Раптоўны прыступ якой‑н. хваробы. Сардэчны прыпадак. Прыпадак эпілепсіі. □ Слабае яе сэрца не вытрымала, і з ёю здарыўся моцны прыпадак.Якімовіч.Солтыс нешта замармытаў уадказ і скурчыўся перад камендантам у прыпадку кашлю.Бажко.// Рэзкае, моцнае праяўленне чаго‑н. Крычаць у прыпадку гневу. Істэрычны прыпадак. □ [Галіна] не раз бачыла Блажэвіча ў прыпадку чорнай меланхоліі.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памфле́т, ‑а, М ‑леце, м.
Мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага (часам палемічнага) характару, накіраваны супраць якой‑н. асобы, грамадскага ладу, палітычнай з’явы. Вершы «Адказ», «Эпігафія» [М. Танка] .. з’яўляюцца вострымі літаратурнымі памфлетамі, у якіх паэт-камуніст выкрыў здраду.У. Калеснік.Аб’ектам сатыры ў памфлеце могуць быць таксама і паасобныя адмоўныя з’явы грамадскага жыцця, недахопы людзей.А. Макарэвіч.
[Англ. pamphlet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Gégenzugm -es, -züge
1) сустрэ́чны рух
2) сустрэ́чная кало́на; сустрэ́чны цягні́к
3) контрме́ра
4) шахм. ход уадка́з
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ЛАТЭ́НТНЫ ПЕРЫ́ЯД, скрыты перыяд,
1)у фізіялогіі — час ад моманту ўздзеяння на арганізм, орган, клетку раздражняльніка да праяўлення рэакцыі ў адказ. Працягласць Л.п. залежыць ад філагенет. і індывід. развіцця арганізма, яго функцыян. стану, складанасці рэакцыі і хуткасці працэсаў уцэнтр. і перыферычных звеннях нерв. сістэмы. Устанаўленне Л.п. мае значэнне ў медыцыне (вызначэнне функцыі здаровага і хворага арганізма), псіхалогіі.
2) Л.п. цяжарнасці — часовая затрымка ў развіцці аплодненага яйца некат. млекакормячых. Напр., апладненне ў барсука адбываецца ў летне-асенні перыяд, а паскоранае развіццё яйцаклеткі — у канцы зімы, таму цяжарнасць працягваецца 9 і болей месяцаў.
3) У медыцыне — першапачатковы скрыты перыяд хваробы, які знешне не праяўляецца; тое, што інкубацыйны перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРАДЫЯ́ЦЫЯ (ад лац. irradio ззяю, выпраменьваю) у фізіялогіі, распаўсюджванне ўзбуджэння ці тармажэння ў цэнтральнай нервовай сістэме. Асновай І. з’яўляецца вызначаная марфал. і функцыян. структура розных аддзелаў галаўнога мозга, таму пашыраецца па вызначаных шляхах і ў часавай паслядоўнасці. І. ўзбуджэння асабліва праяўляецца пры моцным раздражненні, калі ў рэфлекторны адказ уцягваюцца і інш.нерв. цэнтры. Напр., на ўмеранае раздражненне токам ступні жывёла адказвае згінаннем лапы ў галёнкаступнёвым суставе, павелічэнне сілы току прыводзіць да згінання нагі ў каленным і тазасцегнавым суставах. Пры ўзнікненні моцнага ачага ўзбуджэння і змены ўласцівасцей нерв. тканкі, І. ўзбуджэння можа стаць паталагічнай, напр., пры эпілепсіі. Тармажэнне таксама распаўсюджваецца ў клетках кары галаўнога мозга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВАСТО́ПАЛЬСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1905,
паўстанне маракоў Чарнаморскага флоту, салдат гарнізона Севастопаля, рабочых порта і Марскога з-да ў перыяд Рэвалюцыі 1905—07 у Расіі. Пачалося 11 ліст. ў адказ на спробу камандавання флотам учыніць расправу над удзельнікамі шматтысячнага мітынгу матросаў і салдат. 12 ліст. да паўстанцаў далучыліся каманды крэйсера «Ачакаў», браняносца «Св. Панцеляймон» (б. «Пацёмкін»), Кіраўнік — лейтэнант П.П.Шміт; 15 ліст. пад яго камандаваннем было 12 караблёў. Паўстанцы патрабавалі склікання ўстаноўчага сходу, устанаўлення рэспублікі, 8-гадзіннага працоўнага дня, скарачэння тэрміну і паляпшэння ўмоў ваен. службы і інш. Задушана ўрадавымі войскамі, пакарана больш за тысячу ўдзельнікаў, лейтэнант Шміт, матросы А.І.Гладкоў, Н.Г.Антоненка і С.П.Часнік расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ТАНУС (лац. tetanus ад грэч. tetanos напружанне, здранцвенне, сутарга),
стан працяглага скарачэння і макс. напружання мышцаў; аснова дынамічнай і статычнай дзейнасці арганізма. Выклікаецца паступленнем нерв. імпульсаў з такой частатой, што іх эфекты падсумоўваюцца (кожнае наступнае раздражненне трапляе ў фазу павышанай узбудлівасці мышачнага валакна). Адрозніваюць Т. зубчасты (узнікае, калі ў адказ на раздражненне мышца пачынае скарачацца, не паспеўшы поўнасцю расслабіцца) і гладкі (утвараецца пры больш высокай частаце раздражнення, калі кожны наступны стымул прыходзіць у фазу ўкарочвання мышцы). Па амплітудзе і працягласці Т. значна перавышае адзінкавае скарачэнне, а для мышачных валокнаў, што тэтанічна скарачаюцца, характэрна адносна хуткая стамляльнасць з прычыны значнага расходу энергіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́дны, ‑ая, ‑ае; ‑дзён, ‑дна.
Прыгодны, патрэбны для якіх‑н. мэт. Годны для выкарыстання. □ Рыгору збылося дзесяць год; ён вырас і стаў годзен у пастухі.Гартны.// Варты каго‑, чаго‑н. І сыны адказ трымалі Перад бацькам родным, А стараўся з іх быць кожны Свайго бацькі годным.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак., каму.
Зрабіць падарунак каму‑н. уадказ на атрыманы. //перан. Аддзякаваць, адплаціць чым‑н. за ласку, паслугу. — Возера, лес, зямля неблагая, ты толькі прылашчы гэтую зямлю — і яна табе аддарыць, — развёў Рудак рукамі, паказваючы на прасцяг, які адкрываўся за сялом.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СТАМБАЛІ́ЙСКІ Аляксандр Стаіменаў (1.3.1879, г. Славовіца, Балгарыя — 14.6.1923),
балгарскі паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся аграноміі ў Германіі (1900—02). З 1902 адзін з лідэраў Балг. земляробчага нар. саюза (БЗНС). Выступаў супраць германафільскай палітыкі цара Фердынанда і ўрада В.Радаславава. У 1915 арыштаваны і прыгавораны да пажыццёвага зняволення. У 1918 амнісціраваны. З кастр. 1919 кіраўнік кааліцыйнага, з мая 1920 аднапарт. (БЗНС) урада Балгарыі. Адзін са стваральнікаў тэорыі аграрызму, паводле якой асновай паліт. жыцця краіны абвяшчалася сялянства. Урад С. правёў шэраг дэмакр. рэформ, спрабаваў наладзіць адносіны з Сав. Расіяй, але 9.6.1923 у выніку ваен. перавароту скінуты. С. спрабаваў узняць уадказсял. паўстанне, але быў схоплены і пасля катаванняў забіты.