гру́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. груз і грузнуў, ‑ла; незак.

Апускацца ў што‑н. топкае, грузкае; вязнуць. Ногі ў гліне грузнуць і коўзаюцца па зямлі. Галавач. Некаторыя [бежанцы] завярнулі проста на поле і грузлі ў вясеннім балоце. Маўр. // перан. Знаходзіцца ва ўладзе чаго‑н. — Ты страціў не ўсё, — адказаў Тэафіл. — Але каб ты надалей грузнуў у клопат ах аб мізэрным жываце, ты страціў бы ўсё, Міха! Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патурбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

Прычыніць клопат, неспакой, турботы каму‑н.; патрывожыць каго‑н. [Пісар:] — Прабачце, Андрэй Пятровіч, што патурбаваў вас: я павінен уручыць вам пакет, бо мне прадпісана аддаць яго пад распіску. Колас. [Тварыцкі:] — Пакуль спакойна — можна прыдбаць што, а ты баішся вялікую шышку, Назарэўскага, патурбаваць. Чорны. Касоўскі адпачываў пасля абеду. — Што табе трэба, Цвіркун? — спытаў ён, нездаволены тым, што яго патурбавалі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bother1 [ˈbɒðə] n.

1. турбо́та, кло́пат;

She’s always giving me a lot of bother. Яна ўвесь час чыніць мне кучу клопатаў/турбот.

2. назо́ла (пра чалавека);

What a bother you are! Ну і назола ж ты!; Як ты мне надакучыў!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Не́прас ’нягоднік’: непрас, ні мацер, ні бацька не послухає (ТС). Няясна; магчыма, да прасіць, прасіцца ’пытацца (згоды)’ або ад польск. niefrasobliwy ’легкадумны, бесклапотны’ пры fräsклопат, смутак’ (< ням. fressen ’з’ядаць, грызці; перан. перажываць’, гл. Слаўскі, 1, 237) з натуральнай субстытуцыяй у народных гаворках (параўн. пасолжфасоля), аднак шляхі з’яўлення слова на беларускай глебе застаюцца ў апошнім выпадку нявысветленымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bother

[ˈbɑ:ðər]

1.

n.

1) турбо́та f.; кло́патm., даку́ка f.

2) назо́ла f. (пра чалаве́ка)

2.

v.t.

1) дакуча́ць; дуры́ць галаву́; назаля́ць, турбава́ць

2) непако́іць, хвалява́ць

3.

v.i.

турбава́цца, непако́іцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

забо́та ж. кло́пат, -ту м.; (беспокойство) турбо́та, -ты ж.;

прояви́ть забо́ту о ко́м-л. паклапаці́цца аб кім-не́будзь (пра каго́е́будзь);

без забо́т, без забо́ты без клапо́т, без турбо́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

trouble1 [ˈtrʌbl] n.

1. бяда́, непрые́мнасць;

be in trouble быць у бядзе́;

get into trouble тра́піць у бяду́;

What’s the trouble? У чым справа?; Што здарылася?

2. турбо́та, кло́пат; хвалява́нне, трыво́га;

take the trouble браць на сябе́ кло́пат; клапаці́цца;

It isn’t worth the trouble. Не варта турбавацца

3. беспара́дак; бязла́д дзе, хвалява́нне (пра палітыку)

4. хваро́ба;

He has lung trouble. У яго нешта няладнае з лёгкімі.

ask/look for trouble напро́швацца на непрые́мнасці; ле́зці на ражо́н;

take tro uble over smth./to do smth./doing smth. намага́цца зрабі́ць што-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Наха́ба ’напасць’ (Нас., Грыг., Др., Яруш., круп., ЭШ), ’напасць, непрыемнасць; нахабства’ (Гарэц.), ’гора, навалач’ (Макар.), ’няшчасце, навала; нахабнік’ (Бяльк.), ’навязаны клопат, абуза; нахабнік, нахабніца’ (Янк. 2, Ян.), ’назола, прыставай, бессаромнік’ (парыц., Янк. Мат.), ’нахабнік’ (Клім., Пятк. 2), ’здань’ (касцюк., Арх. ГТ), наха́біца ’пошасць, хвароба’ (ТС), ’назола’ (івац., Жыв. сл.), наха́бны ’навязлівы, прыдзірлівы’ (Нас.), ’наглы’ (Бяльк.), укр. наха́ба ’бяда, напасць; нахабства’, рус. наха́ба ’напасць, нечаканая непрыемнасць; клопат, абуза; нахабнік, нахабніца’. Ад наха́біць ’нападаць, паклёпнічаць, безпадстаўна абвінавачваць у злачынстве’ (Нас.), да незафіксаванага а́біць, параўн. ст.-бел. ахабивъ, зафіксаваную форму з аканнем ад дзеяслова *охабити (Карскі, 1, 136), параўн. ст.-польск. ochabić ’абхапіць’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага хав‑ (Бернекер, 381) і можа суадносіцца з габа́ць ’браць, хапаць’ (Фасмер, 4, 215; Махэк₂, 410). Некаторыя значэнні развіліся, магчыма, пад уплывам *xabiti ’псаваць’, гл. ха́баль, хабе́та; да семантыкі параўн. нахваці́цца ’з’явіцца знянацку’ (Ян.), нахапі́цца ’накінуцца’ (Растарг.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпла́та, ‑ы, ДМ ‑плаце, ж.

1. Разлік, плата (за працу, паслугу, доўг); аплата. [Байкач:] Што вам трэба? [Пякарская:] Адплата па векселях. Гурскі. [Сёмка:] — Уся сям’я працуе цэлы год, а ў канцы — нічагусенькі ў адплату. Гартны. [Сімон:] — Зямлю іхнюю.. [жанчын] бяру сабе ў адплату доўгу. Самуйлёнак. // Аддзяка за клопат, дбанне.

2. перан. Помста, кара за злачынства, крыўду. [Алешын:] Яшчэ душа адплатаю гарыць — Ні смерці жах, ні чорны цень магілы Агонь душы не здольны пагасіць. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак.

1. каго-што. Падкаваць нанава, іначай, яшчэ раз. Перакаваць каню пярэднія ногі.

2. каго. Падкаваць усіх, многіх. Перакаваць усіх коней.

3. што. Перарабіць каваннем у што‑н. іншае. І клопат мой — дапамагчы Зямлі ў вялікай справе: Перакаваць хутчэй мячы На кельмы і аралы. Кляўко.

4. перан.; каго. Змяніць карэнным чынам, перавыхаваць. [З’явілася] думка, што чалавек сам можа выхавацца ў працы. Яна, маўляў, перакуе чалавека. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)