ЗАСЛУ́ЖАНЫ ШАФЁР БЕЛАРУ́СКАЙ ССР, ганаровае званне, якое прысвойвалася высокакваліфікаваным шафёрам за працу па спецыяльнасці не менш як 15 гадоў і за вял. заслугі ва ўдасканаленні арганізацыі работы, эфектыўнае выкарыстанне тэхнікі і забеспячэнне безаварыйнай работы. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 21.10.1968, прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР. З 29.10.1971 прысвойвалася ганаровае званне засл. работнік транспарту Беларускай ССР, з 13.4.1995 — заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь.

Заслужаныя шафёры Беларускай ССР

1968. К.​Ф.​Атрашэўскі, Б.​Л.​Аўрамаў, В.​І.​Балашоў, К.​Б.​Васільеў, П.​І.​Дзяржаўцаў, М.​А.​Драч, У.​Н.​Казлоў, М.​М.​Кір’янцаў, Ф.​М.​Кліменцьеў, А.​С.​Кончыц, В.​В.​Крук, Дз.​І.​Куханаў, В.​Д.​Максімішын, Т.​М.​Мядзведскі, В.​І.​Петрык, Н.​Я.​Петрыкевіч, У.​С.​Піскун, Л.​А.​Расцішэўскі, Р.​Я.​Снытко, В.​А.​Сяліцкі, М.​В.​Трошкін, І.​А.​Уліцкі, У.​А.​Філіманюк, А.​А.​Храменкін, І.​П.​Цыбулька, В.​А.​Шэін.

1970. У.​Р.​Азараў, У.​Р.​Багданаў, І.​А.​Беластоцкі, Р.​М.​Валюкевіч, Дз.​І.​Вярыга, М.​П.​Герасімовіч, І.​І.​Гулевіч, А.​К.​Гулееў, В.​В.​Дабрынеўскі, П.​М.​Драбышэўскі, І.​Ц.​Дрындрожык, В.​Ц.​Завядзееў, П.​І.​Зялёнка, А.​І.​Казакоў, П.​С.​Касінец, У.​Д.​Крывец, І.​К.​Ліпніцкі, В.​В.​Ліпскі, І.​А.​Малееў, П.​М.​Марозаў, П.​К.​Міхалёнкаў, М.​І.​Мурашка, Х.​І.​Муха, К.​М.​Нарановіч, Г.​І.​Нарышкін, М.​П.​Нікіфараў, Г.​А.​Палякоў, М.​І.​Плотнікаў, У.​М.​Пузына, М.​М.​Розін, В.​Р.​Рычаго, Ц.​П.​Сазонаў, М.​І.​Тхораў, Р.​А.​Хаўратовіч, С.​П.​Чайкоў, Ч.​В.​Часноўскі, А.​С.​Чуяшкоў, М.​П.​Шамшын, І.​А.​Шуба, А.​В.​Шыдлоўскі, К.​П.​Юда, В.​П.​Юзоніс, У.​В.​Якімовіч, С.​С.​Ясюкевіч.

т. 6, с. 571

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гіз 1 ’муха-сляпень’ (БРС, КЭС). Паводле Трубачова (Эт. сл., 7, 224), можна рэканструяваць прасл. *gyzъ ’сляпень’ на аснове бел. гіз, польск. дыял. giz і н.-луж. gizk ’тс’. Слова *gyzъ роднаснае быццам з *gъzъ (> польск. giez). Але параўн. гіз 2, гіж.

