1. Працяжны перарывісты гул. Перакаты грому. □ Гул даносіўся перакатамі, то заціхаў, то ўзмацняўся.Краўчанка.І зноў рэха перакатамі, як гром, пакацілася па наваколлю.Мележ.
2. Валападобны пагорак на паверхні чаго‑н., які плаўна пераходзіць у паглыбленне. Дарога слалася перакатамі. □ Па снегавых перакатах Водгулле громам ішло.А. Александровіч.
3. Мелкаводны ўчастак рэчышча ракі. Дно Прыпяці часта мяняецца: у самых нечаканых месцах плынь наганяе пяску, робіць перакаты.Ракітны.Невялікая рака, вузкая і мелкая, яна мела шмат перакатаў і крутых паваротаў.Чарнышэвіч.
4. У спорце — паступовае перамяшчэнне цяжару цела з аднаго пункта на другі. Скачок з перакатам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
1. Шумець некаторы час. Прашумеў вецярок Па кустах лазняку — І іскрыцца-гарыць залатая рака.Журба.Прашумелі пад лёгкім парывам ветру вершаліны дрэў.Курто.
2.перан.Разм. Зрабіцца вядомым, звярнуць на сябе ўвагу. Кніга прашумела далёка га межамі рэспублікі.
3. Прайсці, праехаць, праляцець з шумам. Далёкім гулам прашуміць экспрэс, І рэха ў лёгкіх хвалях аддаецца.Гаўрусёў.Ачысцілася ад снегу зямля, прашумелі ручаі і рэкі ды ізноў увайшлі ў свае берагі.Колас.//перан. Бурна, непрыкметна прайсці, праляцець, мінуць. Прайшла маладосць вадаспадам гарачым, Гады прашумелі нястрымным абвалам.Панчанка.Стала дзіўна, што гады так шпарка Прашумелі, бы ўвосень лісты.Жылка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лоскат1 ’ласкатанне, казытанне’, ’сверб’ (Гарэц., Федар. 1, Нас., Бяльк., Ян., ТС). Укр.лоскіт, лоскоти, ласкоти, рус.прыбалт.ласкотка, польск.łaskotki, в.-луж.łoskot. Прасл.laskotъ ’козыт’. Да laskotati > ласкатаць1 > ласка (гл.) з пераходам а > о (параўн. дараваць — адорваць, плаціць — заплочаны).
Лоскат2 ’пошчак’ (Гарэц.), ’моцная, апрыклая балбатня’ (Нас.), укр.ло́скіт ’трэск’, рус.ло́скот, лоскота́ ’пустая балбатня, плёткі’, польск.łoskot, чэш.loskot ’грук, рэха, стук, шчоўк’, славен.loskòt ’балбатня’, ст.-серб.-харв.лоскот ’гул’, ц.-слав.лоскотъ ’гоман, крык, шум, звон, гуд’. Прасл.loskotъ ’грукат, шум, гоман’ — nomen actionis ад ласкатаць2, якое з’яўляецца інтэнсівам да гукапераймальнага loskati, роднасна блізкага да літ.laskúoti, lakštúoti ’весела спяваць’, łazgė́ti ’балбатаць не змаўкаючы’. Чаргуецца з лёскат і ляскаць (гл.) (Бернекер, 1, 734; Фасмер, 2, 521; Слаўскі, 5, 208–210).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адгукну́ццасов.
1. (ответить на зов) откли́кнуться, отозва́ться;
ніхто́ не ~ну́ўся — никто́ не отозва́лся (откли́кнулся);
рэ́ха зво́нка ~ну́лася ў ле́се — э́хо зво́нко отозва́лось в лесу́;
2. (прозвучать в ответ на звук, сотрясение) отозва́ться; отда́ться;
3.перен. отозва́ться;
◊ як гукне́ш, так і адгукне́цца — посл. как ау́кнется, так и откли́кнется
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КІРЭ́ЕНКА (Кастусь) (Канстанцін Ціханавіч; 12.12.1918, в. Гайшын Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 15.9.1988),
бел. пісьменнік. Засл. дз. культ. Беларусі (1970). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1940). Працаваў у час. «Беларусь» (1945—62), з 1962 гал. рэдактар час. «Бярозка», у 1972—86 — час. «Полымя». Друкаваўся з 1939. Паэзія К. непарыўна звязана з лёсам свайго пакалення, якое прайшло праз выпрабаванні вайной (зб. «Ранак ідзе», 1945). Тонкая настраёвасць і лірызм у ёй спалучаюцца з узнёслым пачуццём любові да роднай зямлі, са свежасцю і багаццем адценняў перажыванняў: зб-кі «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі», «Родны свет» (абодва 1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959). Творы больш позняга часу вызначаюцца схільнасцю да абагульненняў, філас. разважанняў над праблемамі часу: кн. «Смага» (1962, Літ. прэмія імя Я.Купалы 1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971, Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1972), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў», «Надзея» (абедзве 1985), ліра-эпічная паэма «Трыпутнік» (1976). Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Ручаіны шукаюць ракі» (1967), «Вандроўнае шчасце. Рыбацкая паэма» (1988), публіцыстыкі «Амерыка здалёку і зблізку» (1971), успамінаў і эсэ «Заўсёды з Радзімай» (1980). Пісаў для дзяцей: паэма «Алёнчына школа» (1951), зб-кі вершаў і паэм «Зялёнае рэха» (1953), «Прысяга» (1969), «Размова з капітанам» (1987), апавяданняў «Алесева кніжка» (1972). На вершы К. напісалі песні М.Аладаў, У.Алоўнікаў, У.Буднік, Ю.Семяняка, С.Палонскі і інш. Перакладаў творы рус., укр., малд., лат. і інш. пісьменнікаў.
