*Макрадэча, стол. мокрадэ́ча, кобр., драг. мокротэ́ча ’мокрае (знізу) надвор’е, макрата’ (Нар. лекс.). Звонкае ‑д‑ (замест ‑Т‑) абумоўлена ўплывам макрадзь (гл.). Утварэнне (ад макрата) пры дапамозе суф. ‑эча < ‑otja характэрна для бел.-укр.-серб.-харв.-славен. арэалу (Трубачоў, Проспект, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляха́ты ’з тоўстымі шырокімі бёдрамі’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, да klęsati. Параўн. балг. клесам ’рухаць ніжняй часткай тулава’. Але незафіксаванасць лексем у іншых дыялектах і фанетычныя цяжкасці прыводзяць да праблематычнасці гэтага супастаўлення. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 36–37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сальні́ца ’невялікая пасудзіна для трымання солі’ (ТСБМ, Касп., ТС, Сцяшк., Сл. ПЗБ, З нар. сл.). Укр. сільни́ця, рус. дыял. сольни́ца, польск. solniczka, чэш. solnička і г. д. Прасл. *solnice дэрыват ад *solъnъ ’салёны’ (Махэк₂, 592; Трубачоў, Ремесл. терм., 258).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́нках ’на дварэ, звонку’ (КТС, Нас., Касп., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Шн., 2), ст.-бел. вонкахъ, н.-луж. wenkach ’на вуліцы, звонку’. З вонка, вонкі ў форме месн. скл. мн. л. (Карскі 2–3, 77; таксама Трубачоў, Слав. языкозн., 5, 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарчэ́ча ’гаркота, горкі смак’ (БРС). Утварэнне суфіксам ‑еча (‑эча) ад го́ркі (< прасл. *gorьkъ). Адносна суфіксацыі Трубачоў (Проспект, 59–61) мяркуе, што ўкр. і бел. суфікс *‑etja звязаны з паўд.-слав. *‑otja (параўн. бел. мале́ча, укр. мале́ча і серб.-харв. malòča).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарыцве́т ’расліна гарыцвет’ (БРС). Рус. горицве́т, укр. горицві́т, горе́цвіт, польск. gorzekwiat, чэш. hořikvět, балг. гори́цвет і г. д. Трубачоў (Эт. сл., 7, 46) прыводзіць вялікі матэрыял з розных слав. моў і выстаўляе праформу *gorikvětъ (складанае слова: імператыў ад *gorěti + *kvetъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гры́ва ’грыва’. Рус. гри́ва, укр. гри́ва, польск. grzywa, чэш. hříva, серб.-харв. гри̏ва, балг. гри́ва. Прасл. *griva ’тс’ < і.-е. *g​rīu̯ā: ст.-інд. grivā́, авест. grīvā ’задняя частка шыі, патыліца’. Гл. Фасмер, 1, 458; Трубачоў, Эт. сл., 7, 129–130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Губ ’мера палатна’ (Сцяшк.). Да гнуць, губі́ць, гіба́ць (гл.). Параўн. і гі́ба ’мера палатна’ (гл.). Да гэтай групы слоў, здаецца, адносіцца і губа́ ’кавалак зямлі, які селянін мог узараць на працягу дня сахой’ (Яшкін). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 164–165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гуза́ць ’вязаць снапы’, ’біць вяроўкай’ (Нас.). Да слав. *ǫz‑: *ęz‑ ’вязаць’ (гл. вяза́ць < *vęzati, гуж1). Параўн. таксама Фасмер, 1, 471, і падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 93–94 (але без бел. дзеяслова). Параўн. яшчэ ў Насовіча гуз ’вузел; сувязь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Двана́ццаць. Рус. двена́дцать, укр. двана́дцять, польск. dwanaście, чэш. dvanáct, серб.-харв. два́наест, балг. двана́десет. Прасл. *d(ъ)va/d(ъ)vě na desęte < *d(ъ)va + na + desęte (мec. скл. ад *desętь). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 186; Фасмер, 1, 487.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)