СІНЯ́К (Echium),

род кветкавых раслін сям. агурочнікавых. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі і Афрыцы. На Беларусі 1 від — С. звычайны (E. vulgare), нар. назвы печаніца, асацец, кепек. Трапляецца на сухіх схілах, сметніках, каля дарог. Інтрадукаваны С. плямісты (E. maculatum) і трыпутнікавы (E. plantagineum).

Адна-, двух-, радзей шматгадовыя цвёрдаваласістыя травы выш. 30—100 см. Сцёблы неразгалінаваныя, прамастойныя. Лісце чаргаванае, суцэльнае, суцэльнакрайняе. Кветкі ў густых завітках, сабраныя на верхавінцы сцябла ў складанамяцёлчатае або коласападобнае суквецце. Плод — арэшак. Усе часткі С. звычайнага ядавітыя (маюць алкалоіды). Лек., алейныя, фарбавальныя, меданосныя, дэкар. расліны.

А.​М.​Скуратовіч.

Сіняк звычайны.

т. 14, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

полігені́зм

(ад полі- + гр. genos = паходжанне)

тэорыя ў антрапалогіі, паводле якой розныя расы людзей паходзяць ад розных відаў і родаў малпаў, што развіліся незалежна адна ад адной у розных месцах Зямлі (проціл. монагенізм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сегрэга́цыя

(лац. segregatio = аддзяленне)

1) адна з форм расавай дыскрымінацыі, звязаная з абмежаваннем у правах па матывах расавай ці нацыянальнай прыналежнасці, напр. з прымусовым адасабленнем неграў ад белых;

2) тое, што і ліквацыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

залаты́, -а́я, -о́е.

1. гл. золата.

2. у знач. наз. залаты́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Манета з золата, чырвонец.

3. Колеру золата, бліскуча-жоўты.

Залатыя валасы.

Залатая восень.

4. перан. Шчаслівы, радасны.

З. час.

З. век.

5. перан. Цудоўны, выдатны.

З. чалавек.

Залатыя рукі (умелыя).

6. перан. Дарагі, любімы.

Залатыя мае дзеткі.

○

Залатое сячэнне (спец.) — гарманічная прапорцыя, у якой адна частка адносіцца да другой, як усё цэлае да першай часткі.

◊

Залатая моладзь — пра моладзь з забяспечаных слаёў грамадства, якая вядзе марнатраўнае жыццё.

Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеяння, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі, смелых рашэнняў.

Залатое вяселле (разм.) — пяцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця.

Залатое дно — пра невычэрпную крыніцу багацця, даходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддзяле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. аддзяліцца, аддзяліць.

2. Тое, што і аддзел (у 1 знач.).

А. банка.

А. міліцыі.

3. Асобная самастойная ўстанова, арганізацыя і пад. ў сістэме чаго-н.

Паштовае а. сувязі.

4. Самастойная частка канцэрта, тэатральнага паказу.

Другое а. канцэрта.

5. Ніжэйшае вайсковае падраздзяленне, што ўваходзіць у склад узвода.

Камандзір аддзялення.

6. Асобная, адгароджаная частка памяшкання.

Першае а. склада.

7. Адна з частак, на якія падзелена што-н., прызначанае для захоўвання розных рэчаў, прадметаў.

Партфель мае два аддзяленні.

|| прым. аддзяле́нчы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.) і аддзялённы, -ая, -ае (да 5 знач.).

Аддзяленчыя штаты.

Аддзялённы камандзір.

Загад аддзялённага (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скауты́зм

(ад англ. scout = разведчык)

адна з форм дзіцячага і юнацкага руху, якая ўзнікла ў Англіі ў 1907 г. з мэтай выхавання моладзі ў духу патрыятызму і рэлігійнасці; у розных краінах набыла розныя формы; аб’ядноўвае байскаутаў і гёрлскаутаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

mate​1 [meɪt] n.

