новы эвалюцыйны Стан біясферы, пры якім разумная дзейнасць чалавека з’яўляецца гал., вырашальным фактарам яе глабальнага развіцця (часам яе вызначаюць як сферу розуму, антрапасферу, сацыясферу, тэхнасферу). Тэрмін «Н.» ўведзены франц. вучонымі Э.Леруа і П.Тэярам дэ Шардэнам у 1920-х г., якія тлумачылі яго ідэалістычна. У.Л.Вярнадскі развіў матэрыяліст. ўяўленне аб Н. як якасна новай форме арганізаванасці, што ўзнікае пры ўзаемадзеянні прыроды і грамадства, у выніку творчай дзейнасці чалавека, якая пераўтварае свет і грунтуецца на навук. думцы. Для Н. характэрна цесная ўзаемасувязь і гарманічнае спалучэнне законаў прыроды з законамі мыслення і сац.-эканам. законамі грамадства; чалавек павінен адказваць за лёс планеты і ўсяго жывога на ёй Пераход біясферы ў Н. для чалавецтва застаецца перспектывай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́КТЫКА (ад грэч. prakticos актыўны, дзейны),
матэрыяльная мэтазгодная дзейнасць людзей, накіраваная на засваенне і пераўтварэнне аб’ектыўнай рэчаіснасці; працэс пераходу набытага вопыту ва ўмовы жыцця людзей. Як сукупная дзейнасць чалавецтва ў гіст. развіцці з’яўляецца асновай грамадства і пазнання. Асн. віды П. — вытв-сць матэрыяльных даброт і П., накіраваная на сац. пераўтварэнне. Структура П. ўключае патрэбнасць, мэту, матыў, мэтазгодную дзейнасць, прадмет, сродкі і вынік. Разглядаецца ў кантэксце ўзаемаўплываў з тэорыяй. У філасофіі праблема тэорыі і П. становіцца актуальнай з 19 ст. Г.Гегель разглядаў П. як «валявую дзейнасць ідэі». Суб’ектыўныя ідэалісты сцвярджалі другаснасць П. ў адносінах да тэорыі. Вял. ролю ў пазнанні адводзілі П. прыхільнікі марксізму, сцвярджаючы дыялект. адзінства тэорыі і П. Прагматысты разглядалі каштоўнасць вучэння толькі па яго практ. выніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЮВІ́ ДЭ ШАВА́Н (Puvis de Chavannes) П’ер (14.12.1824, г. Ліён, Францыя — 24.10.1898),
французскі жывапісец. Вучыўся ў Парыжы ў А.Шэфера і Т.Куцюра. Зазнаў уплывы Ж.А.Энгра, Т.Шасерыо, італьян. Ранняга Адраджэння. Распрацаваў своеасаблівы варыянт сімвалізму, заснаваны на сінтэзе маст. прыёмаў Ранняга Адраджэння і класіцызму. Работам характэрны ўрачысты лінейны рытм, абагульненыя, умоўна трактаваныя фігуры, аб’яднаныя ў статычныя ўраўнаважаныя групы, тонка стылізаваныя пейзажныя фоны, што нагадваюць ідылічныя ўяўленні пра «залаты век» чалавецтва. Колеравая гама пабудавана на спалучэнні прыглушаных жамчужных тонаў. Сярод твораў: манум. пано «Мір», «Вайна», «Праца», «Адпачынак» (усе 1861—63), «Свяшчэнны гай» (1884), размалёўкі «Жыццё Святой Жэнеўевы» ў Пантэоне (1874—98), «Навукі і Мастацтвы» ў Сарбоне (1887—89) у Парыжы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРЫ́НКІН Андрэй Уладзіміравіч (н. 20.12.1962, Мінск),
бел.паэт. Сын У.М.Скарынкіна. Скончыў БДУ (1994), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1997). У 1999—2001 у Ін-це парламентарызму і прадпрымальніцтва ў Мінску. Друкуецца з 1980. Піша на рус. мове. У паэт. зб-ках «Начны спявак», «Барвяныя прыцемкі» (абодва 1994), «Сухія кветкі» (1995), «Журботны госць» (1997) і інш. роздум над лёсам рус. свету, чалавецтва, сэнсам жыцця. Многія вершы С. пакладзены на музыку. Пераклаў на рус. мову вершы А.Звонака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРГ (Berg) Пол (н. 30.6.1926, Нью-Йорк),
амерыканскі біяхімік; адзін з заснавальнікаў генетычнай інжынерыі. Чл.Нац.АН ЗША (1966), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1966), замежны чл.Франц.АН (1981). Скончыў Пенсільванскі ун-т (1948) і ун-т Вестэрн-Рэзерв (1952; г. Кліўленд). З 1953 ва ун-це Дж.Вашынгтона (г. Сент-Луіс), з 1959 праф. Станфардскага ун-та. Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых к-т, малекулярнай біялогіі. Атрымаў рэкамбінантныя (складзеныя з генаў розных арганізмаў) малекулы дэзоксірыбануклеінавай к-ты (ДНК). Ініцыятар часовай забароны даследаванняў такіх ДНК да высвятлення іх бяспекі для чалавецтва («мараторый Б.»; 1974). Нобелеўская прэмія 1980 (з У.Гілбертам, Ф.Сенгерам).
