Які паступова паніжаецца; з нахілам. Пакаты дах. □ Стукнуўшы дзверцамі, Сцяпан адпусціў тормаз, і машына сама пакацілася да варот: двор быў пакаты.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кашава́р, ‑а, м.
Повар у воінскай часці або ў рабочай арцелі. — Гэй, падсып, падсып, таварыш! Каша просіцца сама, — Лепей Федзі-кашавара Ў цэлай арміі няма.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пару́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Румзаць некаторы час. Маладая парумзала трохі і самаахвярна згадзілася.Брыль.Пятра дома не было, і .. [Вікторыя] трошкі сама сабе парумзала.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склёп, ‑а, м.
Разм. Месца, дзе скляпана што‑н. Пасярод хаты задумліва гаварыла сама з сабою невялічкая жалезная печачка, з якой па склёпах прасочваўся дымок.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыпа́ч, ‑а, м.
Музыкант, які іграе на скрыпцы. Манера трымаць скрыпку і смык і сама ігра сведчылі аб тым, што Іван Тадорык быў добрым скрыпачом.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устурбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго.
Прывесці ў стан непакою, усхваляваць, устрывожыць. Сама па сабе спрэчка паміж хлопцамі і дзяўчатамі Іваненку не ўстурбавала: паспрачаюцца — памірацца.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чуфы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Спец. Утвараць характэрны гук «чуф» (пра цецерукоў і пад.). [Бацька] прыманьваў цецерукоў да сябе, чуфыкаючы гэтак жа сама, як і яны.Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«КУРА́НТЫ»,
рукапісны зборнік (альбом) кантаў і псальмаў, датаваны 1733. Уключае 31 тэкст з нотамі на 1, 2, 3 галасы. Акрэслена бел. або бел.-ўкр. рысы маюць канты «А гды ж тая голубенка сама полетела», «Гой, гой, сядем в коло», «А ў поли речка, через речку кладка», «В неделенку рано», «Ганнусенька коханная, вечер была румяная», «Межу горами разшумела речка», «Тяжкая моя бедонка» і інш., вядомыя па інш. рукапісных зборніках. Таму можна меркаваць, што «К.» складаліся шляхам перапісвання з больш ранніх крыніц. Паводле запісу на форзацы можна меркаваць, што зборнік створаны ў г. Яраслаўль і належаў мясц. купчысе Пратапопавай. Зберагаецца ў рукапісным аддзеле Ін-та рус. л-ры (Пушкінскі дом). На матэрыялах «К.» В.Капыцько пабудаваў аднайм. араторыю з элементамі дзейства для голасу, хору і інстр. ансамбля (1990).
Публ.:
McMillin A.B., Drage C.L. Curanty: an unpublished Russian Song-Book of 1733 // Oxford Slavonic Papers. 1970. Vol. 3.
Літ.:
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. C. 95—96.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАМІ́НСКІ (Стшамінскі) Уладзіслаў Максімілянавіч
(21.11.1893, Мінск —25.12.1952),
бел. мастак; прадстаўнік авангарднага мастацтва. Зазнаў уплывы К.Малевіча і супрэматызму. Скончыў Маскоўскі кадэцкі корпус (1911), Ваен.інж. вучылішча ў С.-Пецярбургу (1914). У 1918—19 працаваў у Мінску, з 1920 у Смаленску, з 1922 у Вільні, з 1936 у Вілейцы (Мінская вобл.). З 1940 у г. Лодзь (Польшча), выкладаў (1945—50) у Вышэйшай маст. школе. Прапагандаваў рэв. авангард, стварыў смаленскі філіял аб’яднання Сцвярджальнікі новага мастацтва, суполкі «Блок» (1925), «Прэзенс» (1926), «A.R.» («Рэвалюцыйныя мастакі», 1929; усе з Г.Стажэўскім і інш.). Заснавальнік тэорыі унізму (маніфест «Унізм у жывапісе», 1928), у якой сцвярджаў, што адзіная значнасць карціны — яна сама, а жывапіс, матэрыял, колер, форма, фактура і інш. павінны ўяўляць адзінае цэлае. Сярод твораў: «Архітэктанічная кампазіцыя 9с» (1929), «Пейзаж Лодзі» (1931), «Мора. Марскі пейзаж» (1933), «Уністычная кампазіцыя 14» (1934), цыклы «Дэпартацыя», «Грамадзянская вайна», «Таннае, як багна», «Твары», «Заходняя Беларусь», «Вайна дамам», «Рукі, якія не з намі» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Найса́ма ’звыш меры’: найсамо хужэй (ТС). Найвышэйшая ступень параўнання ад займенніка сам (сама), які сам ужываецца для перадачы найвышэйшай ступені прызнака, адпавядаючы па функцыі часціцы (прэфіксу) пай‑: само больша ’найбольшая’, само трудней ’цяжэй за ўсё’, тады найсамо хужэй ’звыш меры дрэнна’. Гл. ESSJ SG, 2, 591.