Гіз 2 ’гізаванне’ (Сцяшк.). Як ад гіж ’авадзень’ утвораны дзеясловы гіжа́ць, гіжува́ць (гл.), так і ад гіз ’авадзень’ утвараюцца гіз ’гізаванне’ (параўн. і польск. giez ’авадзень’, giez ’гізаванне скаціны’), гізава́ць (БРС, Касп., Шат., Сцяшк.), гізыва́ць (Бяльк.). Праўда, можна ставіць пытанне: ці гіз не запазычана з польск. giez? Аб гэтым можа сведчыць і дзеяслоў ґізануць ’пабегчы, гізануць’, засведчаны ў Сцяшк. з выбухным ґ. Дзеяслоў гізава́ць Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з літ. gizúoti ’тс’; няпэўна. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 224.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́ха 1 ’вельмі мокрае надвор’е, слота’ (Клім.), плеха ’непагадзь’ (драг., Нар. словатв.). У выніку перастаноўкі зычных з хля́па, параўн. хляпа ’слата’ (чэрв., мядз., уздз., Сл. ПЗБ), сюды ж: кіраў. пляхі ’вельмі мокрая адзежына’ (Нар. сл.), відаць, пад уплывам пля́хаць ’шлёпаць, пляскаць’, гл. плях 1.

Пля́ха 2 ’бутэлька’ (слуц., Шн.), ’фляга, шкляны сасуд’ (Нас.); параўн. ст.-бел. пляша, хвляша, фляша (з 1538 г.), запазычаныя са ст.-польск. flasza, якое са ст.-ням. vlasche. Утварылася шляхам рэдэрывацыі: пляша > пляшка > пляха, як му́шка — му́ха.

Пля́ха 3 ’вельмі вялікі баравік, які звычайна расце ў нізкім сырым месцы’, ’агульная назва старых грыбоў’ (уздз., Нар. словатв.). Параўн. польск. plecha ’цела грыба’, паводле Банькоўскага (2, 603), ужытае для перакладу лац. thalłus, што адпавядае ням. pilzkörper. Няясна. Магчыма, звязана з плехі ’лысіна, плех, плеш’, параўн. плешка ’галоўка цвіка’ (гл.), або вобразная назва на базе імітатыва гілях! параўн. пляхшпа ’хлюпка’ ў фразе: шыпшына цвіце ппяхата. аружа — поўна (паст., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

САВЕ́Т НАРО́ДНЫХ КАМІСА́РАЎ ЗАХО́ДНЯЙ ВО́БЛАСЦІ І ФРО́НТУ,

выканаўчы орган Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзаха). Існаваў з 9.12.1917 па 25.2.1918 у Мінску. Утвораны на 1-м пленарным пасяджэнні Аблвыкамзаха. Старшыні СНК: К.І.Ландар, А.Ф.Мяснікоў, М.І.Калмановіч. У студз. 1918 замест пасады старшыні СНК утворана калегія камісараў. СНК меў аддзелы (камісарыяты) на чале з камісарамі: ваен. (Мяснікоў), унутр. спраў (Ландар), харч. (Калмановіч, І.​Новікаў), фін. (І.​П.​Федзянёў, І.​І.​Рэйнгольд), нац. (С.​І.​Берсан), зямельны (Н.​М.​Дайнека, Саржынскі), працы (І.​Я.​Алібегаў, Панцялееў), гандлю і прам-сці (У.​М.​Фрэйман, Ф.​Г.​Шалаеў), нар. асветы (Л.​П.​Рэзаўскі, Шлес, Савацееў), юстыцыі (У.​С.​Селязнёў, Р.​В.​Пікель), апекі (В.​П.​Красноў, В.​Л.​Муха, В.​І.​Смірноў, Катлярэўскі), пошт і тэлеграфа (Несцярэнка), чыг. (Смірноў); кіраўнікі спраў — П.​Осіпаў, В.​Г.​Кнорын, Савацееў, Селязнёў. Ў студз.—лют. 1918 арганізаваны аддзелы нар. гаспадаркі (П.​Казлоў), па справах бежанцаў (М.​Віглянскі), аховы здароўя (Л.​Грамашэўскі); пры аддзеле па нац. справах створаны 2 пададдзелы па польскіх (С.​Л.​Гельтман) і яўр. (Фрыдлянд) справах. Ваен. аддзел рэарганізаваны ў Ваен. к-т на чале калегіі з 9 асоб (старшыня Мяснікоў); на яго ўскладзена задача стварэння Рабоча-Сял. Чырв. Арміі і дэмабілізацыя армій Зах. фронту. Юрысдыкцыя СНК пашыралася на Мінскую і неакупіраваную частку Віленскай губ. Дзейнічаў у кантакце з Мінскім Саветам рабочых і салдацкіх дэпутатаў, да 25.12.1917 паралельна з ім існаваў ранейшы орган улады — Ваен.-рэв. к-т Зах. фронту. СНК ажыццяўляў дэкрэты СНК РСФСР, ствараў органы сав. улады, скасоўваў старыя дзярж. ўстановы, наладжваў гасп. жыццё (выпуск тавараў нар. спажывання, устанаўленне 8-гадзіннага рабочага дня, дапамога беспрацоўным, адкрыццё пунктаў грамадскага харчавання і інш.). Узяў пад кантроль усе банкі і грашова-крэдытныя ўстановы, нацыяналізаваў шэраг прадпрыемстваў. Паводле яго загаду распушчаны Усебеларускі з’езд 1917, Цэнтральная беларуская вайсковая рада, арыштаваны шэраг бел. нац. дзеячаў, спынены выданні некат. газет. Для ўмацавання ўлады ў снеж. 1917—18 ствараліся рэв. трыбуналы і нар. суды. Дзейнасць СНК спынена 19.2.1918 у сувязі з наступленнем герм. войск. Пасля эвакуацыі ў Смаленск сваёй дзейнасці не аднаўляў. Паводле пастановы Аблвыкамзаха ад 25.2.1918 выканаўчая ўлада з названага органа не вылучалася.

