ГАРНАСТА́Й

(Mustela erminea),

млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жыве каля вадаёмаў, на балотах, у лесе, зарасніках кустоў, лесастэпе. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца ўсюды (падвід гарнастай сярэднярускі).

Даўж. цела да 38 см, хваста да 12 см, маса да 260 г. Футра кароткае, мяккае, густое. Летам спіна і бакі буравата-рыжыя, брушка белае з лімонна-жоўтым адценнем, зімой — снежна-белыя. Кончык хваста чорны. Корміцца пераважна дробнымі мышападобнымі грызунамі. Гнёзды ў норах, дуплах, ламаччы, пад тарпамі саломы. Нараджае да 18 дзіцянят (у сярэднім 4—8). Каштоўнае футра.

т. 5, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кубра́к1 ’чалавек, які просіць міластыню на царкоўныя патрэбы’ (Нас., Нар. сл.). Укр. кубрак ’тс’, польск. kubrak ’тс’. Да кубрак2, не выключана кантамінацыя з жабрак (гл.).

Кубра́к2 ’мужчынскае суконнае верхняе адзенне (кароткае, вышэй калена)’ (Нар. сл., З нар. сл.). Польск. kubrak ’куртка, халат з простага сукна’. Калі лічыць, што кубрак узыходзіць да *кубур‑ак, можна меркаваць аб запазычанні з тур. kubur ’пакрывала, футляр’. На карысць гэтай гіпотэзы сведчаць такія турцызмы, як рум. cubur ’род адзення’ і інш. (Слаўскі, 3, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

міг, ‑у, м.

Вельмі кароткі прамежак часу; імгненне, момант. Воўк завыў ад болю і схаваўся пад вадой, але праз міг вынырнуў і штосілы паплыў назад. Краўчанка. Колькі ўсяго прагучала ў хвіліну, Колькі за міг занялася ў душы!.. Кірэенка. // Пэўны прамежак часу. І мы запомнілі той міг, Бо сэрцам верылі ў адно — У новы век для нас усіх Сам Ленін адчыніў акно. Калачынскі. Лета, кароткае лета, Міг урачыстасці кветак, Свята паўночнай красы. А. Александровіч.

•••

У адзін міг (момант, імгненне) — вельмі хутка, імгненна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

быль, ‑і, ж.

1. Тое, што сапраўды было, адбывалася, у адрозненне ад выдумкі, небыліцы. [Нікодым:] — Тут, чалавеча, так перамешана быль з небыліцай, што цяжка адрозніць, дзе праўда, а дзе творчая фантазія расказчыкаў. Машара.

2. Расказ, апавяданне аб праўдзівым здарэнні. Круглы год шумяць над Юркавай магілай высокія клёны. З пакалення ў пакаленне будзе перадавацца быль пра яго кароткае, але яркае жыццё. Курто. І зноў палілася старая быль пра камень: — Гэта было даўно, яшчэ пры паншчыне. Пестрак. Быль як смала, а небыліца як вадзіца. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

circuit

[ˈsɜ:rkət]

1.

n.

1) кругаабаро́т -у m.

2) аб’е́зд -у, маршру́т -у m.

3) судо́вая акру́га

circuit court — акруго́вы суд

4) Math. акру́жнасьць f.

5) Electr. ток -у m.

short circuit — каро́ткае замыка́ньне

2.

v.i.

круці́цца наво́кал, рабі́ць кругаабаро́т

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Капта́н, кафтан ’даўнейшая двухбортная верхняя адзежына з доўгімі поламі’ (ТСБМ, Нас., Серб., Яруш., Малч., Гарэц., Шат., Бяльк.), ’кароткае паліто на кудзелі’ (навагр. Нар. сл.), ’пінжак’ (Сцяшк., Бяльк., Касп., бяроз. Выг.), кыпта́н, кыхта́н ’тс’ (Бяльк.), ’безрукаўка’ (Малч.), ’кофта’ (Сл. паўн.-зах.; глус., маг. Янк. Мат.; Нас.; Сцяц., зэльв.; Сцяшк.; Зн. дыс.; Тарн.; карэліц., петрык. Шатал.), ’жаночая сукенка’ (Бяльк.; міёр. Нар. словатв.). Ст.-бел. каптанъ, кафтанъ, кахтанъ (XVI ст.), ’кафтан’, запазычанае з перс. chäptan пры пасрэдніцтве тур. kaftan ’доўгая верхняя адзежына’ (Слаўскі, 2, 20; Булыка, Запаз. 144).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зага́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Кароткае іншасказальнае апісанне якога‑н. прадмета, з’явы, якія трэба пазнаць, адгадаць. Адгадаць загадку. □ Нам Пятро спачатку Загадаў загадку: Мой кравец заўсёды колкі, Бо на ім тырчаць іголкі. Грахоўскі.

2. перан. Пра што‑н. складанае, заблытанае, незразумелае, што патрабуе разгадкі, тлумачэння. [Багуцкі] заставаўся загадкай для камісара гестапа. Лынькоў. Чулася людзям загадка, якая не адзін дзень, не адзін тыдзень вісела над імі, над усім сялом, невядома што зычыла. Мележ. Жыццёвы і творчы шлях Баршчэўскага поўны супярэчнасцей і загадак. Мальдзіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДАРО́ЖНЫЯ ВО́СЫ

(Pompilidae),

сямейства вос падатр. сцябліністабрухіх перапончатакрылых насякомых. Больш за 3 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках. На Беларусі 24 віды, з іх сярод камянёў і раслін на пясчаных дарогах найб. трапляюцца пампіл дарожны (Pompilus viaticus), павукалоў буры (Priocnemis fuscus).

Даўж. 3—25 мм. Пярэдняспінка развітая, брушка кароткае, сцябліністае. Малюнак цела чорны або чорны з чырвоным ці жоўтым. Ногі доўгія, пярэднія часта з капальным грэбенем. Палююць на павукоў. Большасць з іх рые ў зямлі гнёзды, выкарыстоўваюць і норкі павукоў, куды адкладваюць яйцы на паралізаваных уколамі джала павукоў, якія з’яўляюцца кормам для лічынак. Лічынка акукліваецца ў норцы.

Да арт. Дарожныя восы. Пампіл дарожны.

т. 6, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бюлетэ́нь

(фр. bulletin, ад іт. bulletino = запіска, лісток)

1) кароткае паведамленне ў друку аб якой-н. падзеі (напр. б. з’езда);

2) перыядычнае выданне якой-н. установы (напр. Бюлетэнь Інстытута беларускай культуры);

3) лісток для галасавання;

4) лісток часовай непрацаздольнасці хворага.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Анге́рка ’верхняе адзенне’, ’верхняе доўгае жаночае адзенне з даматканага сукна’ (Касп.), ’жаночая кароткая вопратка з саматканага сукна’ (Жд.), ’кароткая адзежына на ваце’ (Бяльк.), ’вопратка’ (Бесар.); ангерка, інгерка ’жаночае паліто з купленага сукна’ (з XIX ст.) (Малчанава, Мат. культ., 158). Рус. смал. анге́ркакароткае жаночае паліто ці доўгая кофта на ваце’ (СРНГ). З польск. węgierka ’верхняя шляхецкая вопратка’, дыял. (j)aŋgʼerka ’кафтан ці паліто на ваце’. Параўн. літ. angérka, ingèrka, ungérka, lingérka, algérka ’цёплая жаночая вопратка’ з польск. (Фрэнкель, 7); семантыка ўказвае на магчымасць (але не неабходнасць) сувязі бел. і літ. слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)