ПРО́ШКАЎСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала са жн. 1941 да кастр. 1942 на чале з асн. групай у в. Прошкі Асвейскага р-на Віцебскай вобл. (кіраўнікі В.І.Лукашонак, Я.У.Фралёнак) пад кіраўніцтвам Асвейскіх падп. райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ. Мела групы (каля 30 чал., беларусаў, латышоў, рускіх, яўрэяў і інш.) у в. Забор’е (Рэзекненскі пав., Латвія, кіраўнік А.М.Гром), Рылькі (П.С.Смычкоў) і Ляхава (М.І.Сасноўская; абедзве ў Себежскім р-не, Расія), Востраў (С.Аржанік), Сукалі (В.Шыпіла), піянерскае звяно ў в. Стралкі (Дз.Зубар; усе Асвейскага р-на) і інш. Трымала сувязь з падпольшчыкамі Асвеі, Расон, Латвіі, партыз. атрадам імя Фрунзе. Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, збіралі зброю, падбіралі людзей у партызаны, зрывалі мерапрыемствы акупац. улад, вялі разведку, праводзілі дыверсіі на чыгунцы, разграмілі валасныя ўправы ў вёсках Ляхава Себежскага і Ігналіна Асвейскага р-наў, з партызанамі — ням. гарнізон у мяст. Шкяўне (Латвія). Вясной 1942 падпольшчыкі пайшлі ў партызаны. У в. Прошкі Верхнядзвінскага р-на ў гонар падполля стэла.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
узаемавы́ручка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Узаемная выручка. Падполле зводзіць разам розных людзей. Потым яны на ўсё жыццё застаюцца сябрамі. Узаемавыручка і сяброўства — залаты закон падполля.Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
underground3[ˌʌndəˈgraʊnd]adv.
1. пад зямлёю;
water flowing underground грунто́выя во́ды
2. та́йна, тае́мна, сакрэ́тна, падпо́льна;
go underground ісці́ ў падпо́лле
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Падпо́льшчык ’той, хто працуе ва ўмовах падполля’. Да падполле ’дзейнасць, накіраваная супраць улад, якая праходзіць тайна’ < пол (гл.). Калька (або запазычанне) рус.подпо́льщик (Крукоўскі, Уплыў, III). Аналагічна падпо́льшчыца < рус.подпо́льщица.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Illegalitätf -
1) нелега́льнасць, незако́ннасць
2) перан.падпо́лле;
in die ~ géhen* пайсці́ ў падпо́лле;
in die ~ versétzen заканспірава́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)