М.​Я.​Сяменчык.

т. 14, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пры́мха, часцей мн. л. пры́мхі ’забабоны, забабонныя прыкметы’ (ТСБМ, Шн. 1, Растарг.; лях., Сл. ПЗБ, ТС), пры́мухі ’прымхі; жарты’ (Ян.). Няясна. Верагодна, з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем ад прымсці́ць/прымсці́цца (гл.) з экспрэсіўным ‑х‑ на месцы ‑с‑ у фіналі асновы (чакалася б *пры́мс(х)а) і развіццём першаснай семантычнай базы (гл. Краўчук, Бел. лекс., 86). Іншыя версіі выказвалі Мікуцкі (сувязь з муха, параўн. польск. muchi w nosie ’пра ганарлівага, непрадказальнага’, гл. падрабязней Неўская, История слав. этим., 21; параўн. яшчэ макед. мушичка ’мошка; капрыз’), Свобада (Studies in Slavic Ling. and Poetics, N.Y. — London, 1968, 247). Ткачэнка (ЕСУМ, 4, 574) параўноўвае з рус. па́мха ’перашкода, ліха, пошасць’, помха ’неўраджай’, што да мох (гл.), *мъха ’хвароба коласа; іржа’; Трубачоў (ЭССЯ, 22, 194) адносіць да *mъxъ (гл. мох) у сувязі з павер’ямі, але не выключаецца і сувязь з *mъšъka ’мошка, мушка’. Параўн. укр. при́мхи ’тс’, при́мха ’капрыз, недарэчнае жаданне, выдумка’, при́мхати ’капрызіць’, при́мхливий, примхува́тий ’капрызны, пераборлівы’. Спецыяльна гл. Мяркулава, Этим. иссл., 6, 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Flíege f -, -n

1) му́ха;

es ärgert ihn die ~ an der Wand яго́ раздражня́е ўся́кая дро́бязь;

◊

zwei ~n mit éiner Kláppe schlágen* забі́ць двух зайцо́ў адны́м стрэ́лам;

in der Not frisst der Téufel ~n ≅ на бязры́б’і і рак ры́ба

2) га́льштук«ба́бачка» [«му́шка»]

3) вайск. прыцэ́льная му́шка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЗО́РНАЯ АСТРАНО́МІЯ,

раздзел астраноміі, які вывучае агульныя заканамернасці будовы, складу, развіцця і эвалюцыі зорных сістэм, у т. л. Галактыкі. Даследаванні інш. галактык і пазагалактычных аб’ектаў вылучыліся ў сярэдзіне 20 ст. ў пазагалактычную астраномію. Метадамі стат. аналізу, астраметрыі і астрафізікі даследуюцца таксама залежнасці паміж асобнымі характарыстыкамі зорак, іх сістэм, асацыяцый і скопішчаў, дыфузнай, пылавой і газавай матэрыі і інш. Важным метадам З.а. з’яўляецца стварэнне мадэлей зорных сістэм для розных стадый іх эвалюцыі ў адпаведнасці з рэальна назіранымі сістэмамі.