1. BrE, infml ся́бра;

workmate/room-mate/schoolmate той, з кім ра́зам працу́еш/жыве́ш у адны́м пако́і/ву́чышся ў шко́ле

2. AmE муж або́ жо́нка

3. са́мка або́ саме́ц (з адной пары)

4. па́рная рэч, друга́я з па́ры рэ́чаў;

Here’s one sock, where is its mate? Вось адна шкарпэтка, дзе ж другая?

5. naut. памо́чнік капіта́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

a [eɪ] неазначальны артыкль

1. звыч. не перакладаецца;

She is a student. Яна студэнтка.

2. адзі́н, адна́, адно́;

a friend of mine адзі́н мой ся́бра

3. не́йкі, не́хта;

A Mr. Smith rang. Тэлефанаваў нейкі містар Сміт.

4. : She gave out five dollars a person. Яна раздала па пяць долараў кожнаму.

5. : twice a week два разы́ на ты́дзень

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

thick​3 [θɪk] adv. гу́ста, то́ўстым сло́ем;

Snow was lying thick on the ground. Зямля пакрылася глыбокім снегам.

♦

lay it on thick infml перабо́льшваць; залі́шне хвалі́ць або́ га́ніць;

thick and fast ху́тка, адзі́н за адны́м;

Offers to help are coming in thick and fast. Прапановы ідуць адна за адною;

His heart beat thick and fast. Ягонае сэрца моцна білася.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АПАВЯДА́ННЕ,

невялікі празаічны (часам вершаваны) твор; жанр эпічнай л-ры (гл. Эпас). Звычайна ў яго аснове адна жыццёвая сітуацыя, падзея, эпізод, творам гэтага жанру характэрны адна сюжэтная лінія, невял. колькасць дзейных асоб. Генетычна апавяданне звязана з жанрамі вуснай паэт. творчасці: казкай, анекдотам, паданнем і інш. Паводле характару адлюстравання рэчаіснасці і выяўлення асобы аўтара вылучаюць апавяданне бытавое, сатыр., псіхал., лірычнае і г.д.

Шырока вядомы апавяданні: Дж.​Бакачыо ў італьянскай л-ры, М.​Сервантэса ў іспанскай, Гі дэ Мапасана, П.​Мерымэ, Стэндаля ў французскай, О.​Генры, У.​Фолкнера, Э.​Хемінгуэя ў амерыканскай, С.​Моэма ў англійскай, Р.​Акутагавы ў японскай, А.​Пушкіна, М.​Гогаля, І.​Тургенева, Л.​Талстога, А.​Чэхава, М.​Горкага, І.​Бабеля, М.​Зошчанкі, М.​Прышвіна, Ю.​Нагібіна, В.​Шукшына ў рускай. Першыя ўзоры бел. апавядання стварылі А.​Плуг («Кручаная баба», нап. 1849), Ф.​Багушэвіч («Тралялёначка», апубл. 1892). Напачатку апавяданне мела рысы жанравай замалёўкі, быт. жарту, анекдота (Ядвігін Ш.). Паступова яно пазбаўлялася бытавізму, набывала моцнае сац. гучанне («Прысяга над крывавымі разорамі» Цёткі). Я.​Колас стварыў першыя ў бел. л-ры алегарычна-філас. апавяданне («Казкі жыцця»). У жанры апавядання паспяхова працавалі Ц.​Гартны, М.​Зарэцкі, К.​Чорны, З.​Бядуля, П.​Галавач, Э.​Самуйлёнак. Сучаснае апавяданне звязана з імёнамі М.​Лынькова, Я.​Брыля, В.​Быкава, І.​Мележа, Я.​Скрыгана, У.​Караткевіча, А.​Кулакоўскага, І.​Шамякіна, А.​Чарнышэвіча, М.​Стральцова, І.​Пташнікава, В.​Адамчыка, Б.​Сачанкі, І.​Чыгрынава і інш.

Літ.:

Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс. Мн., 1971.

С.​А.​Андраюк.

т. 1, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)