1. Зрабіць свабодным каго‑, што‑н., даць свабоду каму‑, чаму‑н. Вызваліць арыштаваных. Вызваліць з няволі. □ Граніца, што штучна падзяляла беларускую зямлю на дзве часткі, была сцёрта ў верасні 1939 года, калі Чырвоная Армія вызваліла Заходнюю Беларусь з-пад панскага прыгнёту.Хадкевіч.[Камлюк:] — Трэба не толькі вызваліць зняволеных, але і адсекчы шлях адступленне для франтавых часцей праціўніка.М. Ткачоў.
2. Адваяваць захопленую ворагам тэрыторыю. Вызваліць горад ад захопнікаў.
3. Выратаваць, даць магчымасць пазбегнуць чаго‑н. Вызваліць людзей ад немінучай смерці. □ [Грыша:] — Не лепшага я шукаю, а хачу ад лішняга клопату вызваліць вас [дзядзьку].Пальчэўскі.
4. Выслабаніць каго‑, што‑н. ад чаго‑н. грувасткага, цяжкага і пад. Вялічка вызваліў грудзі ад трушчанай цэглы і ўбачыў, што іх залівае кроў.Чорны.Нявідны вырываўся з усіх сіл, каб вызваліць рукі.Колас.
5. Звольніць, зняць з работы. [Сухадольскі:] — Прашу вызваліць мяне ад абавязкаў галоўнага інжынера.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зба́віць1, збаўлю, збавіш, збавіць; зак., што.
1. Адняць (якую‑н. частку) ад агульнай колькасці, вагі і пад. Збавіць кілаграм вагі.
2.таксамачаго. Зменшыць велічыню або колькасць чаго‑н.; убавіць. Збавіць цану. Збавіць крок (пайсці цішэй). Збавіць вагі, у вазе (пахудзець). □ Нам нічога не аставалася, як толькі збавіць ход, каб ненарокам не перакуліць лодку.Сачанка.// Зменшыць сілу чаго‑н.; аслабіць, знізіць. Збавіць тон. □ Калі абставіны склаліся так, што Дарошку не давялося ўключыцца ў другі тур конкурсу, юнак не збавіў тэмпаў, не пачаў працаваць горш.Арабей.
•••
Збавіць газ — зменшыўшы наступленне гаручага, сцішыць ход машыны.
Памагчы пазбегнуць каго‑, чаго‑н.; пазбавіць, вызваліць ад каго‑, чаго‑н. Збавіць ад бяды. Збавіць душу ад пакут. □ Адзіны выхад іх ад смерці збавіць — У час зацішша з крэпасці адправіць.Бачыла.
•••
Божа збаўгл. бог.
зба́віць3, збаўлю, збавіш, збавіць.
Зак.да бавіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уцале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Застацца цэлым, непашкоджаным, не разбурыцца. Сяло ўцалела, не было відаць ніводнай спаленай хаты, каля сцен хат весела зелянелі клёна, ліпы і вастраверхія ігрушы.Мележ.Дом гэты, адзін з нямногіх у цэнтральнай частцы горада, уцалеў пасля варварскіх бамбардзіровак.В. Вольскі.// Аказацца ў наяўнасці, незрасходаваным. Пасядзяць, пагавораць людзі.. ды папросяцца за стол.. Якраз слоік баравічкоў ўцалеў, у гарлачыку мёду трохі.Гроднеў.// Не быць знішчанымі, згубленымі; зберагчыся. Захавалася вельмі мала сатырычных тэкстаў XVII стагоддзя.. Уцалела па некалькі спісаў «Прамовы Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча».Казека.Яны [артысты] падаставалі з матчыных скрыняў, калі яна ў каго ўцалела, кашулі-вышыванкі, шаўковыя каснікі, фартушкі і кофтачкі.Няхай.// Застацца жывым, не загінуць. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі.. уцалелі.Гурскі.Адно думала [жанчына] і адным жыла: як накарміць дзяцей, як зрабіць так, каб уцалелі...М. Стральцоў.//Пазбегнуць чаго‑н., не падвяргацца чаму‑н. Уцалець ад суда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ён, яго, яму, ім, аб ім; мн. яны; займ.асаб.3ас.адз.м.
