здабыча марскіх звяроў (цюленяў, нерпы, марскога коціка і інш.). Прадукцыя — футравая і гарбарная сыравіна, мяса (на корм пушным звярам), цюленевы тлушч, унутраныя органы (печань, эндакрынныя залозы і інш.) для вытворчасці вітамінаў і некаторых фармакалагічных прэпаратаў. Промысел цюленяў вядуць Расія ў Белым, Грэнландскім, Ахоцкім, Берынгавым і Каспійскім м., Нарвегія — у раёне Ньюфаўндленда і Грэнландскім м., Канада — у раёне Ньюфаўндленда, Данія — у раёне Грэнландыі. Промысел марскога коціка ЗША вядзе на лежбішчах в-ва Прыбылова, Расія — на а-вах Камандорскіх, Цюленевых, Сахалін. Кітабойны промысел з 1989 забаронены Міжнар. кітабойнай камісіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАІНІ́Т,
мінерал класа сульфатаў. KMg(SO4)Cl∙3H2O. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі таблітчастыя і ізаметрычныя. Агрэгаты зярністыя і нацечныя, скарынкі, шчыльныя масы. Колер жаўтаваты або шаравата-белы, радзей чырвоны. Бляск шкляны. Цв. 2,5—3. Шчыльн. 2—2,2 г/см³. Утвараецца ў эвапарытах марскога генезісу. Уваходзіць у склад калійных солей. Радовішчы на Украіне, Германіі і інш. На Беларусі разам з інш. калійнымі солямі пашыраны ў Старобінскім радовішчы калійных і каменнай солей. Сыравіна для атрымання штучных угнаенняў і вытв-сці калійных солей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПЫ́ЛЬСКІ ЗАВО́Д ГУ́МАВА-ТЭХНІ́ЧНЫХ ВЫ́РАБАЎ.
Створаны 25.4.1975 у г.Капыль Мінскай вобл. на базе Капыльскага райпрамкамбіната. Меў 2 цэхі: гумава-тэхнічных вырабаў і мэблевы. У 1997 пабудаваны цэх падрыхтоўкі сыравіны для вытв-сці тэхн. гумы і трыкат. палатна. Асн. прадукцыя (1998): гумавыя боты, галёшы розных мадэляў, шыны для дзіцячых веласіпедаў, тэхпласціна, наборы мэблі «Беларуская хата», для кухні, прыхожай, шафы для вопраткі, тэхн. дакументацыі, кніжныя паліцы і інш.Вытв-сць гумавага абутку складае 75% ад агульнага аб’ёму прадукцыі. Сыравіна для абутку закупляецца ў Расіі, на Украіне, для мэблі — на Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЯНІ́Т, дыстэн,
мінерал падкласа ортасілікатаў, сілікат алюмінію Al2[SiO4]O. Прымесі жалеза (да 1%), хрому (1,8%), тытану (0,04%), вальфраму. Крышталізуецца ў трыкліннай сінганіі. Крышталі падоўжаныя слупкаватыя, радзей таблітчастыя, снопападобныя, радыяльна-прамяністыя агрэгаты. Колер ад белага да блакітнага і густога сіне-зялёнага. Бляск шкляны. Цв. 5,5—7. Шчыльн. 3,5—3,7 г/см³. Утвараецца пры метамарфізме асадкавых парод, багатых гліназёмам, у зоне высокіх ціскаў, а таксама ў гранітных пегматытах. Сыравіна для вытв-сці вогне- і кіслотатрывалых матэрыялаў, алюмініевая руда. Радовішчы ў ЗША, Індыі (найбуйнейшыя), Бразіліі, Іспаніі, Аўстраліі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАЛІ́ЧНЫЯ СЛА́НЦЫ,
