Падкураваць ’пад’юдзіць, падбухторыць да чаго-н.’ (Федар. VII). Да курыць. Развіццё семантыкі, відаць, праз ужыванне гэтага дзеяслова ў пчалярскай практыцы: падкурыць (пчол) ’выгнаць з вулля, каб ляцелі шукаць нектар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПРУ́САЎ (Алег Віктаравіч) (13.6.1970, г. Віцебск — 11.9.1996),
бел. мастак, паэт. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1990), вучыўся ў Бел.АМ (1990—93). Адзін з заснавальнікаў творчай групы «УБІКУС» (1989). Працаваў у графіцы і станковым жывапісе. Сярод жывапісных твораў: «Пераможца», «Апошнія каралі» (абодва 1989), «Трэцяя крыніца святла» (1991), «Белае воблака» (1993), «Неспакойнае лета», «Партрэт невядомай», «Тройца», «Дзіця», «Партрэт зялёных нажніц», «Утаймавальніца пчол», «Выкрадальнік ідэй», «Белы нацюрморт» (усе 1994), «Кубак халоднай гарбаты», «Жоўты нацюрморт» (абодва 1995); графічных кампазіцый «Анёл смерці» (1990), «Веснавая рапсодыя» (1992), «Танец адзінокага сэрца» (1993), «Закаханыя» (1994), «Звездары» (1995). Творам уласціва выразная кампазіцыйная пабудова, свабодная дынаміка лінейных рытмаў, стрыманы каларыт, дэкаратыўнасць. Аўтар зб. паэзіі «Саната для флейты з марыянеткай» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЧАЛІ́НЫЯ ВАЎКІ́.
філанты (Philanthus), род рыючых вос атр. перапончатакрылых. Каля 135 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Паўд. Амерыкі і Аўстраліі. На Беларусі найб. пашыраны П.в. звычайны (P. triangulum), які селіцца вял. калоніямі паблізу пчальнікоў і шкодзіць пчалярству.
Даўж. да 17 мм. Цела чорнае, сегменты брушка з жоўтымі палосамі. Яйцаклад зменены ў тонкае джала — сродак нападу на здабычу і абароны ад ворагаў, Праз якое ў момант уколу выводзіцца сакрэт ядавітых залоз. Дарослыя кормяцца нектарам і пылком кветак. Самка будуе ў глебе верт. норку глыб. каля 1 м з бакавымі камерамі, дзе развіваюцца лічынкі. Палююць на пчол меданосных, паралізуюць іх джалам і прыносяць у гняздо на корм лічынкам. Ператварэнне поўнае. Зімуе лічынка. За год 1 генерацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ла́зы ’лесвіца, прыстасаванне для лазання (пад’ёму) на дрэва, каб глядзець пчол’ (Сцяшк., Інстр. I, Мат. Гом.), магчыма, рус.лазы ’прыстасаванне на дрэве для падпільноўвання мядзведзя’ — pluralia tantum ад лаз (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазбава́ць, лазьбаваць ’падглядаць пчол’, пёрам, ’рабаваць’ (смарг., паст., Сл. паўн.-зах.; мядз., Нар. словатв.), ст.-польск.laźbić ’браць мёд і воск’ (XIV ст.). Ітэратыў ад прасл. рэгіяналізма lazbbiticlazbbadaziti. Да лазіць2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паўклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Укласці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Было вырашана паўкладаць дзяцей спаць, а раніцай відаць будзе, што трэба рабіць.Гурскі.— Бо так мой гарод, а во так, побач, яго. Стану пчол падглядаць, дык дзеці галовы ў дзіркі паўкладаюць і... Што ж, хочацца салодкага.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясля́рны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і цяслярскі. Арцём, адпачыўшы, бярэцца за работу. Аполак у яго ўжо гатовы. Плоскім цяслярным алоўкам ён размячае яго на кавалкі.Ракітны.Потым жа, калі завялі пчол у калгасе, Тодар стаў пчалаводам, а Грысь хоць заўжды і дапамагаў яму ва ўсім, больш займаўся цяслярнай справай.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́РТНІЦТВА,
лясное пчалярства, заснаванае на ўтрыманні пчол у штучных дуплах — борцях. Адзін з найбольш старадаўніх промыслаў. На тэр. Беларусі і ў суседніх раёнах было найб. пашырана ў 10—17 ст., месцамі, асабліва на Палессі, захавалася да пач. 20 ст. Найчасцей выкарыстоўвалі натуральныя борці — дуплы дрэў. Штучныя борці выдзёўбвалі ў тоўстых ствалах дрэў на выш. ад 4 да 15 м. Пазней рабілі вуллі-калоды, якія прывязвалі да дрэва або ставілі на дашчаныя палаткі. Для аховы ад драпежнікаў (куніц, асабліва мядзведзяў) майстравалі вакол дрэва памост з вострымі зубцамі, у дрэва забівалі нажы і інш. З развіццём земляробства і высечкай лясоў бортніцтва саступіла месца пасечнаму пчалярству. Блізкія да бортніцтва метады пчалярства існавалі ў многіх народаў свету, захаваліся ў асобных плямёнаў у малаабжытых раёнах Паўд. Амерыкі, Афрыкі, Паўд. Азіі.