1. Ужываецца (з мэтай пазбегнуць паўтарэння) замест назоўніка мужчынскага роду адзіночнага ліку, які абазначае, звычайна ў папярэднім кантэксце, прадмет гаворкі. Нават калі скінуць гадоў пятнаццаць з плячэй дзеда Талаша, то і тады ён быў ужо немалады.Колас.Сцяпан Варанец падышоў да параненага і, разадраўшы на ім кашулю, пачаў перавязваць.Крапіва.
2.толькіР. Ужываецца ў знач. прыналежнага займенніка; ягоны. Яго дзеці. Яго работа. □ Крыніцы неадольнай магутнасці савецкага народа і яго арміі, якія разграмілі мацнейшага ворага, закладзены ў самой прыродзе сацыялістычнага ладу.«Звязда».Яго гнуткае цела згіналася і разгіналася, як сталёвая спружына.Мурашка.
3. У спалучэнні з «вось» ужываецца ў знач. узмацняльнай або ўказальнай часціцы. Канец вайне! Вось ён — глыбокі тыл! Як ціха тут! Як марыцца салодка.З. Астапенка.
•••
Бог (чорт, пярун, ліха, халера) яго ведаегл. бог.
Вось я яго (іх, ім)гл. я.
Хто яго ведаегл. хто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абысці́
1. (вакол чаго-н.) um etw. (A) herúmgehen*vi (s); umgéhen*vt;
6. (перамагчы, выперадзіць) überhólen vt; zuvórkommen*vi (s) (каго-н.D)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЦЁТКА (сапр.Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна; 15.7.1876, фальварак Пешчын, цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. — 17.2.1916),
бел. паэтэса-рэвалюцыянерка. Скончыла Віленскае 7-класнае вучылішча В.Прозаравай (1901). Настаўнічала ў вёсцы. У 1902—04 вучылася на курсах П.Лесгафта, у 1904 здала экстэрнам экзамены за курс Аляксандраўскай жан. гімназіі ў Пецярбургу. Вярнуўшыся ў Вільню, працавала фельчарам у Нова-Вілейскай бальніцы. Адна з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады. Арганізоўвала рэв. рабочыя гурткі, пісала вершы, якія распаўсюджваліся як рэв. пракламацыі, выступала з прамовамі па-беларуску на мітынгах і сходах. У 1905 была дэлегаткай ад віленскіх работніц на з’ездзе жанчын у Маскве, актыўна ўдзельнічала ў рэв. маніфестацыях у Вільні, у падзямеллі бальніцы трымала шапірограф. Каб пазбегнуцьсуд. адказнасці, у канцы 1905 эмігрыравала ў Галіцыю (тады ў складзе Аўстра-Венгрыі). Жыла ў Львове, вучылася на філас. ф-це Львоўскага ун-та. У 1906 у Жоўкве (каля Львова) у друкарні базыльянскага Манастыра надрукавала зб-кірэв. вершаў «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская». Нелегальна прыязджала на радзіму, удзельнічала ў выданні газ.«Наша доля», у 1-м яе нумары надрукавала апавяд. «Прысяга над крывавымі разорамі». Захварэла на сухоты і выехала ў Закапанэ (Польшча). У 1908—09 жыла ў Кракаве, вучылася на гуманіт.аддз. Ягелонскага ун-та, была чл.рэв. арг-цыі моладзі ун-та «Спуйня» («Згуртаванасць»): Дзеля атрымання навук. ступені выканала працу «Батлейкі на Беларусі і іх сувязь з польскай драматычнай літаратурай». У 1911 выйшла замуж за С.Кайрыса і вярнулася на радзіму. З тэатрам І.Буйніцкага як актрыса ездзіла па Беларусі. У 1912 у Вільні, Нова-Вілейцы і Лідзе арганізавала некалькі тайных бел. школ. У 1914 у Мінску заснавала і рэдагавала 1-ы бел. часопіс для дзяцей і моладзі «Лучынка». У час 1-й сусв. вайны сястра міласэрнасці ў тыфозным салдацкім бараку ў Вільні.
