Віху́ра (паэт.) ’віхар, завея, буран’ (БРС, Яруш., КТС). Польск.wichura ’тс’. Гл. віхар. У бел., калі меркаваць па месцы націску і па кніжным характары слова, відаць, запазычанне з польск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґімо́ра ’хвалько, задавака’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., звязана з рус.кики́мора ’пачвара’. Параўн. і гімо́ры ’капрызы’ (Жд. 1). Хутчэй, можна меркаваць, ёсць сувязь з гу́мар (: *гуморы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Калу́ша ’чаромха’ (Сцяшк. Сл.). Мясцовая трансфармацыя больш шырока вядомага калакалуша. Хаця, магчыма, неабходна меркаваць пра непасрэднае ўтварэнне суфіксам ‑ух‑а ад кал ’гразь, балота’? Гл. усю праблематыку пад калакалуша.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарта́й ’араты’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна меркаваць, што гэта проста варыянт з пратэтычным г‑ да арта́й (гл.), г. зн. прамое запазычанне з літ.artójas ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́сліць (іран.) ’думаць, меркаваць’ (Нас.). З рус.пск., цвяр., смал.муслить ’тс’, муслять ’мудрыць’ складае адзін арэал. Утварылася як кантамінацыя лексем мыслить і мусолить. Пра апошняе гл. Фасмер (3, 16).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кулі́чкі ’калені’ (Яўс.). Зыходзячы з агульнабалтыйскай назвы косці (ст.-прус.сайіап, літ.kaulas, лат.kaüls)% якая не мае паралелей у славянскіх мовах, можна меркаваць аб балтыйскім уплыве (суфіксацыя слова славянская ‑ičьka).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пярэ́гад ’перыяд пагодлівага надвор’я паміж дажджамі’ (глус., Янк. Мат.), пярэ́гадам ’з перапынкамі’ (Сцяшк.; ст.-дар., Сл. ПЗБ). Да перагада́ць ’перадумаць, памяняць намер’, што да гада́ць ’мець намер, меркаваць, збірацца зрабіць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
erméssen*vt
1) ме́раць, вымяра́ць
2) абду́мваць, узва́жваць;
daráus ist leicht zu ~… з гэ́тага мо́жна (лёгка) заключы́ць…;
sowéit ich ~ kann нако́лькі я магу́меркава́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
подозрева́тьнесов.
1. падазрава́ць; (иметь подозрение) мець падазрэ́нне;
подозрева́ть кого́-л. в изме́не падазрава́ць каго́-не́будзь у здра́дзе;