рэгіянальна метамарфізаваныя поўнакрышт. горныя пароды рознага мінералагічнага саставу, з арыентаваным размяшчэннем пародаўтваральных мінералаў. Колер пераважна шэры. Структура зярністая. Тэкстура палосчатая. Адрозніваюць орта- і парасланцы, якія адпаведна ўтвораны з магматычных і асадкавых парод. У залежнасці ад мінер. саставу вылучаюць К.с. кварцзмяшчальныя (слюдзяныя, гранат-біятытавыя, андалузіт-біятытавыя, кардыерыт-біятытавыя і інш.) і бяскварцавыя (дыяпсід-скапалітавыя, дыяпсід-плагіяклазавыя, дыяпсід-карбанатныя і інш.). К.с. высокагліназёмістыя (кіянітавыя, сіліманітавыя і інш.) выкарыстоўваюцца як вогнетрывалая сыравіна і руда на алюміній. На Беларусі К.с. пашыраны сярод дакембрыйскіх парод крышт. фундаменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАНСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ Пабудаваны ў 1979 у в. Смольгава Любанскага р-на Мінскай вобл. як камбінат сілікатнай цэглы і вапны. З 1980 працуе 2-я чарга, камбінат дасягнуў праектнай магутнасці: 120 млн.шт. умоўнай цэглы і 100 тыс.т вапны. У складзе камбіната 3 асн. цэхі: вытв-сці сілікатнай цэглы, абпальвання вапны і горны. Сыравіна з радовішчаў пяску Мардзвілавічы і мелу Хацінава — Новае Гурбішча. З 1982 — Л.к.б.м., з 1997 — адкрытае акц.т-ва. Асн. прадукцыя (1999): цэгла сілікатная, у т. л. вонкавая, камяні вонкавыя, вапна буд. слабагідраўлічная.
Засн. ў 1973 у Мінску. З 1988 наз. Мінскі холадакамбінат па захаванні, перапрацоўцы і рэалізацыі рыбных тавараў, з 1990 арэнднае прадпрыемства, з 1995 адкрытае акц.т-ва «Рыбакомплекс». Працуюць асн. цэхі: вяндлярны, кулінарны, прэсерва-марынадны, сыравінны і дапаможныя, халадзільныя камеры. Выпускае (1999) больш за 100 найменняў рыбапрадукцыі, у т. л. з марской капусты 7, прэсерваў больш за 30, рыбы халоднага і гарачага вэнджання больш за 50, салёнай рыбы больш за 10 найменняў. Сыравіна завозіцца ў асн. з краін Балтыі і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНАШКЛО́,
порысты матэрыял, які атрымліваюць спяканнем сумесі шклянога парашку і пенаўтваральніка (кокс, мел, даламіт). Сярэдняя шчыльн. 160—300 кг/м³. Мае высокія цепла- і гукаізаляцыйныя ўласцівасці, лёгка паддаецца мех. апрацоўцы і склейванню.
Выпускаецца ў выглядзе блокаў. Выкарыстоўваюць для цеплаізаляцыі падземных трубаправодаў, падлог, вагонаў-халадзільнікаў, як плывучы матэрыял для выратавальных прыстасаванняў і пантонаў; шклакрошка — для цеплаізаляцыі дахаў. З П. з адкрытымі порамі робяць гукаізалявальныя перагародкі, фільтры для кіслот і шчолачаў. Асн.сыравіна для П. — адходы вытв-сці ліставога шкла, бой аконнага, тарнага і інш. шкла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРАПЕЛІ́Т (ад грэч. sapros гнілы + pēlos глей, гразь),
выкапнёвы вугаль пераважна з прадуктаў ператварэння рэшткаў ніжэйшых раслін і жывёльных арганізмаў. Паводле саставу, ступені раскладання і ператварэння зыходнага матэрыялу вылучаюць уласна С. і гуміта-С. (пераходная рознасць паміж уласна С. і сапрагумалітамі). Паводле саставу адрозніваюць С.: кенель-богхеды, касьяніт-богхеды і чарамхіты. Колер цёмна-карычневы, шаравата-чорны. Аднародныя, масіўныя, цвёрдыя, вязкія. Выхад лятучых кампанентаў 55—70%. Складаюць праслоі (лінзы) у пластах гумалітаў, якія зведалі буравугальную або пач. этапы кам.-вуг. стадыі метамарфізму. Каштоўная хім.сыравіна. Трапляецца на многіх буравугальных радовішчах.