Пісаць пачала ў 1902 пад уплывам Ф.Багушэвіча. У «Каляднай пісанцы на 1904 год» і «Велікоднай пісанцы» (абедзве 1904) надрукавала вершы «Мужыцкая доля», «Мужык не змяніўся», «Нямаш, але будзе», «Музыкант беларускі», прасякнутыя спачуваннем цяжкай долі селяніна. Шырока карысталася нар.-песеннай сімволікай (вобразы музыкі, скрыпкі, дудкі). Для твораў перыяду рэвалюцыі 1905—07 характэрны публіцыстычная завостранасць, рэв. пафас, прамоўніцкія інтанацыі, метафарычнасць і алегорыя. Вершы «Мора», «Хрэст на свабоду», «Вера беларуса» і інш. сталі хрэстаматыйнымі. Упершыню ў бел. паэзіі стварыла вобраз рабочага («Пад штандарам»). Асобны перыяд у яе творчасці складалі вершы 1908—14, дзе пераважалі матывы грамадз. журбы і смутку, тугі па радзіме, выявілася засяроджанасць на долі адзінокага чалавека, зварот да фалькл. вобразаў («З чужыны», «Грайка», «На магіле», «На чужой старонцы», «Арлы-брацця, дайце скрыдлы», «Сірацінка», «Вясковым кабетам», «Гаданне» і інш.). Ц. адна з пачынальніц бел. прозы. Яе апавяданні прасякнуты гуманізмам, спачуваннем да чалавека працы, непрыняццем несправядлівасці («Навагодні ліст», «Зялёнка», «Міхаська», «Асеннія лісты», «Лішняя»). Выступала як публіцыст (арт. «Наша народная беларуская песня», «Як нам вучыцца», «Папараць-кветка» і інш.), нарысіст («Успаміны з паездкі ў Фінляндыю», «З дарогі»), даследчыца гісторыі бел.нар.т-ра (брашура «Праграма для збірання матэрыялаў аб батлейках на Беларусі», Вільня, 1910). Звярталася да моладзі з заклікам шанаваць родную мову, рыхтаваць сябе да грамадскай работы («Да вясковай моладзі беларускай», «Шануйце роднае слова!», «Аб душы маладзёжы»). Аўтар «Першага чытання для дзетак беларусаў» (1906). Помнікі Ц. пастаўлены ў г. Шчучын, г.п. Астрына і ў в. Шастакоўцы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.
Тв.:
Творы. Мн., 1976;
Выбр. творы Мн., 2001.
Літ.:
А. [Навіна А.] Памяці «Цёткі»: (У гадаўшчыну смерці // Гоман. 1917. 6 лют.;
|| наз.абыхо́джванне, -я, н., абыхо́д, -у, М -дзе, м.іабхо́д, -у, М -дзе, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ujść
зак.
1.пазбегнуць, унікнуць; уцячы;
to uszło mojej uwagi — на гэта я не звярнуў увагі;
2. прайсці;
uszliśmy kilka kroków — мы прайшлі некалькі крокаў;
3.z czego пакінуць што;
ujdzie! — падыдзе!;
ujść z życiem — вынесці ногі; выйсці цэлым;
ujdzie od biedy — добра будзе і так (пры адсутнасці лепшага)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ухілі́цца, ухілюся, ухілішся, ухіліцца; зак.
