1. Уласцівасць суровага. Суровасць клімату. Суровасць характару. Суровасць тону. □ Вы здзівіцеся хараству гэтых мясцін: і пейзажам вясны і зімы, і велічнай суровасці гор, і вадападу.Скрыган.
2. Суровыя адносіны да каго‑, чаго‑н., суровае абыходжанне з кім‑н. [Адвернік:] Дазвольце мне ўступіцца, каб суровасць маці Змяніць на ласку, панна Маргарыта.Клімковіч.// Суровы выраз (у голасе, на твары і пад.). Суровасць на твары, з якой .. [Паходня] вымавіў гэта, нечакана змянілася лёгкай, прыветлівай усмешкай.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уло́нне, ‑я, н.
Тое, што і лона. Але шчыра, помняць яны [вучні] й сёння І запомняць, пэўна, у доўгім часе Тую, што ад матчынага ўлоння Павяла іх смела ў першым класе.Кірэенка.[Алесь] стаў і глядзеў на свет. Дрэвы замерлі. Блішчэла шырокае ўлонне Дняпра.Караткевіч.Мне гэтак тады захацелася ў прастор палёў, на ўлонне сакавітых траў.Сабаленка.
•••
На ўлонні прыроды — тое, што і на лоне прыроды (гл. лона). Сялянскае жыццё — жыццё на ўлонні прыроды.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хусці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1.Памянш.-ласк.да хусціна; невялікая хустка. Як крылы белых чаек, трапечуць на галовах жанчын хусцінкі.Кандрусевіч.Валасы.. [дзяўчыны] густа выбіваліся з-пад сіняй хусцінкі, завязанай рагамі пад барадой.Чорны.
2. Тое, што і хустачка (у 2 знач.). Ён вымае мне са скрынкі Шоўкам вышыты кісет, Дзве квадратныя хусцінкі І малюсенькі пакет.Глебка.[Архіп] дастаў з кішэні чыстую хусцінку, загарнуў хлеб і паклаў у торбачку.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чацвярту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1.Уст. Мера вагі ў чвэрць фунта. Ад асноў лічэбнікаў утвораны толькі два назоўнікі са значэннем колькасці або меры чаго‑н.: чацвяртушка (размоўн.), васьмушка (размоўн.).Граматыка.
2. Лісток паперы ў чвэрць ліста. Чацвяртушка паперы. □ У пакой зайшоў Буднік. Распранаючыся, ён дастаў з кішэні складзеную чацвяртушкай газету.Галавач.
3.Разм. Тое, што і чацвярцінка (у 2 знач.). [Перагуд:] Падай мне гэту слязу (Дубавец падае чацвяртушку з гарэлкай).Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́ля, ‑і, ж.
1. Кожная з дзвюх сіметрычных, замацаваных на падстаўцы або навешаных на восі частак вагаў у выглядзе талерак, на адной з якіх кладзецца груз для ўзважвання, на другой — гіры.
2.толькімн. (ша́лі, ‑яў). Вагі, якія складаюцца з такіх частак. [Зусь] насыпаў мукі і, зважыўшы яе на шалях, сказаў мне: — Глядзі, які пуд, яшчэ з паходам.Сабаленка.О, дзе знайсці такія шалі, Якія ўзважвалі б і сілы І ўраз задачы вырашалі...Лойка.
[Ням. Schale з польск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмпірэ́й, ‑я, м.
1. Ва ўяўленні старажытных грэкаў і ранніх хрысціян — самая высокая частка неба, напоўненая агнём і святлом, дзе жывуць багі (у грэкаў) ці святыя (у хрысціян).
2.толькімн. (эмпірэ́і, ‑яў); перан.Іран. Сфера летуценнасці, мар, незямнога існавання. — А ты ж таксама не ведаеш, — не прыняла папроку Гаранскага Вера Іванаўна. [Гаранскі:] — Я — іншая справа. Я ўвесь у эмпірэях, і не да плошчаў мне.Сабаленка.
•••
Лунаць у эмпірэях — аддавацца далёкім ад жыцця марам, летуценням.
[Ад грэч. émpyros — вогненны, ахоплены агнём.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чува́цьвыкбезас. man hört, man kann hören;
добра чува́ць man hört gut, es ist gut zu hören;
мне дрэ́нна чува́ць ich höre schlecht;
◊
што чува́ць? was ist zu hören?, was gibt es Néues?;
чува́ць, як му́ха праляці́ць≅ man könnte éine Nádel fállen hören
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перашко́дзіць stören vt; híndern vt;
ты перашко́дзіў мне працава́ць du hast mich bei der Árbeit gestört;
надво́р’е перашко́дзіла адлёту das Wétter hat den Ábflug verhíndert;
гэ́та не перашко́дзіла б на́шай спра́ве es würde únserer Sáche nicht scháden; es wäre únserer Sáche nicht ábträglich (высок.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
daráusadv з гэ́тага, адгэ́туль;
ich máche mir nichts ~ гэ́та мне хоць бы што;
~ wird nichts! з гэ́тага нічо́га не вы́йдзе!;
ich kann nicht klug ~ wérden я не магу́ гэ́тага зразуме́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Bewússtseinn -s свядо́масць, па́мяць;
bei vóllem ~ пры по́ўнай свядо́масці [па́мяці];
er kam wíeder zum ~ ён зноў апрыто́мнеў;
es kommt mir zum ~, dass…мне стано́віцца я́сна, што…, да маёй свядо́масці дайшло́, што…
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)