1. Трывала прымацоўваць. Чалавек шэсць грузчыкаў завіхаліся на платформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі.Асіпенка.// Змацоўваць элементы машын, канструкцый.
2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж. Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь.Аўрамчык.
3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць, замацоўваць. Мацаваць трос.
4.перан. Рабіць моцным, узмацняць. Мацаваць дружбу. □ — Вам шлях у заўтра, ленінцы, Смялей мацуйце строй!Кірэенка.
5.Разм. Прабаваць моц чаго‑н. [Наўмыснік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагро́за, ‑ы, ж.
1. Абяцанне зрабіць каму‑н. зло, непрыемнасць. Выказаць пагрозу. Не звяртаць увагі на пагрозы. □ [Мужчыны] стаялі на раллі вакол Міхалкі, закурвалі і моўчкі слухалі аканомавы пагрозы.Галавач.Пагрозы [Волькі] кінуць участак і не ступіць больш на яго нагой былі, безумоўна, пустой гаворкай.Васілевіч.// Злосць, пагрозлівы тон. У голасе бацькавым была пагроза і крыўда, што і дачка не будзе слухаць яго. Тады ўсяму канец.Каваль.
2. Небяспека, якая тоіцца ў чым‑н. Пагроза смерці. □ Пад пагрозай атруты [хлопцы] выкінулі нямала і добрых грыбоў.Маўр.// Тое, што стварае небяспеку. Фашызм — пагроза міру на зямлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Крок1 ’адзін рух нагой пры хадзьбе’ (ТСБМ, Нас., Янк. Мат., Гарэц., Бяльк., ТС). Укр.крок ’тс’. Ст.-бел.крокъ ’тс’ (з 1546 г.) запазычанне з польск.krok (Булыка, Запазыч., 177). Аднак польск.krok не ўзыходзіць непасрэдна да прасл.korkъ, бо іншыя славянскія формы са значэннем ’крок’ не даюць падстаў для такой рэканструкцыі: параўн. чэш.krok, славац.krok, серб.-харв.кро̑к (прасл.*krokъ). Рэгулярныя рэфлексацыі прасл.korkъ маюць іншыя, хоць і блізкія значэнні: серб.-харв.кра̑к ’голень, нага’, славен.krȃk ’нага’, балг.крак ’тс’ (параўн. Слаўскі, 3, 121; Кюнэ, Poln., 69).
Крок2 ’шырынка, месца паміж калашын штаноў’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. крок1.
Крок3 ’адкормлены кабан’ (Жд. 2). Да запазычанага з рускай мовы вокарак ’кумпяк’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́паць ‘біць, трапаць’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘брыкаць задняй нагой’ (Нас.): конь тро́пае (бялын., чач., ЛА, 1), ‘варушыцца, рабіць рухі’ (рас., Бел. дыял. 1), тро́пнуць ‘стукнуць, выцяць, ударыць’ (в.-дзв., Шатал., Сцяшк. Сл., Скарбы; карэліц., Нар. сл., Сцяц., Сл. Брэс.; слонім., Нар. словатв.), ‘патанцаваць’ (Сцяшк. Сл.); сюды ж тро́пацца ‘біцца (пра сэрца)’ (Юрч. СНЛ). Параўн. укр.тропа́ти ‘тупаць; танцаваць, бегчы рыссю’, рус.тропа́ть ‘тупаць, стукаць’, славен.tropati ‘біць’, серб.тропати ‘цяжка ступаць’, тропа̏т ‘стукаць’, балг.тро́пам ‘тупаць, стукаць; вытанцоўваць’, макед.тропа ‘стукаць’. Прасл.*tropati ‘тупаць, стукаць, грукаць’, якое чаргуецца з *trepati (гл. трапаць) і суадносіцца з літ.trapinė́ti ‘тупаць нагамі’, прус.trapt ‘ступаць’, грэч.τραπέω ‘ступаю, выціскаю’ і іншымі дзеясловамі гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 105; Скок, 3, 496).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ćwierć
ćwier|ć
ж.
1. чвэрць; чацвёртая частка;
2.уст. (мера) дзве асьміны;
kupić ~ć żyta — купіць дзве асьміны жыта;
trzy ~ci do śmierci komu — хто стаіць адной нагой у магіле
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пасу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.каго-што. Сунучы, перамясціць; перасунуць. Падумаўшы, што цяпер рабіць манеўры будзе цяжэй, Аляксей прывычным рухам перавёў рэверс, пасунуў рэгулятар.Васілёнак.Чалавек прайшоўся па хаце, пасунуў нагой табурэтку да стала, сеў.Асіпенка.
2.перан.; што. Прасунуць уперад, пасадзейнічаць развіццю чаго‑н. Але і тое, што вядома нам, дае права паставіць Францішка Багушэвіча ў рад буйнейшых пісьменнікаў свайго часу, лічыць яго першым, які перанёс слаўныя традыцыі паэзіі Шаўчэнкі і Някрасава на беларускую глебу, значна пасунуў наперад пасля Дуніна-Марцінкевіча развіццё беларускай літаратуры.Клімковіч.
3.Разм. Паволі пайсці, паплесціся, пасунуцца. [Карызна] задуменна схіліў галаву і спакваля пасунуў па вуліцы.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́ха,
1.Прысл.да сухі (у 10, 11 і 12 знач.).
2.безас.узнач.вык. Пра адсутнасць вільгаці ў паветры. Устронцы каламі забілі Сімху і падпалілі яго хату. Было ўжо суха і горача. Ад гэтай хаты занялася другая, трэцяя — і пажар выкаціў амаль увесь гарадок.Лобан.// Пра адсутнасць вады, вільгаці дзе‑н. Пад густымі абамшэлымі лапамі елкі было суха, утульна.Лынькоў.Цяпер затое суха ў боце, Бо пад нагой зімовы лёд.Астрэйка.
3.безас.узнач.вык. Пра адчуванне сухасці (у роце, горле). [Завішнюк] пачуў, што голас у яго стаў сіпаты, пачуў яшчэ, што горка ў роце і суха — не павярнуць языком.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хра́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Зламацца, пераламацца з хрустам, трэскам. [Базыль:] — Можа, у вас шворан ёсць, а то мой храснуў на грэблі, відаць, не даеду...Броўка.// Утварыць хруст, трэск. Штосьці храснула, нібы зламалася пад нагой сухая галінка, і вартавыя курчыліся ўжо на зямлі.Бураўкін./убезас.ужыв.Пятрок што мае сілы ўпёрся плячом у борт, ад натугі аж храснула ў паясніцы.Хадановіч.
2.Разм.груб. Моцна стукнуць, выцяць. Не памятаючы, што раблю, узняў дручок і храснуў ім не то па кані, не то па жаўнер у.Сяргейчык.[Галя:] — А тады як храсне гэтая бутэлька.. [немцу] па галаве, ён і кулямёт выпусціў.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éintreten*
1.vi(s)
1) увахо́дзіць
2) надыхо́дзіць
3) уступа́ць (у арганізацыю)
4) адбыва́цца
5) (für A) заступа́цца (за каго-н.)
2.vt
1) уто́птваць;
sich (D) éinen Splítter in den Fuß ~ застрамі́ць нагу́
2) вы́біць (дзверы нагой)
3) разно́шваць (абутак)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)