1. Адхіліцца ўбок, адхіснуцца. Жаўнер, на якога замахнуўся дзед, пабялеў, як палатно, і падаўся крута ўбок, каб ухіліцца ад сякеры.Колас.
2. Звярнуць, павярнуць у якім‑н. напрамку. [Сцяпанаў:] — Вяртаючыся дамоў, я знарок ухіліўся ад курсу ў правы бок.Алешка.
3.перан. Адысці, адхіліцца ад чаго‑н. асноўнага, першапачатковага. [Клёст:] — Э, сябры мае мілыя, ды мы ж ад тэмы ўхіліліся! Вася, налівай. Зробім яшчэ па адной.Шашкоў.
4.перан. Пазбавіцца ад чаго‑н. Міхал ідзе ды йдзе ў абходы, І не ўхілішся ад шкоды: То дуб ссякуць, бярозу зваляць.Колас.Нават самаму вопытнаму драматургу вельмі цяжка ўхіліцца ад памылак «тэхнічнага» характару.Ярош.
5.перан. Адмовіцца, устрымацца ад якіх‑н. учынкаў, дзеянняў. Няхай сабе і ноч ідзе, Не ўхілюся ад сустрэчы З усім, што прыйдзе да мяне.Буйло.Мне ўхіліцца б лепш тады адразу і ад спрэчак, і ад вашых спраў.Русецкі.//Пазбегнуць прамых, адкрытых выказванняў, меркаванняў. — А хіба мы з табой адны на свеце? — спытаўся я, каб ухіліцца ад адказу.Гарбук.— Дзе ж ты быў? — спытала маці. — Ды так, хадзіў поле аглядаць, сенажаці, — ухіліўся.. [Андрэй] ад прамога адказу.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СКАРЫ́НЫ ПРАСПЕ́КТу Мінску,
гал. дыяметр і асноўная магістраль горада; перасякае яго з ПдЗ на ПнУ. З 1951 наз. Сталінскі, з 1961 Ленінскі праспект, з 1990 сучасная назва. Даўж. больш за 11 км, шыр. 48—70 м. Як гал. кампазіцыйны дыяметр арганізацыйна ўплывае на планіроўку і забудову ўсяго горада. Яго перасякаюць Мінскі водна-зялёны дыяметр р. Свіслач і важныя трансп. магістралі, якія звязваюць праспект з усімі раёнамі горада. Уздоўж праспекта размяшчаюцца асн.гар. плошчы — Перамогі плошча, Кастрычніцкая, Я.Коласа. Чаргаванне адм. будынкаў, культ.-асв., навучальных, гандл., вытв. і інш. устаноў з жылымі дамамі і комплексамі зрабіла магчымым пазбегнуць аднастайнасці і стварыць яго своеасаблівае арх.-маст. аблічча. Як гал.гар. магістраль пачаў фарміравацца ў 19 ст. Забудоўваўся праспект у 3 чаргі: 1-ы ўчастак (цэнтральны) ад Незалежнасці плошчы да пл. Перамогі (2,9 км, з 1945 пад кіраўніцтвам М.Баршча і М.Паруснікава) створаны на месцы вул. Савецкай ( з 1830 вул. Захар’еўская, у 1918—19 — Адама Міцкевіча), Пушкінскай (назва ў 1920—44 участка ад вул. Даўгабродскай да будынка абсерваторыі); 2-і — ад пл. Перамогі да пл. Калініна (2,7 км) і 3-і — ад пл. Калініна да ўезда ў горад з боку Маскоўскай шашы (больш за 6 км, 1950—70-я г.). Пасля Вял.Айч. вайны гал. магістраль створана на шырокай і выпрастанай трасе. На цэнтр. участку створаны ансамблі высокай арх.-маст. вартасці, характар арх. афармлення якіх засн. на творчым асваенні класічнай спадчыны: адм. будынкі паміж вул. Гарадскі Вал і Камсамольскай (КДБ; 1945—47, арх. Г.