Недалу́га ’ненармальная, недаразвітая з нараджэння істота’ (мсцісл., З нар. сл.), ’нямоглы, хваравіты чалавек’ (Мядзв., Макар.), ’няздольны, няздатны чалавек’ (Сцяшк.), ’няўдаліца’ (Яўс.), недалу́гіхваравіты, слабы’ (Федар., Рам., Мат. Маг., Ян.), ’неправорны, непрыгодны да справы’ (Сцяшк.), ’няўклюдны’ (Сл. ПЗБ), недалу́жны ’ганебны, няўдалы, непрыгожы, мізэрны’ (Яўс.), ’бездапаможны, слабасільны; закінуты, сіратлівы, няшчасны’ (Гарэц.), ’слабасільны, нездаровы’ (Нас.), недолу́жны ’слабы, хворы’ (ТС), недалу́жнік ’слабасільны чалавек’, укр. недолу́га ’тс’, недолу́гий, недолу́жний ’бяссільны, слабы, нямоглы’, рус. недолу́га ’слабы, худы чалавек; капун’, недолу́гий, недолу́жный ’хворы, хілы; няўмелы’, польск. niedołęga ’слабы, хілы, бездапаможны чалавек; калека; няздольны мець дзяцей’, ’слабасць, бяссілле, няздатнасць’, ’недахоп, адсутнасць чаго-небудзь’; niedołężny ’які мае фізічныя недахопы, слабы, няздатны’, чэш. дыял. nedoluha ’хвароба’, nedolužný ’неразвіты ў разумовым і фізічным плане’. Прасл. *nedolǫga, *nedolǫžьnъ утворана пры дапамозе прыставак ne‑do‑, якія абазначаюць недастатковасць (гл. неда-), і каранёвай марфемы lǫg‑/lǫž‑, роднаснай ням. langen ’быць дастатковым, хапаць’, што чаргуецца з lęg‑ (гл. недалягаць), параўн. Махэк₂, 393–394. Слав. *nedolǫżьnъ разглядаецца звычайна як паўночнаславянскі дыялектызм, аднак мае працяг у славенскай і заходніх сербахарвацкіх дыялектах (гл. Борысь, SOr, 36, 23–30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карадзі́цца ’курчыцца, сімуляваць курч, капрызіць’ (Нас., Гарэц., Сл. паўн.-зах., Байк. Некр.), укр. кородигися ’скардзіцца на боль’, польск. kródzić ’укарочваць’ семантычна далёкае і, магчыма, не звязана з беларускай і украінскай лексемамі (Слаўскі, 3, 152). Падрабязна аб гэтай групе слоў Мяркулава, Этимология, 1973, 55–58. Фактычная адсутнасць лексемы на рускай моўнай глебе гаворыць або аб вузкай інавацыі, або аб запазычанні. Менш верагоднымі з’яўляюцца генетычныя суадносіны з літ. skursti ’чэзнуць, марнець’, skurdusхваравіты, кволы’ (Мяркулава, там жа, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зяле́пуха ’недаспелы плод’, гродз.хваравіты чалавек’ (Сцяц.), мсцісл. зеляпу́ха ’недаспелы плод’ (Юрч.). Рус. дыял. зеле́пуха, зелёпуха, зелепу́ха, зеле́пу́х, зелепу́га, укр. зелепу́га, зелепу́ш ’тс’. Ад кораня *зелеп‑ з суф. ‑уха (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 71). Пра магчымае паходжанне кораня гл. зялепаць. Калі ён звязаны з фарбай — ад колеру плода, аднак нельга выключыць і сувязь з «гукавым» значэннем дзеяслова, калі ўлічыць, што ён азначае ў балт. і слав. гукі малых птушак, дзяцей, пра прадстаўленне аб няспеласці; параўн. зеляпан ’малы шчупак’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

feeble

[ˈfi:bəl]

adj.

1) слабы́, кво́лы, хвараві́ты, нямо́цны

a feeble old man — кво́лы стары́ чалаве́к

a feeble resistance — слабы́ супраці́ў

2) слабы́; няя́сны, невыра́зны

a feeble cry — кво́лы крык

a feeble light — слабо́е сьвятло́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

со́нечны, -ая, -ае.

1. гл. сонца.

2. Які грунтуецца на скарыстанні энергіі Сонца.

