многаляме́шны, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі лемяшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

полісеманты́чны

(ад полі- + семантычны)

лінгв. які мае некалькі значэнняў, мнагазначны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

recoil2 [rɪˈkɔɪl] v.

1. (from, at) адско́чыць; адхіну́цца, адхілі́цца; адступі́ць (на не́калькі кро́каў)

2. аддава́ць (пры стральбе)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

не́сколькоII нареч. (немного, слегка) не́калькі, тро́хі, крыху́;

он был не́сколько удивлён ён быў тро́хі (крыху́) здзі́ўлены.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мнагажэ́нец, ‑нца, м.

Мужчына, у якога некалькі жонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адступі́цца, -туплю́ся, -ту́пішся, -ту́піцца; зак., ад каго-чаго (разм.).

1. Ступіўшы адзін або некалькі крокаў назад, убок, аддаліцца ад каго-, чаго-н.; адступіць.

А. некалькі крокаў ад брамы.

2. Саступіўшы ўбок, перастаць засланяць дарогу, святло.

Адступіўся ад акна.

3. перан. Адмовіцца ад чаго-н., перастаць адстойваць што-н.

А. ад сваіх намераў.

4. перан. Перастаць мець зносіны з кім-н., адвярнуцца ад каго-н.; адкаснуцца, адчапіцца.

Усе адступіліся ад яго.

Адступіся ты ўжо!

5. Адысці, аддаліцца ад першакрыніцы, ісціны і пад.

Не а. ад праўды ні на крок.

|| незак. адступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павадзі́ць, -ваджу́, -во́дзіш, -во́дзіць; -во́джаны; зак.

1. каго (што). Водзячы, прымусіць хадзіць на працягу якога-н. часу.

П. каня.

П. гасцей па горадзе.

2. чым. Зрабіць некалькі рухаў чым-н. па паверхні або ў розных напрамках.

П. указкай па карце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жанглі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., чым і без дап.

1. Спрытна падкідваць і лавіць некалькі прадметаў адначасова.

Ж. талеркамі.

2. перан. Спрытна, але адвольна абыходзіцца (з фактамі, словамі і пад.).

Ж. лічбамі.

|| наз. жанглёрства, -а, н. і жанглі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапаўзці́, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; -по́ўз, -паўзла́, -ло́; -зі; зак.

1. Прасунуцца паўзком куды-н., па чым-н., міма чаго-н.

П. па зямлі.

2. што. Паўзком пераадолець якую-н. адлегласць.

П. некалькі метраў.

|| незак. прапаўза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыво́д¹, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. прывесці.

2. Прымусовая дастаўка ў органы следства або ў суд тых, хто не з’явіўся па выкліку, а таксама часовы арышт для допыту (афіц.).

Хуліган ужо мае некалькі прыводаў у міліцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)