1. Абліць сябе чым‑н. Абліцца халоднай вадой. Абліцца чарнілам.
2.перан. Ахапіцца, напоўніцца (святлом, пахамі, адчуваннямі і пад.). — Тут я заўважыў, што неба за лесам аблілося зарывам.Чорны.Нейкім салодкім цяплом на хвіліну аблілося сэрца.Чарнышэвіч.
•••
Абліцца (халодным, сцюдзёным) потам — ад страху, перапалоху пакрыцца потам. Праз хвіліну.. [Сотнікаў] засопся, абліўся сцюдзёным потам і спыніў свае намаганні.Быкаў.
Абліцца слязьмі — горка заплакаць. Засвяці ж ты, вясна, Сваім бляскам для нас Засвяці, калі мы Абліёмся слязьмі.Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.
Разм. Напружваць мускулы, рабіць фізічныя намаганні. [Бамбала] траціць апошнія сілы, але ўсё-такі пнецца і тужыцца выцягнуць сеці.Скрыган./уперан.ужыв.А побач другі малы «гейзер», амаль па паверхні, таксама тужыўся парадзіць ваду, але ў яго не хапала сілы, і ён толькі часам выпускаў з сябе сытыя бурбалкі.Караткевіч.// Сканцэнтроўваць увагу, думкі на чым‑н.; старацца прыпомніць што‑н. — Пачакай, як жа хлопчыка звалі, дай божа добрую памяць, — тужылася ўспомніць Хрысціна.Гурскі.Як ні тужыўся Змітрок уразумець, што хацела сказаць жонка ў час іхняй перапалкі, не зразумеў.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІ́ДЭРСТВА,
уплыў чалавека ці сац. групы на інш. людзей з мэтай арганізацыі сумеснай дзейнасці. Існуе некалькі тэорый Л. Прыхільнікі тэорыі рыс тлумачаць прыроду Л. выдатнымі якасцямі пэўнай асобы; лідэрам лічаць чалавека з асаблівым комплексам псіхал. якасцей. Прыхільнікі тэорыі Л. як функцыі пэўнай сітуацыі зыходзяць з таго, што тыя або інш. рысы лідэра мяняюцца ў залежнасці ад канкрэтных сітуацый. У тэорыі, якая вызначае ролю паслядоўнікаў, на першае месца ставіцца не сам лідэр, а яго паслядоўнікі, іх сац., псіхал. патрэбнасці, інтарэсы і запатрабаванні. Прыхільнікі інтэрактыўнай тэорыі Л. сцвярджаюць, што лідэрам можа стаць любы чалавек, які займае адпаведнае месца ў сістэме міжасобасных узаемаадносін. У сучасным грамадстве Л. ўяўляе сабой спосаб асобасных узаемадзенняў, заснаваных на інтэграцыі розных сац. слаёў (груп) з дапамогай дзеянняў спецыфічных механізмаў вакол праграмы (канцэпцыі) лідэра па вырашэнні розных сац. праблем і задач грамадскага развіцця. На ўзроўні малой групы лідэр кіруе дзеяннем групы, бярэ на сябе адказнасць, знаходзіць аптымальныя спосабы задавальнення групавых інтарэсаў і г.д. На ўзроўні вял.сац. груп лідэр абавязаны найперш выражаць інтарэсы дадзенай сац. групы, прадстаўляць іх у розных структурах. На ўзроўні грамадства існуе асаблівы тып Л. — палітычнае, калі лідэр інтэгрыруе інтарэсы вял. груп людзей у паліт. праграмы, каардынуе іх намаганні па рэалізацыі патрэбнасцей і ператварае мэты і задачы ў канкрэтныя дзеянні. Ням. сацыёлаг М.Вебер адзначаў 3 тыпы Л.: традыцыйнае, заснаванае на веры ў непарушнасць традыцый, калі фармальнае Л. пераходзіць ад бацькі да сына, па сваяцкай лініі і г.д.; рацыянальна-легальнае, або бюракратычнае, якое базіруецца на законах, правілах, нормах; харызматычнаеЛ., заснаванае на веры мас у свайго лідэра, у незвычайныя здольнасці правадыроў; некаторыя лічаць, што харызма ідзе ад Бога і што яна надае магічную сілу тым, хто ёю валодае. Ад канкрэтных праяў Л. ў многім залежыць развіццё грамадства, жыццё і дабрабыт людзей.
суме́снае навуча́нне Ko¦edukatión f -, ko¦edukatíver [-vər] Únterricht;
суме́снае жыццё geméinsames Lében;
суме́сныя намага́нні veréinte Bemühungen;
суме́сная вытво́рчасць Geméinschaftsproduktion f -, Kóproduktion f -;
суме́снае прадпрые́мства gemeinsamer Betrieb, Gemeinschaftsunternehmen n -s, -, Jointventure [Joint Venture] [ʤɔĭnt´vɛnʧər] n -s, -s, Pártnerschaftsunternehmen n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прылажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што.
Разм. Тое, што і прыкласці. Прылажыць палец да вуснаў. Прылажыць намаганні. □ Марцін прылажыў вуха да шыбіны і слухаў.Пестрак.[Парамоніха:] — Рамонкам трэба прылажыць [рану], добра гоіць.Лобан.Не хацелася Зосі ва ўсім спавядацца свёкру. Ён сказаў бы дома Тадоры, а тая .. прылажыла б яшчэ ў дзесяць столак і пусціла б пра нявестку славу на ўсё сяло.Крапіва.
•••
Прылажыць (прыкласці) рукідакаго-чаго — а) прыняць удзел у чым‑н., зрабіць што‑н.; б) пабіць каго‑н. Раззлаваныя хлопцы добра прыклалі рукі да бандытаў.Арабей.
Прылажыць рукудачаго або падчым — распісацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)