Тв.:
Рус.пер. — Гены і геномы. Т. 1—2. М., 1998 (разам з М.Сінгер).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ру́пнасць, ‑і, ж.
Тое, што і руплівасць. Бацька заўважыў: усё, за што б сын ні ўзяўся, робіць без ахвоты, без цікавасці, без той рупнасці, якая так яму ў Міці падабалася.Навуменка.Можна з пэўнасцю сказаць, што ніколі дасюль у паэзіі не ўзнікала столькі рупнасці за лёс чалавека і чалавецтва, столькі хваляванняў аб сягонняшнім і заўтрашнім, столькі думак, якія прыходзяць ад ведання жыцця Радзімы і планеты.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апака́ліпсіс
(гр. apokalypsis = адкрыццё)
1) частка Бібліі, адна з кніг Новага запавету, якая змяшчае прароцтвы пра канец свету;
2) магчымая пагібель цывілізацыі і чалавецтва наогул у выніку ядзернай вайны, духоўнага падзення, знішчэння прыроднага асяроддзя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БІ́РЗЭ (Birze; сапр.Берзіньш) Міервальдзіс Янавіч
(н. 21.3.1921, г. Руіена, Латвія),
латышскі пісьменнік. Засл. дз. культ. Латвіі (1967), ганаровы чл.АН Латвіі (1990). Скончыў Латвійскі ун-т (1949). Быў вязнем ням. канцэнтрацыйных лагераў (1943—45). Друкуецца з 1953. Антыфашысцкая накіраванасць творчасці Бірзэ выявілася ў аповесці «І пад лёдам рака цячэ» (1957, Дзярж. прэмія Латвіі 1958), зб-ках «Як нарадзілася апавяданне» (1961), «Успаміны, успаміны...» (1968), п’есах «Гэта быў не апошні дзень» (1961), «У карчме «Чорны глушэц» (1965). Значныя творы 1980—90-х г. «Гэтыя няпройдзеныя мілі» (1986), «Дзённікі, І—III» (1990—91). Выступае за гуманізм, у абарону духоўных каштоўнасцяў чалавецтва. Аўтар эсэ, сатыр. і гумарыстычных апавяданняў. Творы Бірзэ на бел. мову пераклалі У.Пігулеўскі (у зб. «Латышскія апавяданні», 1956), У.Васілевіч (у зб. «Сучасныя латышскія апавяданні», 1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМІНІ́ДЫ (Hominidae),
сям’я атрада вышэйшых прыматаў, якая ўключае ўсіх прадстаўнікоў чалавецтва ад яго ўзнікнення да сучаснасці. Вылучаюць 2 падсям’і гамінідаў: аўстралапітэкавыя (раннія) і гамінныя (архантрапы, палеантрапы і сучасны чалавек). Аўстралапітэкавыя з’явіліся каля 5 млн. гадоў назад на тэр. Афрыкі. Паводле вынікаў даследаванняў, на тэр.Усх. і Паўд. Афрыкі жыло не менш як 7 іх відаў, у некат. выпадках прасочаны паступовыя эвалюц. пераходы да больш прагрэсіўных формаў. Для гамінідаў характэрны прамахаджэнне, высокаразвіты мозг, узнікненне высокаманіпуляцыйнай рукі, выразнай мовы. Рассяленне гамінідаў пачалося каля 2 млн. гадоў назад у Паўд.-Усх. Азію, праз 1 млн. гадоў — ва ўсе інш. вобласці зямнога шара, акрамя зон арктычнага клімату.
Літ.:
Тегако Л.И., Саливон И.И. Основы современной антропологии Мн.. 1989;
Фоули Р. Еще один неповторимый вид: Экол. аспекты эволюции человека: Пер. с англ.М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАРЭ́С (Jaurés) Жан Леон (3.9.1859, г. Кастр, Францыя — 31.7.1914),
дзеяч франц. і міжнар.сацыяліст. руху, гісторык. Праф. філасофіі Тулузскага ун-та (1883—85). У 1885—89, 1893—98 і 1902—14 дэп. парламента. У рабочым руху і ў 2-м Інтэрнацыянале адстойваў рэфармісцкія погляды. У 1902 узначаліў Франц.сацыяліст. партыю, пасля яе аб’яднання (1905) з Сацыяліст. партыяй адзін з лідэраў правага крыла Аб’яднанай сацыяліст. партыі. У 1904 заснаваў газ. «L’Humanite» («Чалавецтва»). Выступаў супраць каланіялізму, мілітарызму і вайны. Забіты франц. фанатыкам-нацыяналістам Р.Віленам напярэдадні 1-й сусв. вайны. Аўтар твораў «Пачаткі сацыялізму ў Германіі Лютэра, Канта. Фіхтэ і Гегеля» (1891), «Сацыялістычныя даследаванні» (1901), «Новая армія» (1911), арганізатар і рэдактар калект. працы «Сацыялістычная гісторыя, 1789—1900» (т. 1—13, 1901—08), аўтар яе першых 4 тамоў, прысвечаных Франц. рэвалюцыі 1789—99.