З.а. падзяляецца на зорныя статыстыку, кінематыку і дынаміку. У зорнай статыстыцы метадамі матэм. статыстыкі даследуюцца будова Галактыкі, характарыстыкі зорнага насельніцтва, у т. л. размеркаванні зорак з пэўнымі характарыстыкамі ў розных яе абласцях Напр., функцыі бляску, зорнай шчыльнасці, свяцільнасці і паглынання звязаны паміж сабой асноўнымі ўраўненнямі зорнай статыстыкі. На аснове гэтых ураўненняў вызначаюцца функцыі сапраўдных характарыстык зорак у параўнанні з бачнымі характарыстыкамі. Зорная кінематыка на аснове бачных (напр., уласнага руху, прамянёвай, тангенцыяльнай і прасторавай скорасцей) выяўляе сапраўдныя кінематычныя характарыстыкі руху зорак, а таксама заканамернасці руху зорнай сістэмы як цэлага. Зорная дынаміка вывучае заканамернасці руху зорак у сілавым полі зорнай сістэмы, будову і эвалюцыю зорных сістэм на аснове сіл, што дзейнічаюць у іх. Структура сілавога поля выяўляецца як суперпазіцыя сіл, створаных сістэмай у цэлым, і сіл, што ўзнікаюць пры збліжэнні асобных зорак.

Літ.:

Куликовский П.Г. Звездная астрономия. 2 изд. М., 1985.

А.​А.​Шымбалёў.

1 2 3
Лебедзь Cygnus Пн
Леў Leo Пн
Ліра Lyra Пн
Лісічка Vulpecula Пн
Лятучая Рыба Volans Пд
Малая Мядзведзіца (нар. назва Малы Воз) Ursa Minor Пн
Малы Конь Equuleus Пн
Малы Леў Leo Minor Пн
Малы Пёс Canis Minor Пн
Мікраскоп Microscopium Пд
Муха Musca Пд
Навугольнік Norma Пд
Насос Antlia Пд
Паўднёвая Гідра Hydrus Пд
Паўднёвая Карона Corona Austrina Пд
Паўднёвая Рыба Piscis Austrinus Пд
Паўднёвы Трыкутнік Triangulum Australe Пд
Паўлін Pavo Пд
Паўночная Карона Corona Borealis Пн
Пегас Pegasus Пн
Персей Perseus Пн
Печ Fornax Пд
Разец Caelum Пд
Райскі Птах Apus Пд
Рак Cancer Пн
Рыбы Pisces Э
Рысь Lynx Пн
Секстант Sextans Э
Сетка Reticulum Пд
Скарпіён Scorpius Пд
Скульптар Sculptor Пд
Сталовая Гара Mensa Пд
Страла Sagitta Пн
Стралец Sagittarius Пд
Трыкутнік Triangulum Пн
Тукан Tucana Пд
Тэлескоп Telescopium Пд
Фенікс Phoenix Пд
Хамелеон Chamaeleon Пд
Цыркуль Circinus Пд
Цэнтаўр Centaurus Пд
Цэфей Cepheus Пн
Цялец Taurus Пн
Чаша Crater Пд
Шалі Libra Пд
Шчыт Scutum Э
Эрыдан Eridanus Пд
Яшчарка Lacerta Пн
Абазначэнні: Пн — Паўн. паўшар’е неба, Пд — Паўд. паўшар’е неба, Э — экватарыяльны пояс.

