1. Які мае адносіны да душы (у 1 знач.); звязаны з унутраным, псіхічным станам чалавека. Душэўны ўздым, Душэўная трывога. Душэўны свет. Душэўная раўнавага. □ Цішыня і душэўны неспакой пацягнулі .. [Лемяшэвіча] ў поле, можа, гэтак жа, як Наталлю Пятроўну.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўсвядо́млены, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога поўнасцю не ўсвядомілі, не зразумелі. З адчуваннем неўсвядомленай віны падышла Валя да дому.Карпаў.Усё праходзіла з гадамі, Набыта цяжкаю цаной: Ад неўсвядомленага «ма-ма» Да бессмяротнага «За мной!»Жычка.// Бессвядомы. Неўсвядомлены страх. Неўсвядомленая трывога. □ Нейкая няўлоўная і неўсвядомленая думка стала карцець.. [Лабановічу], разганяць добры настрой.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пух, ‑ла; незак.
Пакрывацца пухлінай; распухаць. Пухнуць ад голаду. □ Дзяўчынка ўстала, схапілася рукою за нос і тут адчула, што ён пачаў пухнуць.Арабей.//Разм. Павялічвацца ў аб’ёме; разбухаць. Такая тут была трывога. Вуглы счышчалі да нічога І збіралі ўсё да ніткі. Падводы пухлі ўвачавідкі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАЖБА́ Іосіф Абрамавіч (14.12.1907, г. Днепрапятроўск, Украіна — 15.9.1995),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). Пасля сканчэння студыі Маскоўскага трама працаваў у Маск. т-ры імя Ленінскага камсамола. У Айч. вайну ў рус. трупе Чувашскага т-ра драмы. З 1944 у Дзярж.рус. т-ры Беларусі. Выканаўца пераважна характарных роляў. Найб. ярка рысы творчай індывідуальнасці выявіліся ў вобразах нац. драматургіі; Малышаў, Духонін («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Багун, Мякішаў («Білет у мяккі вагон», «Пад адным небам» А.Маўзона), Фёдар Шупеня, Ніканаў («Трывога», «Соль» А.Петрашкевіча). Стварыў каларытныя вобразы і ў класічнай, сучаснай і замежнай драматургіі: Шалы («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Андрэй Жаркоў («З вечара да поўдня» В.Розава), Леўшын, Маўрыкій Манахаў, Данат («Ворагі», «Варвары», «Ягор Булычоў і іншыя* М.Горкага), Сілан і Бяссудны («Гарачае сэрца», «На бойкім месцы» А.Астроўскага), Луп Кляшнін («Цар Фёдар Іаанавіч» А.К.Талстога), Казарын («Маскарад» М.Лермантава), Яга і Глостэр («Атэла» і «Кароль Лір» У.Шэкспіра), Паўлет («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Харнблаўэр («Мёртвая хватка» Дж.Голсуарсі) і інш. Выступаў у радыёспектаклях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паве́траны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да паветра. Паветраная хваля. Паветраная прастора. Паветраны рэжым глебы.// Які знаходзіцца ў паветры; які адбываецца ў паветры. Паветраная электрычная лінія. Паветраны бой. Паветраныя карані раслін. Паветраны налёт.// Які дзейнічае, працуе ў паветры; які мае адносіны да авіяцыі. Паветраны гімнаст. Паветраны флот. Паветраны дэсант. □ Мае сябры — паветраныя лоцманы, Гаспадары завоблачных вышынь.Лукша.
2. Які прыводзіцца ў рух паветрам, утвараецца пры дапамозе паветра. Паветраная помпа. Паветранае ахалоджванне.
3.перан. Які пазбаўлены канкрэтнага зместу, беспадстаўны.
•••
Паветраныя ванныгл. ванна.
Паветраная навігацыягл. навігацыя.
Паветраная падушкагл. падушка.
Паветраная трывогагл.трывога.
Паветраная ямагл. яма.
Паветраны мостгл. мост.
Паветраны мяшокгл. мяшок.
Паветраны шаргл. шар.
Паветраныя замкігл. замак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
anxiety
[æŋˈzaɪəti]
n., pl. -ties
1) трыво́гаf., непако́й -ю m., асьцяро́га, бо́язь, па́ніка f.
2) мо́цнае жада́ньне
3) Psych. хвараві́ты стан бо́язі й непако́ю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
larum
н.
1.трывога; крык, шум; гвалт;
2.уст. сігнал трывогі;
bić na larum — біць трывогу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zżerać
zżera|ć
незак.
1. зжыраць;
2. раз’ядаць;
3.перан. мучыць; грызці;
niepokój zżerać — трывога грызе
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дарэ́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Марны, бескарысны. Не дапускай дарэмнай траты часу. □ Паравоз рабіў дарэмныя спробы скрануць з месца гружаны эшалон.Лынькоў.
2. Беспадстаўны, беспрычынны. Дарэмная трывога. Дарэмны страх. □ І паімчаліся мы ўсцяж па рацэ, пакінулі дарэмную спрэчку.Краўчанка.
3. Дармовы, бясплатны. — Ад дарэмнага пачастунку ніхто ў лесе не адмовіцца, — зазначыў Дзямід, аглядаючы мясцовасць.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рух ’перамяшчэнне’, перан. ’грамадская дзейнасць, масавыя выступленні’, ’рост, развіццё’, ’перамяшчэнне, рухавасць’, ’шум’ (Сл. ПЗБ), ’перамяшчэнне, рухавасць’ (ТС), ’перамяшчэнне’, ’трывога’ (Нас.). Борысь (Борысь, 526) тлумачыць прасл.дыял.*ruxъ ’рух’ як назву дзеяння ад вытворнага прасл.*rusti ’рыць, капаць, пераварочваць (напрыклад, зямлю)’ < *rušiti ’надаваць рух, піхаць, штурхаць, пераварочваць, звальваць’ (гл. рушыцца, рушыць). Паводле Фасмера (3, 524), наадварот — дзеяслоў рус.ру́шить выводзіцца ад рух.