляксандравіч (19.4.1901, с. Аскіна, Башкортастан — 1986),

расійскі вучоны ў галіне вірусалогіі і імуналогіі. Акад. АМН СССР (1966, чл.-кар. 1945). Скончыў Томскі ун-т (1923). З 1938 і з 1975 ва Усесаюзным ін-це эксперым. медыцыны, з 1967 у НДІ грыпу ў Маскве (да 1972 дырэктар). Навук. працы па механізмах процівіруснага імунітэту і па вакцынапрафілактыцы вірусных інфекцый. Стварыў вакцыны супраць грыпу, клешчавога энцэфаліту, адру. Дзярж. прэмія СССР 1941.

Тв.:

Грипп. Л., 1961 (разам з А.​А.​Каровіным);

Вирусные геморрагические лихорадки. Л., 1963 (разам з Л.​І.​Казбінцавым, В.​Г.​Чудаковым).

т. 15, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМЕЯНО́ВІЧ Арнольд Фёдаравіч (н. 11.8.1938, г. Бранск, Расія),

бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі. Д-р мед. н. (1982), праф. (1993). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1960). З 1975 у БелНДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1998 дырэктар). Навук. працы па пытаннях пухлін галаўнога мозга (неўрыномы слыхавога нерва), анеўрызмаў сасудаў галаўнога мозга, астэахандрозу пазваночніка, траўматычных пашкоджанняў перыферычных нерваў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.

Тв.:

Лицевой нерв в хирургии неврином слухового нерва. Мн., 1978 (у сааўт.);

Артерио-венозные мальформации задней черепной ямки (у сааўт.) // Актуальные проблемы неврологии и нейрохирургии. 2000. Вып. 2.

т. 15, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМІРНО́ВА Ніна Іванаўна (10.12.1928, г. Наваржэў Пскоўскай вобл., Расія — 1988),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1963), праф. (1965). Скончыла Ленінградскі вет. ін-т (1951). З 1964 у Віцебскім вет. ін-це (з 1965 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях біялогіі ўзбуджальнікаў хвароб пчол, свіней, курэй, буйн. раг. жывёлы, метадаў іх дыягностыкі. прафілактыкі і лячэння.

Тв.:

Профилактика и лечение гнильцовых заболеваний пчел антибиотиками и бактериофагом. Мн., 1967;

Ветеринарная микробиология. Мн., 1979;

Ідэнтыфікацыя вірусаў, выдзеленых пры лейкозе буйной рагатай жывёлы (у сааўт.) // Весці АН БССР. Сер. с.-г. навук. 1981. № 4.

т. 15, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СМІРНО́Ў Мікалай Міхайлавіч (н. 22.4.1919, Масква),

бел. і расійскі вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1967), праф. (1968). Скончыў 1-ы Маскоўскі мед. ін-т (1941). З 1956 у Віцебскім мед. ін-це (заг. кафедры). З 1980-х г. у Маскве. Навук. працы па вывучэнні фізіялогіі і паталогіі кровазвароту, дыхання і стрававання ў дзяцей.

Тв.:

Изменения сердечно-сосудистой системы у детей в различные периоды пневмонии // Сердечно-сосудистая патология при заболеваниях органов дыхания и ревматизме у детей. М., 1959;

Бронхопневмония у детей раннего возраста // Инфекционно-аллергические заболевания у детей. М., 1965.

т. 15, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПІРЫДО́НАЎ Мікалай Васілевіч (н. 15.3.1943, Бішкек),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-р тэхн. н. (1990), праф. (1994). Скончыў БПІ (1965). З 1970 у БПА (з 1977 заг. лабараторыі). Навук. працы па пытаннях тэхналогіі і абсталявання для павышэння трываласці паверхняў з выкарыстаннем высокаканцэнтраваных патокаў энергіі (плазменных, лазерных і інш.). Распрацаваў фіз. і матэм. мадэлі тэхналагічных працэсаў умацавання дэталей машын.

Тв.:

Плазменные и лазерные методы упрочнения деталей машин. Мн., 1988 (разам з А.​С.​Кабяковым, І.​Л.​Купрыянавым);

Композиционные армированные газотермические покрытия для вытяжки проволоки // Машиностроение: Респ. межвед. сб. науч. тр. Мн., 2000. Вып. 16.

т. 15, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАЛЯРО́Ў Генадзь Канстанцінавіч (н. 24.10.1933, г. Вольск Саратаўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Канд. фіз.-матэм. н. (1980). Скончыў Ленінградскі ун-т (1961). У 1968—90 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (заг. лабараторыі). У 1990—93 нам. дырэктара філіяла міжнар. канцэрна «Новыя інфарм. тэхналогіі». Навук. працы па пытаннях выліч. тэхнікі, сістэмнага праграмнага забеспячэння. Распрацаваў шэраг інфарм. дакумент.-фактаграфічных сістэм, першыя на Беларусі базы даных для розных галін ведаў. Дзярж. прэмія СССР 1970, Дзярж. прэмія Беларусі 1982.

Тв.:

Система автоматической обработки данных на базе языка КОБОЛ. М., 1971 (у сааўт).

М.​П.​Савік.

І.Сталяроў. Стары Полацк. 1966.

т. 15, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТАРАВО́ЙТАЎ Валерый Васілевіч (н. 6.9.1955, г. Магілёў),

бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-р тэхн. н. (2000). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па праблемах машыннай графікі, праграмнага забеспячэння выліч. комплексаў, лічбавай апрацоўкі відарысаў. Распрацаваў мадэлі, метады і алгарытмы для аўтаматызаваных сістэм стварэння лічбавых карт, апрацоўкі і аналізу відарысаў. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1990.

Тв.:

Обработка и отображение информации в растровых графических системах. Мн., 1989 (у сааўт.);

Локальные геометрические методы цифровой обработки и анализа изображений. Мн., 1997.

М.​П.​Савік.

т. 15, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)