ра́дасна,

1. Прысл. да радасны.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё радасці, радасны настрой. Успомнілася Аленка. Ад гэтага ўспаміну адразу неяк цёпла і радасна стала Сцёпку. Колас. Нізкае асенняе сонца грэе слаба, але вакол светла і радасна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., на каго, каго і без дап.

1. Правесці некаторы час на паляванні; паляваць некаторы час. Пайшоў я неяк у канцы верасня ў лес на рабчыкаў папаляваць. Ігнаценка.

2. Спец. Стаць цяжарнай (пра некаторых жывёл).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́пінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш. да крапіна; невялікая крапіна. І неяк адразу пацяплела на сэрцы ў Алёшкі — абсівераная скура рук гэтага чалавека была ў крапінках вугальнага пылу. Лынькоў. І матылькі зляцеліся, Чырвоныя, У крапінку. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безула́ддзе, ‑я, н.

Адсутнасць дзяржаўнай улады; адсутнасць кіраўніцтва. У Журавічах, якія ад Альхова за дваццаць вёрст, безуладдзе... Навуменка. // Адсутнасць здольнасці валодаць сабой. Ведаючы сваё безуладдзе над уласнай весялосцю, .. [Герасім Іванавіч] неяк раптам, праз сілу, устае на ногі і падыходзіць да акна. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падабрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць, зрабіцца добрым, дабрэйшым. Хто кажа, што мы пастарэлі? Мы сталымі сталі, Мы проста душой падабрэлі. Панчанка. Суровыя падрыўнікі падабрэлі, усе неяк адразу настроіліся на лірычны лад. Ваданосаў. / у безас. ужыв. Палагаднела, падабрэла на душы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папыта́нне, ‑я, н.

Разм. Дазвол. Неяк так павялося з першых дзён, што.. кожны мог карыстацца тым, што мелася ў доме без папытання. Якімовіч. Нявестку.. [свякроў] лічыла за сваю ўласнасць і трываць не магла, калі тая хадзіла без яе ведама, без папытання. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

Здабыць у час палявання. [Марушэвіч:] — Пашанцавала нам тут неяк за адзін дзень упаляваць трох лісіц. Машара. // перан. Разм. Атрымаць, здабыць што‑н. [Рыбін:] — Дзякую, Вера Ігнатаўна, мы, здаецца, на добрай дарозе... Нешта, відаць, упалюем. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азары́цца, ‑рыцца; зак.

1. Ярка асвяціцца; стаць агністым. Усё навокал азарылася веснавым святлом. □ Неяк адразу ноч азарылася чырвоным полымем, а над ім падымаўся ўгору дым. Асіпенка.

2. перан. Ажывіцца, павесялець. Твар азарыўся радасцю.

3. Нечакана праясніцца ад думкі, здагадкі (пра свядомасць, розум).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легалізава́цца, ‑зуюся, ‑зуешся, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Перайсці (пераходзіць) на легальнае становішча. [Ганна] і раней разумела, што без сапраўдных дакументаў тут легалізавацца нельга. Няхай. [Ланге:] — Трэба ж неяк легалізавацца. Пад хатай у склепе сядзець любы здолее. Асіпенка.

2. толькі незак. Зал. да легалізаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрэ́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

1. Некалькі коней, сабак і пад., запрэжаных у адну вупраж. Запрэжка сабак. □ З невысокага сопкі спускалася аленняя запрэжка. Шамякін.

2. Вупраж, збруя. Гурген неяк ублытаў коней у запрэжку. Самуйлёнак.

•••

Хадзіць у запрэжцы гл. хадзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)