die fréie ~ свабо́дная ры́нкавая экано́міка, свабо́дная ры́нкавая гаспада́рка;
die soziále ~ сацыя́льная ры́нкавая гаспада́рка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЛІЁХ Іван Станіслававіч (24.7.1836—25.12.1901),
вучоны-эканаміст, статыстык, фінансіст. Сын польскага фабрыканта. Варшаўскі банкір, заснавальнік і старшыня праўлення акц. т-ваў Кіева-Брэсцкай, Лібаўскай, Лодзінскай чыгунак. Працамі «Рускія чыгункі...» (1875) і «Уплыў рускіх чыгунак на эканамічны стан Расіі» (т. 1—5, 1878) паклаў пачатак развіццю чыг. статыстыкі. Аўтар прац па эканам. гісторыі, эканоміцы прам-сці і сельскай гаспадаркі Расіі: «Фабрычная прамысловасць Царства Польскага 1871—1880» (Варшава, 1881—84); «Фінансы Расіі XIX стагоддзя» (т. 1—4, СПб., 1882); «Меліярацыйны крэдыт і стан сельскай гаспадаркі ў Расіі і замежных краінах» (СПб., 1890), «Зямля і яе запазычанасць у Царстве Польскім» (Варшава, 1892), «Эканоміка-статыстычныя працы 1875—1900 гг.» (Парыж, 1900); «Параўнанне матэрыяльнага і духоўнага дабрабыту губерняў заходніх, вялікарасійскіх і ўсходніх» (т. 1—5, з атласам, СПб., 1901). У яго працах шмат звестак пра Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕЙН (Klein) Лоўрэнс Роберт (н. 14.9.1920, г. Омаха, штат Небраска, ЗША),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1942). У Масачусецкім тэхнал. ін-це працаваў пад кіраўніцтвам П.Сэмуэльсана. Супрацоўнічаў у Камісіі Коўлса па эканам. даследаваннях пры Чыкагскім ун-це. З 1949 праф. Мічыганскага, з 1955 Оксфардскага ун-таў, з 1958 у Пенсільванскім ун-це. У 1975—76 эканам. саветнік прэзідэнта Дж.Картэра. Удзельнічаў у стварэнні найбуйнейшай Уортанскай эканаметрычнай мадэлі эканомікі. Займаўся праблемамі паляпшэння выкладання эканаметрыкі (аўтар «Падручніка эканаметрыкі», 1953, і «Уводзін у эканаметрыку», 1962). У працы «Эканоміка прапановы і попыту» (1983) крытыкаваў погляды Дж.Кейнса (напачатку быў яго прыхільнікам). Нобелеўская прэмія 1980.
Тв.:
Г.З.Елисеев. Пг., 1923;
Очерки рабочей интеллигенции. Т. 1—2. Пг., 1923;
Русский читатель-рабочий. Л., 1925. История безработицы в России, 1857—1919 гг.М., 1925.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́НЕР (Renner) Карл (14.12.1870, Дольні-Дунаёвіцы, Чэхія — 31.12.1950),
аўстрыйскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. З 1907 дэп. рэйхсрата Аўстра-Венгрыі. У кастр. 1918 — чэрв. 1920 дзярж. канцлер і адначасова ў ліп. 1919 — кастр. 1920 дзярж. сакратар замежных спраў Аўстр. Рэспублікі. Падпісаў Сен-Жэрменскі мірны дагавор 1919. У 1920—34 чл.Нац. савета, у 1931—33 яго першы прэзідэнт. У 1938 выступаў за аншлюс. З крас. 1945 дзярж. канцлер часовага ўрада Аўстрыі, са снеж. 1945 федэральны прэзідэнт адноўленай Аўстр. Рэспублікі. Адзін з ідэолагаў аўстрамарксізму, аўтар прац «Абнаўленне Аўстрыі» (т. 1—3, 1916), «Марксізм, вайна і Інтэрнацыянал» (1917), «Дзяржаўная гаспадарка, сусветная эканоміка і сацыялізм» (1929), «На рубяжы двух часоў» (1946, аўтабіяграфія), «Чалавек і грамадства» (апубл. ў 1952).
Літ.:
Кретинин С.В. Карл Реннер: жизнь и деятельность (1870—1950) // Новая и новейшая история. 1999. №5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭЙЗ (Chase) Сцюарт (8.3.1888, г. Сомерсуэрт, ЗША — 16.11.1985),
амерыканскі эканаміст. Вучыўся ў Масачусецкім тэхнал. ін-це (1907—08) і Гарвардскім ун-це (1910). Працаваў у Федэральнай гандл. камісіі (1917). У 1920—40-я г. кансультант шэрагу ўрадавых устаноў ЗША. У працы «Мэты для Амерыкі» (1942) паказаў неабходнасць і магчымасць павышэння эфектыўнасці вытв-сці на аснове тэорыі змешанай эканомікі, у аснове якой спалучэнне прыватнага прадпрымальніцтва і дзярж. рэгулявання эканам. працэсаў. Лічыў, што змешаная эканоміканайб. поўна рэалізуецца ва ўмовах ваен. эканомікі, у якой ён бачыў адзін са сродкаў пашырэння асабістага спажывання і ажыццяўлення шырокай праграмы грамадскіх работ, скарачэння беспрацоўя і вырашэння інш.сац. праблем. Паводле Ч., гал. ролю ў правядзенні рэформ, пераадоленні існуючых у грамадстве стэрэатыпаў і негатыўных з’яў у псіхалогіі і паводзінах людзей павінна адыграць інтэлігенцыя («Трагедыя марнатраўства», 1925; «Тэхнакратыя», 1933).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няба́чаны, ‑ая, ‑ае.
