БАРБАШЫ́НСКІ (Андрэй Станіслававіч) (н. 4.5.1970, г. Ашмяны Гродзенскай вобл.),

бел. спартсмен (ручны мяч). Скончыў у Мінску школу алімп. рэзерву (1987). Алімп. чэмпіён (1992, Барселона), чэмпіён свету сярод юніёраў (1989), СССР (1989), бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1991), у складзе клуба СКА (Мінск), уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1989), Кубка СССР (1989). Член зборнай каманды Беларусі з 1992.

т. 2, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэпазі́тар

(лац. depositor)

1) уладальнік дэпазіту;

2) тое, што і дэпанент 2.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

дэпазі́тар

(лац. depositor)

1) уладальнік дэпазіту;

2) тое, што і дэпанент 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кансігна́цыя, ‑і, ж.

Спец. У капіталістычных краінах — разнавіднасць продажу тавару за мяжу, пры якім уладальнік тавару (кансігнат) адпраўляе яго на склад замежнай фірмы (кансігнатару) на камісію для продажу па пэўных умовах.

[Ад лац. consignatio — пісьмовае пацвярджэнне, дакумент.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛАТАРЭ́Я (франц. loterie ад lot жэрабя),

розыгрыш рэчаў або грашовых сум па білетах. Продаж латарэйных білетаў — форма прыцягнення сродкаў, частка з якіх ідзе на фінансаванне выйгрышаў, частка выкарыстоўваецца арганізатарамі для камерцыйных, дабрачынных і інш. мерапрыемстваў. Латарэйны білет з’яўляецца каштоўнай паперай на прад’яўніка. Уладальнік білета, на які выпаў выйгрыш, мае права патрабаваць яго аплаты ў грашовай або натуральнай (рэчавай) форме.

т. 9, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАДЖЫ́ДАЎ (Камандар Бафалі-аглы) (н. 17.10.1961, г. Дманісі, Грузія),

бел. спартсмен (грэка-рымская барацьба). Засл. майстар спорту СССР (1984). Скончыў БДУ (1989). З 1994 гал. трэнер зборнай каманды Беларусі. Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул) у лёгкай вазе. Чэмпіён свету (1986, 1989); сярэбраны прызёр (1987, 1993). Чэмпіён Еўропы (1984—85, 1991); бронз. прызёр (1993). Уладальнік Кубка свету (1983, 1991).

т. 9, с. 490

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУДЗІ́НСКАС ((Rudzinskas) Юозас) (7.11.1905, Рыга — 11.1.1975),

літоўскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар. арт. Літвы (1954). Вучыўся ў студыі Дзярж. т-ра ў Каўнасе (1928—31). У 1932—35 і 1939—41 акцёр Шаўляйскага, у 1935—39 Клайпедскага драм. т-раў, у 1941—66 Драм. т-ра Літвы ў Вільнюсе (у 1949—51 і 1954—66 гал. рэжысёр, у 1954—58 і дырэктар), у 1946—49 выкладаў у студыі гэтага т-ра, з 1962 адначасова ў Кансерваторыі Літвы. Творчасць вылучалася псіхалагічнасцю, пластычнасцю, выразнасцю голасу, жэстаў і мімікі. Сярод роляў: УладальнікУладальнік» В.​Мікалайціса-Пуцінаса), Херт («Надзеі» Х.​Хеерманса), Скіргайла («Скіргайла» В.​Крэве), Смірноў, Лапахін («Мядзведзь», «Вішнёвы сад» А.​Чэхава), Захар, Ягор («Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя» М.​Горкага), Ціхан («Навальніца» А.​Астроўскага), Тарцюф («Тарцюф» Мальера). Паставіў «Картачны домік» Л.​Ленча (1951), «Гамлет» У.​Шэкспіра (1959), «Прывіды» Г.​Ібсена (1961), «На дне» М.​Горкага (1964), «Фауст» І.​В.​Гётэ (1965), «Скіргайла» (1966). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1952.

т. 13, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ба́рмен

(англ. barman)

уладальнік ці служачы бара, які падае спіртныя напіткі за стойкай.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

барме́н

(англ. barman)

уладальнік ці служачы бара, які падае спіртныя напіткі за стойкай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фінансі́ст

(ад фінансы)

1) спецыяліст па вядзенню фінансавых аперацый;

2) уладальнік капіталу, банкір.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)