Вікінг ’старажытнаскандынаўскі марскі воін, член рабаўніцкіх марскіх дружын, якія ў VIII–XII стст. нападалі і грабілі еўрапейскія краіны’ (БРС, КТС). Гістарычны тэрмін, запазычаны з рус.викинг (Крукоўскі, Уплыў, 86) < швед.viking < ст.-ісл.vîkingr ’пірат, марскі рабаўнік’, ісл.víking ’паход вікінгаў, пірацтва’ < vîg ’барацьба, бой, забойства’ (Шанскі, 1, В, 97; Ёўгансон, 1, 114–115; Фальк-Торп, 1377).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРГАНА́ЎТЫ,
у грэчаскай міфалогіі героі паходу па залатое руно, якое ахоўваў дракон. Больш за 50 арганаўты пад кіраўніцтвам Ясона накіраваліся на караблі «Арго» ў Калхіду. З дапамогай чараўніцы Медэі захапілі руно і прывезлі яго ў Грэцыю. Паход арганаўтаў — часты сюжэт у творах ант. і пасляант. мастацтва (рэльеф у Дэльфах, кратэр сярэдзіны 5 ст. да н.э.); ён выкарыстаны ў эпасах Апалонія Радоскага і В.Флака, драм. трылогіі Ф.Грыльпарцэра, оперы Л.Керубіні і інш.
Да арт.Арганаўты. Геракл і арганаўты. Размалёўка кратэра з г. Арвіета. Каля 450 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́ТНІКАЎ (Іван Ісаевіч) (? — 1608),
кіраўнік Балотнікава паўстання 1606—07 у Расіі. З халопаў, у маладосці ўцёк да казакоў. Быў у тат. палоне, рабом на тур. галерах. Вызваліўшыся з няволі, апынуўся ў Венецыі. Вярнуўшыся ў Расію, назваўся ваяводам царэвіча Дзмітрыя Іванавіча і ўзначаліў паход на Маскву, маючы на мэце скінуць з прастола В.І.Шуйскага і аднавіць ўладу «цара Дзмітрыя». Дзякуючы таленту палкаводца і храбрасці нанёс шэраг паражэнняў царскім войскам. Пасля здачы Тулы царскім войскам (10.10.1607) захоплены і сасланы ў Каргапаль, дзе яму выкалалі вочы і ўтапілі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́Г СВЯТАСЛА́ВІЧ (сярэдзіна 11 ст. — 1.8.1115),
князь уладзіміра-валынскі [1073—76], тмутараканскі [1083—94], чарнігаўскі [1094—96], ноўгарад-северскі [1097—1115]. Сын Святаслава Яраславіча. У 1076 разам з Уладзімірам Манамахам здзейсніў паход у Чэхію. У 1078, пасля няўдалай спробы замацавацца ў Чарнігаве, уцёк у Тмутаракань. Трапіў у палон да хазараў (1079), 4 гады прабыў у Канстанцінопалі і на в-ве Родас. У 1094 заняў Чарнігаў, але вымушаны быў аддаць яго брату Давыду (1096). Паводле рашэння Любецкага з’езда 1097 атрымаў ва ўдзел Ноўгарад-Северскі. Удзельнічаў у Віцячоўскім 1100 і Залотчаўскім 1101 княжацкіх з’ездах, у паходах на полаўцаў (1107 і 1113).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МА (стараж.-інд. цёмны),
у рэлігіі і міфалогіі індуізму богападобны герой, сёмае ўвасабленне (аватара) бога Вішну, у вішнуізме разам з Крышнайгал. аб’ект культу. Паводле стараж.-інд. эпасаў «Рамаяна» і «Махабхарата», сын цара Дашаратхі Р. і яго зводны брат Лакшмана здзейснілі паход з паўн. Індыі на в-аў Ланка (Шры-Ланка), каб вызваліць жонку Р. Сіту, якую выкраў цар ракшасаў Равана. Браты вызвалілі Сіту і перамаглі Равану, чым пазбавілі людзей ад яго тыраніі. У вобразе Р. ўвасоблены мужчынская доблесць, вернасць доўгу, сыноўняя пакорлівасць, сямейная і братняя адданасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пакараце́ць, ‑ее; зак.
Стаць карацейшым, меншым па даўжыні. Сукенка пакарацела. □ Цяпер вуліца нібы пакарацела: неяк зусім непрыкметна мінаем адно скрыжаванне, другое, і вось ужо адкрылася наперадзе .. прывакзальная плошча.Савіцкі.// Стаць менш працяглым у часе. Быў канец лютага, ночы ўжо намнога пакарацелі, і таму, ледзь толькі змерклася, брыгада рушыла ў паход.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суме́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ажыццяўляецца супольна, разам; агульны. Сумесная работа. □ З якой замілаванасцю ўспамінаў .. [Вася] гады сумеснай вучобы ў школе, вясёлыя калгасныя вечарынкі.Краўчанка.Вунь колькі год мінула, а ўсё ж не забываюцца тыя сустрэчы ў вулачцы і сумесны паход у поле.Лупсякоў.Усе цёмныя бакі іх [Хадкевіча і Аксаны] сумеснага жыцця забыліся.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Tramp[tramp]і[trεmp]m -s, -e і -s
1) валацу́га
2) пе́шая вандро́ўка
3) туры́сцкі пахо́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АРЛО́Ў (Сяргей Сяргеевіч) (22.8.1921, в. Мегра Валагодскай вобл. — 7.10.1977),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя Горкага (1954). У 1941—44 ваяваў на фронце. Першыя кнігі вершаў «Трэцяя хуткасць» (1946) і «Паход працягваецца» (1948) прысвяціў Айч. вайне. У зб-ках вершаў «Памяць сэрца» (1960), «Адданасць» (1973), «Кастры» (1978), паэмах «Песня Ленінграду» (1957), «Слова пра Цыялкоўскага» (1962), «На вастрыі стралы барвовай» (1980) і інш.філас. і лірычныя разважанні пра час, лёс пакалення, будучыню роднай зямлі. Своеасаблівасць яго вершаў у непасрэднасці, пранікнёнасці паэт. інтанацый.