С. рухавік.

3. 3 яркім святлом сонца.

Сонечнае надвор’е.

С. бок кватэры (які выходзіць на поўдзень).

4. перан. Радасны, шчаслівы.

Сонечная ўсмешка.

Сонечная ванна — праграванне цела сонечным цяплом на адкрытым паветры.

Сонечная сістэма — сукупнасць нябесных цел, якая складаецца з Сонца і планет, што рухаюцца вакол яго.

Сонечнае спляценне — спляценне сімпатычных нерваў, размешчанае па паверхні брушной аорты.

Сонечны гадзіннік — гадзіннік, які складаецца з цыферблата і вертыкальнага стрыжня, што кідае на цыферблат цень, паказваючы час.

Сонечны ўдархваравіты цяжкі стан, які ўзнікае ў выніку перагрэву на сонцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́нія

(гр. mania = шаленства, захапленне, цяга)

1) псіхічна хваравіты стан, пры якім свядомасць і пачуцці сканцэнтроўваюцца на адной якой-н. ідэі (напр. м. вялікасці);

2) перан. моцная цяга да чаго-н. (напр. м. пісаць вершы).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

sick

[ʃɪk]

1.

adj.

1) нездаро́вы, з слабы́м здаро́ўем; хво́ры

2) informal яко́му мо́ташна, мло́сна

I feel sick — мне мо́ташна, мло́сна, нядо́бра

3) хвараві́ты

a sick look — хво́ры вы́гляд

4) яко́му абры́дла, надаку́чыла

He is sick of school — Яму́ абры́дла шко́ла

5) паку́таваць, тужы́ць, ну́дзіцца

to be sick at heart — мо́цна му́чыцца, паку́таваць, тужы́ць, ну́дзіцца

6) змарне́лы, хвараві́ты

7) няспра́ўны, пашко́джаны (карабе́ль)

8) Figur. нясма́чны; зло́сны, зье́длівы (пра жарт, гу́мар)

2.

n.

хво́рыя pl.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

натру́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Стаміцца, прыйсці ў хваравіты стан (ад працяглай або цяжкай працы, хады і пад.). Не забуду братэрскі я поціск Загрубелых прасоленых рук, Што натрудзіліся на спякоце... Будзь здароў, італьянскі наш друг! Панчанка. // Папрацаваць многа, да стомы. [Люба:] — Большай пакуты [раджаць] мусіць на свеце няма. Але ў мяне гэта было таму, што я крыху не данасіла, я натрудзілася страшэнна была. Чорны. Не да сустрэч і забаў вечарамі, калі так натрудзішся за дзень, што кожная часцінка цела патрабуе спачыну. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліхама́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Хваравіты стан, які суправаджаецца гарачкай і дрыготкай. Прастудная ліхаманка.

2. Разм. Малярыя, трасца. — Прыходзіла цётка Рамэ, — сказаў Хоці. — Яна гаварыла, што ў цябе ліхаманка і табе трэба хіна... Арабей.

3. перан. Узбуджаны, трывожны стан; празмерна паспешлівая, гарачкавая дзейнасць. Біржавая ліхаманка. □ Ніхто нічога не ведаў,.. і кардон калаціла ліхаманка трывогі і жаху. Караткевіч.

•••

Балотная ліхаманка — тое, што і малярыя.

Жоўтая ліхаманка — вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах.

Крапіўная ліхаманка (уст.) — тое, што і крапіўніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

састарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зрабіўся, стаў стары. Сідар Нікіфаравіч — чалавек састарэлы, хваравіты, ён амаль увесь час кашляе. Аляхновіч. Састарэлы твар [Блажэвіча] праразалі глыбокія маршчыны. Шыцік. // Разм. Які стаў непрыгодным для чаго‑н. (аб прадметах). Састарэлая страха.

2. перан. Які перастаў быць сучасным, актуальным; устарэлы. [Старшыня] Занадта давяраўся, Дэвізам састарэлым кіраваўся: «Падпісана — і з плеч далоў!» І наламаў аднойчы дроў. Валасевіч. // Які перастаў быць модным. Састарэлы фасон сукенкі.

3. у знач. наз. састарэ́лы, ‑ага, м.; састарэ́лая, ‑ай, ж. Які дажыў да глыбокай старасці; вельмі стары. Дом для састарэлых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)