лішэ́нец, ‑нца, м.

Разм. У СССР да прыняцця Канстытуцыі 1936 г. — чалавек, пазбаўлены выбарчых і іншых грамадзянскіх правоў у сувязі з прыналежнасцю да эксплуататарскага класа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дывізіён, ‑а, м.

1. Асноўнае тактычнае і агнявое падраздзяленне ракетных войск і артылерыі. Артылерыйскі дывізіён. Ракетны дывізіён.

2. Атрад ваенных караблёў аднаго класа. Дывізіён мінаносцаў.

[Ад фр. division — дзяленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рачо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да рак ​1; невялікі рак ​1.

2. звычайна мн. (рачкі́, ‑оў). Агульная назва групы дробных беспазваночных жывёл з класа ракападобных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЕ́БЛЕН ((Veblen) Тарстэйн) (30.7.1857, Ката, штат Вісконсін, ЗША — 3.8.1929),

амерыканскі вучоны-эканаміст і сацыёлаг. Праф. Чыкагскага, Станфардскага і Місурыйскага ун-таў. Погляды яго супярэчлівыя: спалучаюць крытыку некат. бакоў капіталізму, фін. алігархіі і «гуляшчага класа» з дробнабурж. утапізмам. Асновай сац. развіцця лічыў матэрыяльную вытв-сць, але зводзіў яе толькі да тэхналогіі, спрошчана трактаваў сувязь паміж тэхнікай і сац.-культ. працэсамі: грамадства разглядаў як прамысл. машыну з пэўнымі эканам. ін-тамі, а яго эвалюцыю — як разумовае прыстасаванне індывідаў да больш хуткіх змен у тэхналогіі. Крытыкаваў марксізм, абгрунтоўваў ідэю змяншэння ролі працы і рабочага класа, у развіцці грамадства вырашальнай лічыў ролю інтэлігенцыі, найперш вытворча-тэхн., якой прапаноўваў перадаць кіраўніцтва краінай (стварыць «савет тэхнікаў»). У канцы жыцця ад часткі гэтых утапічных ідэй адмовіўся, але яны выкарыстаны ў тэхнакратычных тэорыях. Погляды Веблена, асабліва яго тэорыя «гуляшчага класа», адставання культуры ад тэхнікі, спрыялі развіццю немарксісцкай амер. сацыялогіі.

т. 4, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вярху́шка1 ’вяршыня дрэва, травы’ (КТС, Бяльк., дзвін., Нар. сл.), рус. вярхушка ’верхняя частка чаго-небудзь’. Відавочна, новае ўтварэнне (размоўнага стылю) ад верх (гл.) і суф. ‑ушк‑а (магчыма, пад уплывам рус. мовы).

Вярху́шка2 ’верхняя частка лёгкіх’ (КТС); ’прывілеяваная частка грамадства, класа’ (КТС) — рус. кніжнае лексічнае пранікненне XX ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабо́чы ’працоўны’, ’работнік’ (ТСБМ), ’прыстасаваны да пэўнага віду работы’, ’працалюбівы’: рабочы конь (Касп., Стан.; паст., вільн., Сл. ПЗБ), ’работнік’ (брасл., Сл. ПЗБ). Дзеепрыметнік ад рабіць (гл.), параўн. кароткую форму рабо́ч ’працалюбівы’: рабоч, да не багат (Сержп. Казкі); субстантывацыя адбылася, хутчэй за ўсё, пад уплывам рус. рабочий ’прадстаўнік рабочага класа; наёмны рабочы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

1. з каго-чаго. Належаць па нараджэнні да якога-н. класа, нацыі, саслоўя.

Ён паходзіць з рабочых.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), ад каго-чаго. Узнікаць, утварацца ад чаго-н.

Назва горада паходзіць ад ракі.

3. на каго-што. Быць падобным да каго-, чаго-н.

П. на бацьку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднадо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае семя з адной семядолі. Аднадольныя расліны. // у знач. наз. аднадо́льныя, ‑ых. Назва класа такіх раслін. Вядома каля 30 тысяч відаў аднадольных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэцякла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да памяшканняў, месц трэцяга класа на транспарце. Трэцякласная станцыя. Трэцякласны вагон.

2. Разм. Невысокай якасці, малазначны, пасрэдны. Трэцякласны мастак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́ртыя ’палітычная арганізацыя, якая выражае інтарэсы грамадскага класа або слоя; група людзей, аб’яднаных для якой-небудзь мэты, атрад; пэўная колькасць якіх-небудзь прадметаў’ (ТСБМ), па́рція ’група, брыгада’ (ТС). Праз рус. па́ртия ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе з польск. partja або ням. Partie < франц. partie ад лац. partīta: partīri ’дзяліць’ (гл. Фасмер, 3, 209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)