Выключны, незвычайны (па сіле праяўлення). Дрэвы растуць, імкнуцца да сонца, дасягаюць нябачаных памераў, старэюць, падаюць і трухлеюць, уступаючы сваё месца маладняку.В. Вольскі.Нябачанымі да гэтага часу тэмпамі расцвітае эканоміка і культура.Пестрак.// Такі, які не сустракаўся раней, якога не даводзілася бачыць. Усіх ахапіла цікавасць... Хацелася бліжэй пабачыць гэту нябачаную штуку-самалёт.Чарот.[Музыку] прывезлі ў панскія пакоі, і ён здзівіўся нябачанаму ніколі багаццю.Чорны.// Таямнічы, дзіўны. Іван і Арцём дужа зблізіліся. Нейкія нябачаныя, невядомыя ніці прыцягвалі іх адзін да другога.Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВЕ́СЦІ АКАДЭ́МІІ НАВУ́К БЕЛАРУ́СІ»,
навуковы часопіс. Выдаецца з 1940 у Мінску ў 7 серыях (у 1942—46 не выходзіў). Напачатку агульны часопіс для ўсіх аддзяленняў АН Беларусі, у 1956 падзелены на серыі: грамадскіх (з 1992 гуманітарных), біял. і фізіка-тэхн.Навук. з 1963 выходзіць серыя с.-г.Навук. з 1965 — фізіка-матэм., хім.Навук. з 1968 — фізіка-энергет.навук. Серыі гуманіт., біял. і с.-г. навук выходзяць на бел. мове, астатнія на бел. і рус. мовах. Серыя гуманіт. навук мае спец. раздзелы: «Гісторыя», «Філасофія і сацыялогія», «Мастацтвазнаўства, этнаграфія, фальклор», «Літаратуразнаўства», «Мовазнаўства», «Права», «Эканоміка». Часопіс асвятляе пытанні развіцця навукі, змяшчае матэрыялы навук. даследаванняў і вынікі работ ін-таў АН Беларусі, н.-д. ін-таў і ВНУ рэспублікі, а таксама рэцэнзіі, хронікі, юбілейныя артыкулы пра вядучых вучоных рэспублікі, інфармацыю пра навук. жыццё АН Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛАД Мікалай Ігнатавіч (н. 5.2.1937, в. Садовічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1983), праф. (1986). Скончыў БДУ (1961). З 1964 у Бел.эканам. ун-це (у 1994—2002 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах матэм. мадэліравання, выкарыстання эканоміка-матэм. метадаў і мадэлей у кіраванні вытв-сцю, планавання і прагназіравання сац.-эканам. развіцця Беларусі.
Тв.:
Модели показателей роста экономической эффективности сельскохозяйственного производства. Мн., 1980;
Прогнозирование эффективности сельскохозяйственного производства. Мн., 1980;
Резервы роста эффективности сельскохозяйственного производства. Мн., 1984;
Математические методы анализа и планирования. Мн., 1989;
Экономико-математические методы и модели. Мн., 1999 (у сааўт.);
Высшая математика: Математическое программирование. 2 изд. Мн., 2001 (разам з А.В.Кузняцовым, В.А.Саковічам);
Моделирование долгосрочного развития национальной экономики (разам з Ю.Г.Імамутдзінавым, В.Я.Асановічам) // Весн. Бел.дзярж. экан. ун-та. 2002. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНЫЯ РЭФО́РМЫ,
пераўтварэнні і змены ў сістэме вядзення гаспадаркі, кіравання эканомікай, шляхах і спосабах ажыццяўлення эканамічнай палітыкі; перабудова гасп. механізму, яго форм, метадаў, рычагоў і арганізацый, што праводзіцца ў межах эканам. сістэмы. Э.р. могуць пашырацца на ўвесь гасп. механізм або асобныя галіны, сферы (напр., рэформы кіравання прам-сцю і транспартам, грашовыя, крэдытныя і інш.). Ім папярэднічае прыняцце адпаведных нарматыўных прававых актаў. Э.р. праводзяцца ва ўмовах, калі выяўляецца нізкая эфектыўнасць эканам. сістэмы, узнікаюць эканам. крызісы, эканоміка не поўнасцю задавальняе патрэбы насельніцтва. У Рэспубліцы Беларусь Э.р. прадугледжваюць рэфармаванне адносін уласнасці і кіравання дзяржпрадпрыемствамі, арганізац., фін. і тэхнал. перабудову, прыватызацыю і дэманапалізацыю, усебаковую і дзейсную дзярж. падтрымку прыватнага прадпрымальніцтва, фарміраванне развітой структуры рынку, рэформы цэн, грашова-крэдытнай і фін. сістэм, знешняга гандлю, рынку працы, сац. сферы і інш.Гл. таксама Аграрныя рэформы.