Ву́нках ’вунь там’ (Нас.). Форма старога меснага склону ад вунка, вункі (гл. вун); параўн. прыслоўі во́нках ’звонку’ ад во́нка, вонкі, дало́ўках ’унізе’ ад дало́ўкі, дало́ўка і інш. (Карскі 2–3, 77).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
genesis
[ˈdʒenəsɪs]
n., pl. -ses[-si:z]
1) пача́так -ку m.; пахо́джаньне n.; стварэ́ньне, зараджэ́ньне, узьнікне́ньне n., ге́нэзыс -у m.
2) Genesis — Кні́га Быцьця́(пе́ршая кніга Старо́га Запаве́ту)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
заступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.
1.каго-што. Замяніць, замясціць.
З. старога майстра ля станка.
2.на што і без дап. Замяніўшы каго-н., прыступіць да работы.
З. на дзяжурства.
З. на пост.
3.каго-што. Загарадзіць, засланіць сабой.
З. каго-н. сабой.
4.што каму. Загарадзіць, зрабіць перашкоду.
З. дарогу каму-н. (таксама перан.: перашкодзіць дзейнасці каго-н.).
5.што. Пераступіць.
Конь заступіў ляйчыну.
|| незак.заступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
па́растак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.
1. Маладая галінка, сцябло расліны з лісцем, якое вырасла ад больш старога сцябла ці ствала, або малая галінка, якая вырасла ад кораня асноўнай расліны.
Маладыя парасткі на старым ствале.
2. Сцябло расліны ў самым пачатку яго развіцця з насення.
Насенне пусціла парасткі.
3. звычайна мн., перан., чаго. Першае праяўленне, пачатак чаго-н., зародак.
Парасткі новага.
|| прым.па́расткавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэвалю́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Карэнны пераварот у жыцці грамадства, які прыводзіць да ліквідацыі старога грамадскага і палітычнага ладу і да перадачы ўлады ў рукі іншага класа.
Буржуазная р. (якая звяргае буржуазны лад і ўстанаўлівае ўладу перадавога класа). Кастрычніцкая р. 1917 г.
2. Карэнны пераварот, рэзкі скачкападобны пераход ад аднаго якаснага стану да другога.
Навукова-тэхнічная р.
|| прым.рэвалюцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Р. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ігу́менша ’жанчына (тоўстая, непаваротлівая)’ (Мат. Гом.). Фемінатыў на ‑ш‑а ад ігумен (гл.). Семантычны зрух у напрамку ’жонка ігумена’ → ’увогуле тоўстая непаваротлівая жанчына’; параўн. падобную трансфармацыю калуж.и́гумен ’жартаўлівая назва старога чалавека’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АГРЫ́КАЛА ((Agricola) Мікаэль) (сапр.Сіманс; каля 1508—10, г. Перная, Фінляндыя — 9.4.1557),
пачынальнік Рэфармацыі ў Фінляндыі, роданачальнік фінскай л-ры і літ. мовы. У 1536—39 вучыўся ў Вітэнбергскім ун-це ў ням. дзеячаў Рэфармацыі Лютэра і Меланхтана. Першы пратэстанцкі лютэранскі епіскап у Фінляндыі (з 1554 епархія Аба). Выдаў першы буквар фін. мовы (1542), пераклады на фін. мову малітоўнікаў, Новага Запавету (1548), часткі Старога Запавету (1551—52) з вершаванымі прадмовамі, нарысамі па гісторыі, культуры, язычніцкіх вераваннях Фінляндыі, календаром і агранамічнымі звесткамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯСУ́Н, лесавік,
вобраз у старадаўніх павер’ях беларусаў; гаспадар лесу і звяроў, які жыве ў лясных нетрах. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага (у рост дрэва) старога чалавека з белым, як бяроста, тварам, з вял. вачыма, у звярынай шкуры. Л. мог, нібыта, паказваць грыбныя і ягадныя мясціны, наганяць у бок паляўнічага звяроў і птушак, выбіраць бортнікам месца для ўстаноўкі калод, а таксама наганяць на чалавека страху, прымусіць яго блукаць на адным месцы. Вобраз Л. страціў рэліг. значэнне ў пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нездаро́ўе, ‑я, н.
Недамаганне, хваравіты стан. Два тыдні ў нашай вёсцы не было старасты.. Тады Кубец прыехаў да старога Тараса і прапанаваў яму быць старастам. Тарас адмовіўся, спаслаўшыся на старасць і нездароўе.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́сечнік, ‑а, м.
Работнік, які наглядае за пасекай; пчаляр. Бацькі жывуць у калгасе. Стары працуе калгасным пасечнікам.Танк.Людвік прыняў падарунак ад старога пасечніка. Духмяная рамка, залітая мёдам, была ў яго руках.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)