т. 7, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАВУКО́ВА-ФАНТАСТЫ́ЧНЫ ФІЛЬМ,

фільм фантаст. кірунку, які грунтуецца на навук. гіпотэзах. Ад фільмаў групы «фэнтэзі» (ад англ. fantasy фантастыка) адрозніваецца тым, што аснову іх складаюць міфы і казкі ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Гал. тэмы Н.-ф.ф. — падарожжы ў часе і касм. прасторы, кантакты з іншапланетнымі цывілізацыямі, альтэрнатыўная гісторыя чалавецтва, грамадства ва ўмовах будучыні. Развіццё такіх фільмаў звязана з навук. дасягненнямі і сац. зменамі ў грамадстве. Першы Н.-ф.ф. — «Заваяванне паветра» (1901, рэж. Ф.​Зека, Францыя). Як жанр склаўся ў фільмах рэж. Ж.​Мельеса, які прыдумаў першыя спецэфекты для здымак фантаст. кіно («Падарожжа на Месяц», 1902, ЗША; «20 000 лье пад вадою», 1907; «На заваяванне полюса», 1912, абодва Францыя, і інш.). У 1920-я г. з’явіліся фільмы з сац.-філас. кірункам і арыгінальнай стылістыкай («Аэліта», 1924, рэж. Я.​Пратазанаў, СССР; «Метраполіс», 1926; «Жанчына на Месяцы», 1929; абодва рэж. Ф.​Ланг, Германія, і інш.). З 1930-х г. пашырыліся фільмы пра звар’яцелых вучоных («Забойства на вуліцы Морг», 1932, рэж. Р.​Флорэ; «Чалавек-невідзімка», 1933; «Франкенштэйн», 1931; «Нявеста Франкенштэйна», 1935; усе рэж. Дж.​Уэйл, ЗША), фантаст. цывілізацыі («Страчаны гарызонт», 1937, рэж. Ф.​Капра, ЗША). У 1950—80-я г. пераважалі фільмы пра касм. падарожжы, прыбыццё іншапланецян на Зямлю, перспектывы развіцця навукі і тэхнікі і інш., у якіх цэнтр увагі часта пераносіўся на маральныя, філас., сац., экалагічныя праблемы: «Напрамак — Месяц» (1950, рэж. І.​Пайчэл), «Гэта прыйшло з іншай прасторы» (1953, рэж. Дж.​Арналд), «Заваяванне космасу» (1955, рэж. Б.​Хаскін), «На апошнім беразе» (1959, рэж. С.​Крамер), «Доктар Стрэйнджлаў, або Як я навучыўся не хвалявацца і палюбіў бомбу» (1963; усе ЗША), «Касмічная Адысея 2001» (1968, Англія—ЗША), «Завадны апельсін» (1971, Англія; усе рэж. С.​Кубрык), «Зорныя войны» (1977, рэж. Дж.​Лукас), «Іншапланецянін» (1982, рэж. С.​Спілберг), «Чужыя» (рэж. Дж.​Кэмеран), «Муха» (рэж. Д.​Кроненберг, абодва 1986; усе ЗША) і інш. Пашырыліся фантаст. кінасерыялы («Зорны шлях», з 1979, рэж. Р.​Уайз, І.​Кершнер і інш.). У 1990-я г. з’явіліся фільмы сінтэтычнага кірунку, якія спалучаюць рысы «фэнтэзі» і Н.-ф.ф., для маст. вырашэння актыўна выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі і камп’ютэрныя спецэфекты («Парк Юрскага перыяду», 1995, рэж. Спілберг, ЗША, і інш.). З 1960-х г. развіваўся сав. Н.-ф. ф.; «Чалавек-амфібія» (1962, рэж. Г.​Казанскі, У.​Чабатароў), «Салярыс» (1972, рэж. А.​Таркоўскі), «Маўчанне доктара Івенса» (рэж. Б.​Мятальнікаў), «Масква—Касіяпея» (абодва 1974), «Падлеткі ў сусвеце» (1975), «Праз церні да зорак» (1981, усе рэж. Р.​Віктараў), «Атэль «Каля загінуўшага альпініста» (1979, рэж. Р.​Краманаў), «Завяшчанне прафесара Доўэля» (1984, рэж. Л.​Менакер), «Кін-дза-дза» (1986, рэж. Г.​Данелія) і інш.

