hospitality [ˌhɒspɪˈtæləti] n. гасці́ннасць;
show smb. hospitality гасці́нна, сардэ́чна прыма́ць каго́-н.;
partake of His/Her Majesty’s hospitality iron. быць на ўтрыма́нні яго́/яе́ вялі́касці, сядзе́ць у турме́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
intimate3 [ˈɪntɪmeɪt] v.
1. паведамля́ць
2. fml намяка́ць;
He intimated that she was having an affair with her boss. Ён намякнуў, што ў яе раман з начальнікам.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ooze2 [u:z] v. сачы́цца, выцяка́ць па кро́плі/то́нкім струме́нем;
The wound was oozing blood. З раны сачылася кроў;
Her eyes oozed kindness. Яе вочы свяціліся/прамянелі дабратой.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wither [ˈwɪðə] v.
1. вя́нуць, со́хнуць;
The flowers withered in the heat. Кветкі завялі ад cпякоты.
2. зніка́ць, адыхо́дзіць;
Her beauty withered. Яе прыгажосць знікла.
3. спапяля́ць (позіркам)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wreathe [ri:ð] v.
1. пле́сці (вянок)
2. (in/with) абвіва́ць; абвіва́цца;
Her face was wreathed in smiles. Яе твар расплыўся ва ўсмешцы.
3. клубі́цца, ві́цца (пра дым, пыл)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Лімо́н ’расліна Cytrus limon і яе светла-жоўтыя плады’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 73), запазычана з рус. мовы. Аднак слова было вядома яшчэ ў ст.-бел. мове: лимонъ, лимония (з 1679 г.) (Булыка, Лекс. запазыч., 151).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абавяза́ць у другасным абстрактным значэнні; параўн. укр. обовʼязати, ст.-польск. obiązać, obwiązać, польск. obowiązać, серб.-харв. обаве́зати, обве́зати, славен. obvezati, ст.-слав. обѧзати. Тлумачэнне гэтай ізалексы даволі складанае. Яе праславянская форма *ob‑vęz‑ati. Гл. вязаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераскочка (піраско́чка) ’расліна, падобная да маленькай сасновай раскрытай шышкі, расце на пяску (Бяльк.). Да пера- і скочка (гл.), відаць, ’скочкі, гарлянка’. Матывацыя: пры размнажэнні маладыя шышачкі нібы адскокваюць ад мацярынскай расліны, вырастаючы вакол яе на адлегласці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́есны ’зусім падобны, аднолькавы, такі яе’ (ТСБМ). Новаўтварэнне ад *то́есць, параўн. народнае то́ісь ’дакладна значыцца’ (гл. тоісь-то), рус. то́ есть ’гэта значыць’, польск. to jest ’тс’, па тыпу рус. тождественный ’той самы, аднолькавы, такі ж’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
няха́й, часц. і злуч.
1. часц. Утварае загадны лад дзеяслова са знач. загаду, неабходнасці, заахвочвання.
Н. працуюць.
Н. звіняць з расою косы.
2. часц. У спалучэнні з часціцай «бы» выражае дапушчэнне з адценнем пажадання магчымасці дзеяння, якое не адбылося.
Н. бы самі так папрацавалі.
3. часц. У сказах з дзеясловамі загаднага ладу ўзмацняе пажаданне (разм.).
Н. ты згары!
4. злуч. уступальны. Хоць; нягледзячы на тое, што.
Задача н. цяжкая, але выканальная.
◊
Няхай бог крые (мінуе, ратуе, бароніць) (разм.) — ужыв. як пажаданне пазбаўлення ад чаго-н. непрыемнага.
Няхай яго (яе, іх, цябе, вас) немач (разм.) — праклён са знач. «чорт яго (яе, іх, цябе, вас) бяры».
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)