група астравоў на Пн Канады, у цэнтр. частцы Канадскага Арктычнага архіпелага. Пл. каля 100 тыс.км². Найбуйнейшыя а-вы: Мелвіл (43 тыс.км²), Прынс-Патрык (15,8 тыс.км²), Батэрст (18,2 тыс.км²). Рэльеф пераважна нізінны, на паўд. астравах — горныя хрыбты, выш. 1067 м на в-ве Мелвіл. Клімат арктычны, ападкаў каля 150 мм за год. Палярныя пустыні. Нас.пункты — Моўлд-Бей (на в-ве Прынс-Патрык) і Рэзальют (на востраве Карнуоліс). Названы імем англ. даследчыка У.Э.Пары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апсі́ды
(ад гр. apsis, -idos = дуга, скляпенне)
астр. самы блізкі і самы далёкі пунктыарбіты аднаго свяціла адносна другога, цэнтральнага, напр. Зямлі адносна Сонца, Месяца адносна Зямлі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Радабо́дзіна, радабо́ціна, радабо́ззя ’рэдкае, няякасна вытканае палатно’ (лід., ганц., смарг., мядз., Сл. ПЗБ), радабо́дзь, радабо́ць ’рэдкае (пра палатно, пасеў, сенажаць)’ (Нар. словатв., Варл.), ’рэдкія ўсходы’ (Юрч.), ’грубая, рэдкая тканіна’ (Янк. 3.), radabócie ’рашотка’ (Арх. Федар.), радабо́ддзе: з радабоддзя хмар зрэдку вытыркаўся месяц (Асіпенка, Полымя, 1992, № 5). Ад рад1 (гл.) і бада́ць (< *bosti) (гл.), параўн. серб.-харв.бо̑д ’укол’, ’спосаб шыцця і пляцення’, ’пятля ў пляценні’, ’калючка’, макед.бод ’шывок’, ’вастрыё’, балг.бод ’укол вострым’, ’тып пляцення’, ’шывок пры вышыванні’, якія ўзыходзяць да *bodъ. Паводле Станкевіча (Зб. тв., 2, 29), ад рэдкі (гл.), у аўтара радкі́: «усё тое, дзе рэдка стаяць бодкі — пункты».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЛІ́МАВІЦКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі з канца 18 ст. да канца 1923. Утвораны пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Магілёўскай губ. У 1796 скасаваны, у 1802 адноўлены. Цэнтр — г.Клімавічы. Пл. 3711,4 кв. вярсты, нас. 143 287 чал. (1897). Падзяляўся на 13 валасцей, меў 543 нас.пункты, у т. л. 12 мястэчак, 36 сёл, 340 вёсак, 139 хутароў, 82 фальваркі (1908). З 1919 у складзе Гомельскай губ. РСФСР. У снеж. 1923 аб’яднаны з Чэрыкаўскім пав. у Калінінскі павет з цэнтрам у Клімавічах.
тэмпературная шкала, устаноўленая Міжнар. к-там мер і вагі ў 1968 на аснове 11 першасных узнаўляльных тэмпературных пунктаў (рэперных пунктаў; напр., трайны пункт вады, пункты кіпення неону, зацвердзявання серабра), кожнаму з якіх нададзена пэўнае значэнне т-ры. Адрозніваюць міжнар. практычныя т-ры Кельвіна (T68) і Цэльсія (t68), пры гэтым t68 = T68−273,15 К, 1 °C = 1 К. Т-ра, вызначаная па МПТШ-68, у межах хібнасцей вымярэнняў супадае з т-рай па тэрмадынамічнай шкале, якая прынята ў фізіцы за асноўную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯ́РНЫЯ СТА́НЦЫІ,
навукова-назіральныя пункты, створаныя на ўзбярэжжы кантынентаў і астравоў Паўн. Ледавітага ак. і ў Антарктыцы. Вядуць сістэматычныя аэраметэаралагічныя, актынаметрычныя, геамагнітныя, гідралагічныя, гляцыялагічныя і ў асобных выпадках біял. і мед. назіранні. Створаны ў перыяд 1-га Міжнар. палярнага года (1882—83). У 1990-я г. ў Арктыцы працавала каля 200 П.с., якія маюць важнае значэнне ў абслугоўванні навігацыі Паўн. марскога шляху. У Антарктыцы асн. сетка П.с. створана ў перыяд Міжнар.геафіз. года (1957—58) і пазней; у 1990-я г. — 48 пастаянных (зімовачных) станцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЕКТЫ́ЎНАЯ МЕ́ТРЫКА,
спосаб вымярэння адлегласцей (даўжынь адрэзкаў) і вуглоў сродкамі праектыўнай геаметрыі.
Сутнасць спосабу ў замацаванні некаторай фігуры ў якасці абсалюта, які вызначае дадзеную метрычную геаметрыю, і ў вылучэнні з групы праектыўных пераўтварэнняў такіх, якія адлюстроўваюць абсалют у сябе і ствараюць такім чынам адпаведную групу рухаў. Напр., метрыка плоскасці Лабачэўскага атрымліваецца, калі за абсалют прыняць нераспадальную рэчаісную лінію 2-га парадку. Тады даўжыня адрэзка AB роўная (ABPQ), дзе P і Q — пункты перасячэння прамой AB з абсалютам, — пастаянная, аднолькавая для ўсіх адрэзкаў, (ABPQ) — падвойны стасунак (гл.Праектыўнае пераўтварэнне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
траншэ́я
(фр. tranchee)
1) вузкі доўгі роў з брустверам, які злучае ў адну лінію ўсе агнявыя пункты абароны;
2) роў, канава для розных гаспадарчых мэт (напр. т. для сіласу).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АРЫЕНТА́ЦЫЯкасмічнага апарата,
1) зададзенае вуглавое становішча касмічнага апарата (КА) адносна нябесных целаў, сілавых ліній магнітнага і гравітацыйнага палёў або іншых напрамкаў у прасторы.
2) Кіраванне вуглавым рухам КА на ўчастку свабоднага палёту — наданне яго восям пэўнага становішча адносна зададзеных напрамкаў. Бывае аўтаматычная і ручная. Арыентацыя залежыць ад прызначэння КА: пры даследаваннях нябесных целаў з борта КА неабходна яго арыентаваць на адпаведны аб’ект; ШСЗ, які выкарыстоўваецца для сувязі і мае накіраваныя антэны, арыентуюць на зямныя пункты сувязі; КА з сонечнымі батарэямі арыентуюць рабочай паверхняй батарэй на Сонца; збліжэнне некалькіх КА патрабуе іх узаемнай арыентацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ІДА (ад астра... + грэч. eidos від), плоская алг. крывая 6-га парадку. Апісваецца пунктам M акружнасці радыуса r, якая коціцца па ўнутр. боку акружнасці радыуса . Ураўненне астроіды ў дэкартавых каардынатах:
, параметрычныя ўраўненні:
,
. Мае 4 пункты вяртання. Астроіда — агінальная сям’і адрэзкаў пастаяннай даўжыні з канцамі на дзвюх узаемна перпендыкулярных прамых. Косая астроіда — агінальная сям’і адрэзкаў пастаяннай даўжыні з канцамі на дзвюх прамых, што перасякаюцца пад адвольным вуглом.