ДРА́ЖНА,
вёска ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пн ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 130 км ад Мінска, 459 ж., 216 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 6, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБА́ШАВІЧЫ,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на Пд ад горада і 27 км ад чыг. ст. Барысаў, 103 км ад Мінска. 1422 ж., 631 двор (1997). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 6, с. 486
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́ДНІЦА,
вёска ў Акцябрскім с/с Крупскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 36 км на Пн ад Крупак, 157 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Бобр. 376 ж., 109 двароў (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква (19 ст). Каля вёскі — курганны могільнік.
т. 7, с. 478
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРСА́КАВІЧЫ,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 45 км на ПнЗ ад горада і 43 км ад чыг. ст. Барысаў, 121 км ад Мінска. 442 ж., 174 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 8, с. 99
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТВА́,
вёска ў Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Стоўбцы—Івянец. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пн ад г. Стоўбцы, 75 км ад Мінска, 27 км ад чыг. ст. Койданава. 268 ж., 102 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
т. 9, с. 313
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЯ́К,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на Пн ад горада і 16 км ад чыг. ст. Слуцк, 100 км ад Мінска. 358 ж., 161 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 10, с. 242
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАПАЛЕ́СКІ,
пасёлак у Салігорскім р-не Мінскай вобл. Засн. ў 1971. Цэнтр Капацэвіцкага с/с і калгаса. За 26 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 153 км ад Мінска. 958 ж., 329 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай.
т. 11, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦЕ́ЙКІ,
вёска ў Капыльскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПнЗ ад г. Капыль, 125 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Цімкавічы. 421 ж., 153 двары (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.
т. 12, с. 241
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРЭ́ЖЫР,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета. За 45 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка, 33 км ад Мінска, 1 км ад чыг. ст. Седча. 435 ж., 191 двор (2001). Сярэдняя школа, урачэбны ўчастак. Свята-Міхайлаўская царква. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Магіла дукорскіх партызан.
т. 13, с. 160
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЕЦК,
вёска ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на ПдЗ ад г. Мар’іна Горка, 100 км ад Мінска, 40 км ад чыг. ст. Пухавічы, 285 ж., 114 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя шкала, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 14, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)