Г.​У.​Шур.

т. 11, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мыш ’грызун Apodemus agrarius’ (ТСБМ, Бес., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ), драг. мэш ’тс’ (КЭС), муш (ТС), мы́ша ’тс’ (Бяльк., Сл. ПЗБ), мы́шына ’тс’ (мсцісл., міёр., бялын., З нар. сл. і Янк. Мат.; Яруш., Бяльк.), петрык. муш ’пацук’ (ЛАПП), мыша́к ’мыш’ (Нар. Гом.). Укр. миш, миша, рус. мышь, польск. mysz, палаб. mois, каш. mëš, н.-, в.-луж., чэш., славац. myš, славен. mìš, серб.-харв. ми̏ш, макед., балг. мишка ’мыш’, макед. миш ’глухі’, ст.-слав. мышь. Прасл. myšь. Да і.-е. *mūs ’мыш’ (ст.-інд. mū́ṣ‑, новаперс. mūš, лац. mūs, ст.-грэч. μῡς, алб. mĩ, ст.-в.-ням. mûs, арм. muḱn), якое да *meu‑s‑ ’красці’, параўн. ст.-інд. muṣṇā́ti, moṣati крадзе’, moṣa ’злодзей’ (Міклашыч, 208; Траўтман, 191; Покарны, 743 і 753; Мее, 262; Фасмер, 3, 27; Скок, 2, 433; Бязлай, 2, 185). Трубачоў (ZfSl, 3, 1958, 676) мяркуе, што *mūs‑ — адна з табуістычных назваў жывёл — «шэрая», роднаснае да муха, мох (гл.). Тапароў (СБЯ, 1977, 77) сцвярджае, што фракійск. *mũs ’мыш’ легла ў аснову μοῦσ‑ > Μοῦθαι ’Музы’. Сюды ж мышае́ддзя ’рэшткі ад рэчаў, недаедзеныя мышамі’ (Грыг.), мыша́сты, муша́сты, мыша́ты, мышы́ны ’шэры, цёмна-шэры’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл; КЭС, лаг.), ’шэры конь з чорнай паласой на спіне’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. У беспарадку пераплесціся, перавіцца, зблытацца (пра ніткі, валасы і пад.). Ніткі заблыталіся.

2. у чым. Аказацца аплеценым чым‑н., пазбаўленым магчымасці рухацца. Муха заблыталася ў павуцінні. □ Жоўты лісток з бярозы заблытаўся ў траве і вісеў у ёй. Чорны. Яська паправіў валасы на таткавай галаве, у іх заблытаўся дзядоўнік. Лынькоў.

3. перан.; у чым і без дап. Аказацца ў цяжкім становішчы з-за сваёй нявопытнасці, няўмеласці, памылкі і пад. — Нешта заблытаўся наш рахункавод, а я — няхай мне сорамна будзе прызнацца — таксама ў бухгалтэрыі не надта моцны. Брыль.

4. перан. Збіцца, страціць сувязь у думках, выказваннях і пад. Заблытацца ў разважаннях. □ Старшыня, які не чакаў такога павароту справы, заблытаўся і гаварыў, замест адказаў на пытанні Андрэя.., зусім іншае. Галавач.

5. перан. Стаць цяжкім для разумення, ускладніцца. Пытанне заблыталася.

6. Разм. Збіцца з дарогі, заблудзіць. З другога ж боку, гэты самы гук, драпежны і злосны, памагаў .. [Карагу] крыху аглядзецца і больш-менш пэўна вызначыць сваё становішча, бо ён заблытаўся ў незнаёмай мясцовасці. Колас. Горад вялікі, заблытацца ў ім не штука. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)