бясстра́сны, ‑ая, ‑ае.

Які пазбаўлены страсці; не выяўляе страснасці. Бясстрасны голас. Бясстрасны твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мане́рны, ‑ая, ‑ае.

Ненатуральны, пазбаўлены прастаты. Манерная ветлівасць. Манерная мода. Манерная назва кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены рацыянальнасці. Нерацыянальныя перавозкі. Нерацыянальная загрузка транспарту. Нерацыянальнае выкарыстанне сродкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

incoherent

[,ɪnkoʊˈhɪrənt]

adj.

1) разьядна́ны, пазба́ўлены адзі́нства

2) нязьвя́зны, няскла́дны, бязла́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

платані́чны

(ад платанізм)

1) філас. які мае адносіны да платанізму;

2) заснаваны на духоўнай цязе, пазбаўлены пачуццёвасці (напр. п-ае каханне);

3) чыста духоўны, пазбаўлены практычных, рэальных мэт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аспермі́я

(ад гр. aspermos = пазбаўлены насення)

адсутнасць сперматазоідаў у семявай вадкасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

руцінёр

(фр. routinier)

чалавек, схільны да руціны, пазбаўлены пачуцця новага; кансерватар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

расхля́баны, -ая, -ае (разм.).

1. У якім аслаблі мацаванні; расхістаны.

Расхлябаныя дзверы.

2. перан. Пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдасці, віхлясты.

Расхлябаная паходка.

3. перан. Недысцыплінаваны, неарганізаваны (неадабр.).

Р. чалавек.

|| наз. расхля́банасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пло́скі, -ая, -ае.

1. Роўны, без узвышшаў і паглыбленняў, з прамой і гладкай паверхняй.

П. дах.

2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці, банальны, пошлы.

Плоскія жарты.

Плоска (прысл.) вастрасловіць.

|| наз. пло́скасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безаблі́чны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены своеасаблівасці, індывідуальнасці, характэрных прыкмет. Безаблічная істота. Безаблічная маса. Безаблічны герой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)