штомесячны літ.-маст. і грамадска-паліт. ілюстраваны маладзёжны часопіс. Выдаецца з крас. 1953 у Мінску на бел. мове. Гал. рэдактары: А.Кулакоўскі (1953—58), П.Панчанка (1958—66), А.Асіпенка (1966—72), Г.Бураўкін (1972—78), В.Зуёнак (1978—82), А.Грачанікаў (1982—91), Г.Далідовіч (з 1991). Друкуе творы бел. пісьменнікаў — раманы, аповесці, апавяданні, паэмы, вершы, п’есы, публіцыстычныя, крытычныя і літ.-знаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навук., грамадска-паліт., гіст. тэмы, фотарэпартажы, нарысы пра работнікаў вытворчасці, дзеячаў навукі, культуры, л-ры і мастацтва, пераклады і інш. Змяшчае ілюстрацыі, рэпрадукцыі твораў выяўл. мастацтва. Асвятляе пераважна жыццё, прац. і вытв. дзейнасць бел. моладзі.
У часопісе друкаваліся А.Адамовіч, С.Александровіч, Асіпенка, В.Бечык, П.Броўка, Р.Бярозкін, В.Вітка, С.Гаўрусёў, Л.Геніюш, А.Грачанікаў, У.Дубоўка, У.Калеснік, У.Караткевіч, К.Кірэенка, Я.Колас, Кулакоўскі, А.Куляшоў, М.Лынькоў, П.Макаль, Я.Маўр, І.Мележ, В.Палтаран, Панчанка, Б.Сачанка, М.Стральцоў, М.Танк, І.Чыгрынаў, Я.Янішчыц і інш.; супрацоўнічаюць В.Адамчык, С.Андраюк, М.Арочка, М.Аўрамчык, Р.Барадулін, Я.Брыль, Дз.Бугаёў, Бураўкін, В.Быкаў, А.Васілевіч, Н.Гілевіч, С.Грахоўскі, У.Гніламёдаў, У.Дамашэвіч, А.Жук, С.Законнікаў, Зуёнак, М.Ермаловіч, В.Каваленка, К.Камейша, А.Кудравец, Я.Лецка, А.Лойка, І.Навуменка, Г.Пашкоў, Я.Сіпакоў, І.Шамякін, У.Юрэвіч і інш.; бел. мастакі П.Драчоў, А.Кашкурэвіч, М.Купава, А.Марачкін, В.Шаранговіч, Л.Шчамялёў і інш. Аўтарамі ў часопісе выступаюць таксама дзеячы культуры і навукі, працаўнікі вытворчасці і г.д. З 1988 пры часопісе выходзіць штомесячны літ. дадатак «Бібліятэка часопіса «Маладосць».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няба́чны, ‑ая, ‑ае.
Недаступны для зроку. Выключыўшы маторы, нябачны самалёт стаў ціха падыходзіць да поплава.Мележ.Шаргатліва прамчаўся над галовамі нябачны снарад і глуха ўдарыў аб зямлю дзесьці ў пушчы.Паслядовіч.// Скрыты, непрыкметны. Думала [Марыя Андрэеўна] аб нечым сваім, і Туравец адчуў, як між іх пралягла нябачная мяжа.Мележ.[Плацце] робіць Крысціну незвычайна лёгкай, быццам надае нябачныя крыл[ы].Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
давяршы́цца, ‑вершыцца; зак.
Закончыцца, завяршыцца. З адчуваннем непапраўнага няшчасця, якое павінна давяршыцца, змучаны доўгай дарогаю і думкамі, стары падводзіў эшалон да станцыі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дажджы́ць, ‑джыць; безас.незак.
Разм. Ісці, імжыць (пра дождж). [Дождж] быў такі мяккі і ціхі, што Ніна не адразу пачула, як стала дажджыць.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афіцыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Работнік сталовай, рэстаране і пад., які падае стравы. Афіцыянт, немалады, у паношаным касцюме, гаспадарыць — стаўляе чаркі, раскладае [сурвэткі].Мележ.
[Лац. officians.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задубе́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які стаў цвёрдым, нягнуткім, каляным. [Жанчына] лёгка сцягнула задубелы ад марозу шынель і ватоўку.Мележ.// Закарчанелы ад холаду. Задубелыя ногі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́мба, ‑ы, ж.
Снарад (гарматны, авіяцыйны, ручны), начынены выбуховым рэчывам. Валя бачыла, як з-пад самалётаў пасыпаліся чорныя, падобныя на рыб, бомбы.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́сы, ‑ая, ‑ае.
Неабуты, з голымі нагамі; басаногі. Босыя, паколатыя і падрапаныя пожняю ногі асцярожна ступаюць па гладкай, убітай, як ток, сцежцы.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)