Макош ’макацёр, у якім умяшчалася 1–2 кг збожжа’, макошык — аб’ёмам ад 1 кг да 1 фунта (Вяр.—Крыв.). Да мак (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі, SP, 1, 78.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляні́вец ’паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна з сямейства Bradypodidae (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, дзе ленивец ’тс’ з польск. leniwiec (Слаўскі, 4, 153). Не выключана магчымасць запазычання непасрэдна з польск. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Капішон ’капюшон’ (Сцяшк., Інстр. 1), капіжон ’тс’ (лід., шчуч., Сл. паўн.-зах.). Запазычанае з польск. kapiszon ’каптур’. якое з франц. capuchon ’тс’ < саре ’плашч з капюшонам’ (Слаўскі, 2, 55–56).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кпіць ’насміхацца’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мядзв., Гарэц., Мал., Грыг., Яруш., КЭС, лаг., Бяльк., Сержп. Грам., Булг.). Укр. кпити ’тс’. Запазычанне з польск. kpić, якое да kiep (Слаўскі, 3, 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крэ́ска ’рыска’ (Сцяц. Нар., Жыв. сл., Жд. 2, Жд. 3, Сцяшк. Сл.). Ст.-бел. креска (з 1549 г.) (Булыка, Запазыч., 176). Запазычана з польск. kreska ’тс’ (Слаўскі, 3, 90–91).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ку́зуб ’пасудзіна вялікіх памераў’ (З нар. сл.). Таго ж паходжання, што і кузаў 2 (гл.). Словаўтварэнне пры дапамозе -«^‑суфіксацыі, як fcos/r«6,& < ßos/ra (Слаўскі, 3, 449; 34–36).⇉^
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарна́ткі ’каралавыя пацеркі’ (Касп.). Ці не з *гранаткі (да грана́т ’назва мінералу’)? У польск. мове ў значэнні ’напаўкаштоўны камень’ у XV–XVII стст. ужывалася форма granatek (гл. Слаўскі, 1, 338).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бронь ’зброя’ (Нас., Яруш.), ст.-бел. бронь (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. broń ’тс’ (да прасл. bornь, гл. Слаўскі, 1, 43–44). Таксама з польск. укр. бронь. Параўн. Рудніцкі, 216.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́ся ’папрашайка’ (навагр., З нар. сл.; капыл., Нар. словатв.). Да прасіць, як, напрыклад, мя́мля < мя́мліць. Параўн. Слаўскі, SP, 1, 60 (аб актыўнасці суф. ‑а пры ўтварэнні экспрэсіўных назоўнікаў м. р.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Макаўні́ца 1 ’галоўка маку’, ’макацёр’ (Мат. Гом.). Утворана ад прыметніка макавы. (Аб суфіксе ‑ьn‑ica гл. Слаўскі, SP, 1, 98) або ад makovnʼa ’тс’, параўн. стол. макаўня́ ’галава’ (Сл. Брэс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)