Гай, Паруснікаў), Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога універмага, Мінскага галоўнага паштамта, Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў, Мінскага цырка, будынак б.Мінскага царкоўна-археалагічнага музея, гасцініца «Мінск» (1-я чарга ў 1957, арх. Г.Баданаў, 2-я — у 1967, арх. Г.Сысоеў, С.Мусінскі, Дз.Кудраўцаў, з 2001 на рэканструкцыі). Ад вул. Я.Купалы праспект спускаецца да азялененай поймы Свіслачы, узвышаецца над масівамі паркаў імя Янкі Купалы і Цэнтр. дзіцячага парку імя М.Горкага. З гранітнай набярэжнай (1958, арх. К.Іваноў) адкрываецца панарама ў бок пл. Парыжскай камуны з манум. будынкам т-ра оперы і балета. За мостам (1951, арх. Паруснікаў, Баданаў) знаходзяцца 5-павярховыя жылыя дамы (1939, дабудаваны ў 1947, арх. Р.Столер, у 1950—56, арх. Баршч, Л. і Г.Аранаўскасы). Завяршае цэнтр. ўчастак праспекта пл. Перамогі з Манументам Перамогі. На 2-м участку праспекта побач з даваен. дамамі (1937—41, арх. А.Брэгман, Г.Якушка) узведзены новыя жылыя будынкі (1952—58, арх. Баршч, Л.Арнаўскас, А.Духан, С.Баткоўскі, Н.Макляцова, Н.Шпігельман). Вял. роля на гэтым участку і ў структуры горада належыць пл. Якуба Коласа з помнікам Я.Коласу ў цэнтры (1972, скульпт. З.Азгур, арх. Ю.Градаў, Г.Заборскі, Л.Левін). Другі важны вузел участка ўтвараюць рэканструяваныя і расшыраныя комплексы 1-й клінічнай бальніцы, Нацыянальнай акадэміі навук будынкі, будынак Беларускай політэхнічнай акадэміі, кінатэатр «Кастрычнік», жылыя дамы з магазінам «1000 дробязей» (1962, арх. Сысоеў, Кудраўцаў), дом гандлю «Першамайскі» (б. «Сінтэтыка»; 1964—65, арх. Мусінскі, Сысоеў); завяршае ўчастак пл. Калініна з помнікам М.І.Кілініну (1978, арх. Ю.Грыгор’еў, А.Няўзораў, скульпт. В.Палійчук, І.Глебаў). 3-і ўчастак адрозніваецца ад папярэдніх аднабаковай забудовай на значнай адлегласці. Тут знаходзяцца будынкі гадзіннікавага з-да «Прамень» (1956—61, арх. Баткоўскі, І.Боўт, Шпігельман), кварталы жылых дамоў, Бел.агр.тэхн.ун-т (1956, арх. Бакланаў). Да праспекта прылягае парк імя Чэлюскінцаў, тэр. дзіцячай чыгункі (вакзал пабудаваны ў 1956) і зялёны масіў. Далей размешчаны кінастудыя «Беларусьфільм», жылыя дамы канца 1950-х г., Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі будынак, комплекс НДІ сродкаў аўтаматызацыі (1972, арх. Мусінскі, Кудраўцаў). Важная роля ў фарміраванні арх.-маст. аблічча праспекта належыць жылому раёну Усход (забудоўваецца з 1966). Уздоўж праспекта пабудавана 1-я чарга лініі Мінскага метрапалітэна. Архітэктарам Баданаву, Баршчу, Баткоўскаму, А.П.Воінаву, У.Каралю, Мусінскаму, Паруснікаву, Сысоеву, Н.Трахтэнбергу, Шпігельману прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
А.А.Воінаў, В.М.Чарнатаў.
Скарыны праспект у Мінску. Фрагмент.Скарыны праспект у Мінску. Фрагмент.Панарама Скарыны праспекта.