Тв.:
Зб. твораў. Т. 1—3. Мн., 1986—88.
Літ.:
Гніламёдаў У. Упоравень з векам. Мн., 1976. С. 196—213;
Гурская А. Адказнасць перад часам: Нарыс творчасці К.Кірэенкі. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гна́цца, ганюся, гонішся, гоніцца; пр. гнаўся, ‑лася; незак.
1. Бегчы, імчацца за кім‑, чым‑н. следам, каб дагнаць або злавіць. Сабака гнаўся за зайцам. □ — Дзяржы, дзяржы яго! Каравул! — крычалі.. [Вірка і Бруй] і гналіся за Саўкам.Колас./ Пра з’явы прыроды, гукі і пад. І прайшла паўз мяне сінявокая, А за крокамі гналася рэха.Глебка.//перан. Спрабаваць зраўняцца з кім‑н. у якой‑н. справе. Гнацца за перадавікамі вытворчасці.
2.зачым. Спакушацца чым‑н., дамагацца чаго‑н. Не імкнуўся я ніколі За багаццем хіжа гнацца. Усяго ў мяне даволі — Цэлы свет — маё багацце.Панчанка.
3.Зал.да гнаць (у 1–6 знач.).
•••
Гнацца за доўгім рублём — шукаць лёгкага вялікага заработку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папярэ́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які быў раней чаго‑н., знаходзіўся непасрэдна перад чым‑н. Гэтыя дні самастойнага жыцця надалі.. [людзям] вопыту больш за ўсе папярэднія гады.Маўр.У паветры яшчэ стаяла рэха папярэдняга ўдару, а ўжо раздаваўся новы.Васілёнак.//узнач.наз.папярэ́дняе, ‑яга, н.[Дзімін:] — З Кашыным пагутарым на бюро, дарэчы, і пра папярэдняе напомнім.Карпаў.
2. Які папярэднічае чаму‑н. асноўнаму, галоўнаму, які бывае перад чым‑н. Першыя пяць дзён былі прысвечаны папярэднім гульням у дзвюх падгрупах.«Звязда».// Такі, які можа быць зменены, перагледжаны; неканчатковы. Папярэднія падлікі. □ Паходня падзяліўся з Янукевічам сваімі папярэднімі планамі.Хадкевіч.
3. Такі, які робіцца, праводзіцца загадзя. Папярэдні продаж білетаў. Стол папярэдніх заказаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а. на чый-не́будзь го́лас — отозва́ться на чей-л. го́лос;
а. пра рабо́ту каго́-не́будзь — отозва́ться о рабо́те кого́-л.;
рэ́ха ~ва́лася ў ле́се — э́хо отда́ло́сь в лесу́;
нерво́вае ўзрушэ́нне ~зва́лася на здаро́ўі — не́рвное возбужде́ние отозва́ло́сь (сказа́лось) на здоро́вье
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
во́дгук, ‑у, м.
1. Адбіццё гуку; водгулле, рэха. Затрашчала галлё — панёсся водгук.Гартны.// Слабы гук, які даносіцца здалёку. З ветрам, што кідаўся зверху,.. даносіліся водгукі нейкіх слоў, крыку.Лынькоў.
2.перан. Спачувальныя адносіны, салідарнасць з чым‑н. Шырокі водгук. □ Я веру, песень маіх кліч бунтарскі Знаходзіць водгук будзе ў сэрцах братніх.Купала.Водгук на чужое гора жыў у.. сэрцы [Ядвісі].Колас.
3.перан. Тое, што з’яўляецца вынікам чаго‑н., адказам на якія‑н. падзеі, з’явы. Рэвалюцыйныя падзеі знайшлі магутны водгук у дакастрычніцкай беларускай літаратуры.Пшыркоў.Творы [Лынькова, Чорнага, Труса] з явіліся гарачым водгукам на хвалюючыя пытанні свайго часу.Казека.
4.Разм. Тое, што і водзыў (у 1 знач.). Кніга водгукаў. □ Вялікую цікавасць мелі.. [Купалавы] водгукі аб.. паэзіі Адама Міцкевіча.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́рны, ‑ая, ‑ае.
1. З бурамі; навальнічны. Расшумеліся цымбалы, Быццам Нарач бурным днём.Танк.З поўначы — холаду, сіверу бурнага Гусі на поўдзень ляцяць.Колас.
2. Які бушуе, бурліць. [Сярго:] На Каўказе ў нас, Там рэкі бурныя. Грымяць і выюць, Укрытыя пушыстай белай пенай, Аж рэха скрозь ідзе...Глебка.// Багаты падзеямі, неспакойны, хвалюючы. Пачалося ўсё ў той бурны трыццаты год, калі ў Навасёлках загаварылі аб калгасе.Шчарбатаў.// Які вельмі моцна праяўляецца, палкі, гарачы. Тапурыя чамусьці не падзяляў бурнай радасці Іліко.Самуйлёнак.Бурная была тая размова бацькі з сынам.Жычка.
3. Які імкліва праходзіць або развіваецца. Бурныя тэмпы развіцця прамысловасць □ Нарэшце і да нас на Чукотку прыйшла кароткая бурная вясна, а за ёй адразу ж і лета.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)