землеўладальнікі ў Стараж. Грэцыі. У розных рэгіёнах і ў розны час яны мелі розны статус. У Атыцы — гэта адна з 3 груп свабоднага насельніцтва, якая, паводле падання, утварылася ў часы праўлення Тэсея (13 ст. да н.э.). Паступова яны страчвалі свае зямельныя надзелы за даўгі і траплялі ў даўгавое рабства. Рэформы Салона аднавілі б.ч. гаспадарак Геамораў, але ў 4 ст. да н.э. яны ў асноўным разарыліся. У Сіракузах і на в-ве Самас — арыстакраты, буйныя зямельныя ўласнікі, улада якіх скінула дэмасам. Некалькіразоў часова вярталі сваё панаванне, у 4 ст. да н.э. страцілі яго канчаткова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНЕ́ЛІЯ (Bonellia),
род марскіх беспазваночных жывёл тыпу эхіўрыд. Некалькі відаў. Вядуць рыючы спосаб жыцця. Найб. вядома Bonellia viridis. Пашыраная ў прыбярэжнай ч. Міжземнага м. і Атлантычнага ак., каля берагоў Еўропы.
Цела самкі Bonellia viridis (да 7 см) з доўгім, раздвоеным на канцы хобатам, які можа выцягвацца (да 1 м) і служыць для захопу грунту з ежай (расліннымі рэшткамі). Самец карлікавы, даўж. не болей як 1—3 мм, паразітуе ў палавых пратоках самкі — з’ява, адкрытая рус. вучоным А.А.Кавалеўскім (1870).
Банелія: 1 — самка (паменшаная ў 2 разы); 2 — самец (павялічаны ў 35 разоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЖАВА́ТАЎ Андрэй Мітрафанавіч (22.8.1907, с. Кіжаватава Бяссонаўскага р-на Пензенскай вобл., Расія — 29.6.1941),
удзельнік абарончых баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1965). У Чырв. Арміі з 1929. Быў нач. 9-й пагранзаставы 17-га Брэсцкага пагранатрада, які размяшчаўся ў цытадэлі Брэсцкай крэпасці. Воіны заставы пад камандаваннем лейтэнанта К. раніцай 22.6.1941 прынялі першы бой з ням.-фаш. захопнікамі, адбілі 6 атак, двойчы контратакавалі. Кіраваў участкам абароны каля Цярэспальскіх варот, быў некалькіразоў паранены. Загінуў у баі, прыкрываючы групу прарыву. Імя К. прысвоена пагранічнай заставе, дзе ўстаноўлены яго бюст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАДСЕ́ЧКА»,
бел.нар. гульня. На прасторнай пляцоўцы збіраюцца 8—15 чал. і выбіраюць вядучага — «рыбака», які прысядае і кладзе перад сабой мячык. Астатнія становяцца паўкругам каля мяча. «Рыбак» гаворыць некалькіразоў: «Клюе...» — і нечакана называе імя аднаго з гульцоў. Усе уцякаюць, а той, каго ён назваў, павінен схапіць мяч і кінуць у каго-небудзь з гульцоў, калі пападзе («падсячэ»), той выбывае з гульні, а калі не — выбывае з гульні сам. Апошні гулец падкідае мяч уверх і ўцякае. «Рыбак» імкнецца злавіць мяч і пацэліць ім у гульца, які ўцякае. Калі пападзе, то «рыбаком» становіцца апошні «непадсечаны» гулец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заля́паць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Запэцкаць чым‑н. вадкім, ліпкім. — Вось як штаны заляпаў. Не адмыеш цяпер.Савіцкі.
заля́паць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць ляпаць. // Ляпнуць некалькіразоў запар. Заляпалі буферы вагонаў, і поезд крануўся.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паазіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Азірнуцца некалькіразоў; азірацца на працягу нейкага часу. Дзед Трахім адсунуў трохі ад камінка ўслончык, паазіраўся і сеў.М. Стральцоў.Чубар ашалела пастаяў колькі хвілін насупраць драўлянага збудавання на рацэ, паазіраўся. Здавалася, нічога не пагражала яму.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДРАБЛЕ́ННЕў тэхніцы,
працэс разбурэння кавалкаў цвёрдых матэрыялаў у больш дробныя. Робіцца з дапамогай драбілак, звычайна камбінуецца з сартаваннем на грохатах. Найб. пашыраны мех. спосабы Д.: расцісканне, расколванне, сціранне, удар, іх камбінацыі. Пры неабходнасці адзін і той жа спосаб можа выкарыстоўвацца некалькіразоў. Пры Д. атрымліваюць прадукты з памерам часціц больш за 5 мм (працэс атрымання больш дробных матэрыялаў наз.здрабненнем або памолам).
Спосабы драблення: 1 — расцісканне; 2 — расколванне; 3 — сціранне; 4, 5 — удары.Схемы драблення: а — аднаступеньчаты цыкл; б — многаступеньчаты цыкл; 1 — матэрыял; 2 — грохат; 3 — буйныя фракцыі пасля грохата; 4 — конусная драбілка; 5 — фракцыі пасля драблення; 6 — дробныя фракцыі, адсартаваныя грохатам; 7 — шчокавая драбілка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРНІ́Р СПАРТЫ́ЎНЫ,
форма правядзення спарт. спаборніцтваў у розных відах спорту, дзе адбываецца асабістае або каманднае супрацьборства. Бываюць Т.с. кругавы (кожны ўдзельнік паслядоўна сустракаецца з усімі адзін або некалькіразоў), кубкавы (алімп.; на кожным этапе выбываюць пераможаныя і вызначаецца пераможца); т.зв. швейцарскі (колькасць сустрэч — тураў меншая за колькасць удзельнікаў; у 1-м туры пары вызначаюцца жараб’ёўкай, у наступных жараб’ёўка злучае сапернікаў, якія маюць аднолькавую колькасць ачкоў). На адным Т.с. магчыма выкарыстанне розных сістэм.
Заснавальнікі Т.с. ўстанаўліваюць прызы для ўдзельнікаў. Бываюць Т.с. традыц. (напр., штогодні навагодні Гастынгскі турнір шахматыстаў; г. Гастынгс, Вялікабрытанія). міжнар. (напр., па вольнай барацьбе на прызы А.Мядзведзя, Мінск). турнір «Вялікага шлема» ў тэнісістаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пасвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак.
Свістаць некаторы час; свіснуць некалькіразоў. — Пан цівун, пабойся бога! — заступіўся за Язэпку дзед Міхаль. — Што ж ён зрабіў такога? Хіба ж няможна на дудачцы пасвістаць?Якімовіч.Каля суседскага парога залілася сабачаня, тоненька-тоненька. Алёшка пасвістаў яму і пайшоў.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прытапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.
Топчучы, прымяць, прыціснуць. Прытаптаць траву. □ Даміра разам з Максімам Шнякам прайшоўся па полі, прытаптаў дрэнна прылёгшыя земляныя скібы.Асіпенка.[Балатніцкі] закурыў люльку, некалькіразоў пацягнуў і выбіў аб пень тытунь, які яшчэ дыміўся, прытаптаў нагою, каб не зрабіць пажару.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)