запхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм.

1. Пхнуўшы, уціснуць, засунуць што‑н., упіхнуць каго‑н. куды‑н. Фішар з падкрэсленай абыякавасцю запхнуў за пазуху кніжку. Быкаў. Арыштаваных запхнулі ў машыны. Няхай.

2. Заткнуць рот, закрыць якую‑н. адтуліну. [Грэт] пачала вырывацца, плакаць, крычаць, але ёй запхнулі рот. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сапо́ліць ’рагатаць’ (Мат. Гом.). Да сапці, сапець (гл.), відаць, праз прамежкавы назоўнік з суф. ‑оля*саполя. Да семантыкі параўн. аднакаранёвае рус. дыял. сопе́нить ’моцна крычаць, гарлапаніць; плакаць, галасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

галасі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; незак.

1. Голасна плакаць, прыгаворваючы (пры выражэнні гора, крыўды і пад.). Раманіха, схапіўшыся рукамі за галаву, галасіла: — А сын ты мой... А што ж з табой зрабілі. Чарнышэвіч. [Сястра].. павісла мне на грудзі і галосіць: «Казічак, братка!». Васілевіч.

2. што і без дап. Уст. Выконваць абрадавыя песні-плачы (звычайна ў час пахавальнага ці вясельнага абрадаў). Галасіць на магіле.

3. Абл. Голасна крычаць, аднастайна выкрыкваць што‑н. — Тхор! Тхор! Дзяржы яго! — галосіць, Гарачка дзядзьку так і носіць, Бяжыць, тхара ён даганяе. Колас.

4. перан. Ствараць гукі, падобныя на галашэнне. Галасіла ў сотню труб Над чарапічным дахам замець. Танк.

•••

Голасам галасіць — гучна, з енкам і выкрыкамі плакаць (ад болю, вялікага гора і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Русьць, рюсьсць ’раўці, плакаць’ (Бяльк.), рюсть ’голасна плакаць’ (Растарг.), рюсь ’тс’ (віц., Мат.), параўн. укр. гуц. рю́сти ’рычаць, крычаць ад болю’, стараж.-рус. рюти ’раўці’, славен. rjúti, чэш. řúti, польск. rzuć ’тс’, ст.-слав. рюти. Першаснае прасл. *rʼuti, *rovǫ яшчэ ў праславянскую эпоху трансфармавалася ў *reuti, *revǫ, гл. раўці (Сной₂, 625; ESJSt, 13, 771, 785 з літ-рай). Гл. таксама Карскі, 1, 182; 2–3, 58 (звяртае ўвагу на паралельныя формы раве́ць, раўсці́, раўці́, рюсь у беларускай мове).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́ма ’плакса’ (докш., Янук.). Да рус. рю́ма ’тс’, якое лічыцца гукапераймальным, звязаным з реве́ть (Фасмер, 3, 533). Параўн. яшчэ і рус. сімб. лю́ниться ’увесь час плакаць, тужыць’, рус. ню́ні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Руі́ць, руе́ць ’голасна плакаць наўзрыд’ (Ласт.), руі́ць ’кішэць, гудзець’, руі́цца ’табуніцца, збірацца ў зграі ў перыяд цечкі (пра ваўкоў, ласёў)’ (ТС, Сл. ПЗБ). Дзеясловы гукапераймальнага паходжання. Гл. руйка, руя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гі́каць ’гікаць’, гік, гі́кнуць, гі́канне (БРС). Рус. ги́кать, гик ’тс’, чэш. hýkati ’крычаць ад здзіўлення’, славац. hykaťплакаць’. Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 374; Фасмер, 1, 405; Трубачоў, Эт. сл., 7, 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КУРТА́НІЧ Вольга

(сапр. Мешчаракова Вольга Іванаўна; н. 6.3.1963, г. Качканар Свярдлоўскай вобл., Расія),

бел. пісьменніца. Скончыла Гомельскі ун-т (1987). Працавала ў выд-ве «Мастацкая літаратура», на Бел. радыё, з 1998 у штотыднёвіку «7 дней». Друкуецца з 1984. Піша на бел. і рус. мовах. У цэнтры твораў вобраз жанчыны-сучасніцы з яе рамантызмам, самаахвярнасцю, філас. асэнсаваннем рэчаіснасці: паэт. зб-кі «Птушыным шляхам» (1990), «Начное сонца» (1994), аповесці «Эдэм пачынаецца летам» (1995), «Па вузкай дарозе ў цесную браму» (1997), апавяданні «Казка пра сяржанта Міхасёва», «Пакіньце яго плакаць», «У прымрак самоты, у звабны адчай...». Аўтар п’есы «Ружы для чужога кахання» (1995), публіцыст. артыкулаў, эсэ.

Т.Р.Ермаковіч.

т. 9, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пі́зі, пізікі, піткі ’слёзы’, nici (пусксщъ) нюні (распускаць)’, пізі пускатэплакаць’, пізя, пізяло, пьгзя ’плаксун’ (драг., Нар. лекс.; Сл. Брэс.; ТС). Магчыма, звязана з укр. гуц. пізьма ’гнеў’. Відаць, гукапераймальнае, гл. пызі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прычыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Плакаць, прыгаворваючы словы жальбы. Плакаў хлопчык, і ліліся Градам слёзы на пясок. Плача, бедны, прычытае, Вуха к долу прыхіне, Ды маўчыць зямля сырая. Колас. Захінаючыся ражком хусткі, жанчына ўсё войкала і прычытала, а Сотнікаў сядзеў на ўслоне і пільнаваў, каб яна не вырвалася на двор — не нарабіла крыку. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)