gustować

gustowa|ć

незак.w kim/czym атрымліваць задавальненне ад чаго, знаходзіць асалоду ў чым;

on ~ł w szatynkach — яму падабаліся шатэнкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Стрэць, стрэ́ну ‘сустрэць’, стрэ́цца ‘сустрэцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Касп., Байк. і Некр., Бяльк., Нар. Гом.; баран., лід., ганц., калінк., Сл. ПЗБ, ТС), стрэ́нуць ‘тс’ (Нас., Байк. і Некр.), стрэ́ціць ‘сустрэць’ (Касп.), ст.-бел. стретить ‘тс’ (XV ст., Карскі, 1, 357). Параўн. укр. стрі́ти, стрі́нути, рус. встре́тить, дыял. стреть, стре́нуть, ст.-польск. pośrześć, pośrzatać się, чэш. střetnouti, ст.-чэш. střenúti, славац. stretnúť, серб.-харв. сре̏сти, славен. srẹ́sti, балг. срещна, макед. срете, сретне, ст.-слав. сърѣсти ‘сустрэць’. Прасл. *sъ‑rěsti, *sъ‑rętʼešь ‘страчаць’, таксама *ob‑rěsti, *ob‑rętʼešь, параўн. рус. обрести́, обрету́, приобрести́ ‘набыць; прыдбаць’; *sъ‑ < і.-е. *su‑ ‘добры’, як у *sъdorvъ ‘здаровы’. Ва ўсходнеславянскіх формах канчатак інфінітыва Міклашыч (278) тлумачыць аналагічным выраўноўваннем па дзеепрыметніку прош. ч. *sъ‑rě(t)lъ; варыянт стрэнуць узнік на аснове форм цяп. ч. Роднасныя літ. su‑rėsti, прош. ч. sùėčau ‘схапіць, злавіць’; далей стаяць літ. ràsti, randu, radauзнаходзіць’, гоц. wraton ‘ісці’, ст.-ісл. vrata ‘вандраваць, знаходзіць’, ст.-інд. á‑vradanta ‘хісталіся’ і інш. (Фрэнкель, Slavia, 13, 15; Брукнер, KZ, 46, 234; Фасмер, 1, 90, 363; З, 107 з іншай літ-рай; Глухак, 576). Устаўку ‑т‑ (‑t‑), вядомую яшчэ ў праславянскіх формах, Карскі (1, 357) тлумачыць імкненнем да мілагучнасці. Гл. таксама сустрэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІ́ЗМ,

міжнародная салідарнасць людзей розных нацый і рас, аснова іх сумеснага выжывання на планеце, узаемнага даверу, узаемаразумення, узаемапранікнення культур, каштоўнасцей, ведаў, тэхналогій. І. адмаўляе тэзіс пра існаванне «вышэйшых» і «ніжэйшых», «лепшых» і «горшых» народаў. У сучасным свеце І. знаходзіць сваё ідэйнае, паліт. і арганізац. афармленне ў выглядзе выяўлення салідарнасці інтарэсаў, мэт і дзеянняў, што практычна існуюць у кожным грамадстве. У 2-й пал. 19—20 ст. на сусв. грамадска-паліт. падзеі і на жыццё шматлікіх краін значны ўплыў аказваў І. міжнар. рабочага, сацыяліст. і камуніст. руху (тэарэт. распрацаваны ў працах К.​Маркса, Ф.​Энгельса і У.​І.​Леніна), што склаўся на аснове с.-д. і сацыяліст. руху, адыграў станоўчую ролю ў пашырэнні ў розных краінах свету сац. заканадаўства, у рэфармаванні некат. бакоў грамадскага жыцця, палітыкі, асветы. Актывізацыя міжнар. сувязей паміж ліберальнымі, кансерватыўнымі, клерыкальнымі паліт. партыямі і аб’яднаннямі пасля 2-й сусв. вайны суправаджаецца стварэннем адпаведных форм і прынцыпаў міжнар. салідарнасці. На працягу многіх дзесяцігоддзяў у свеце дзейнічаюць анархісцкія, фашысцкія, тэрарыст. арг-цыі, якія таксама кіруюцца сваімі кодэксамі І. У апошняй чвэрці 20 ст. інтэнсіўна фарміруецца экалагічны І., гал. змест якога — забеспячэнне шляхам развіцця эканам. свядомасці адзінства дзеянняў шматлікіх грамадска-паліт. аб’яднанняў, партый, а таксама ўрадаў з мэтай абароны прыроднага асяроддзя ад разбуральных уплываў сучаснай цывілізацыі. І. як прынцып міжнар. адзінства роўных суб’ектаў грамадска-паліт. жыцця супрацьстаіць касмапалітызму, а таксама нацыяналізму і этнацэнтрызму.

В.​І.​Боўш.

т. 7, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗУ́МНАГА ЭГАІ́ЗМУ ТЭО́РЫЯ,

этычная канцэпцыя, якая абгрунтоўвае ідэю, што асновай дабрачыннасці чалавека з’яўляецца «разумнае сябелюбства» (П.​Гольбах) або правільна зразуметы прынцып асабістай выгоды (не толькі матэрыяльнай, але і духоўнай — ганарыстасць і да т.п.). Зыходзіць з неабходнасці навучыць чалавека разумець свае інтарэсы «разумна», кіравацца запатрабаваннямі сапраўднай «прыроды»; а не адмаўляцца ад эгаізму. Калі грамадства будзе ўладкавана таксама «разумна», то інтарэсы і асобных індывідаў не будуць сутыкацца з інтарэсамі інш. людзей і грамадства. Элементы такога вучэння ўзніклі яшчэ ў старажытнасці (Дэмакрыт, Эпікур, некат. сафісты), атрымалі развіццё ў эпоху Адраджэння. Найб. поўна ідэі «разумнага эгаізму» сфармуляваны ў 18 ст. франц. асветнікамі, напр., у працах К.​Гельвецыя. Яны скіраваны супраць хрысціянска-рэліг. маралі з уласцівым ёй заклікам да адмаўлення ад свецкіх даброт і безумоўнага падпарадкавання індывіда царк.-феад. іерархіі. Аналагічныя ідэі развіваў ням. філосаф 19 ст. Л.​Феербах. Радыкалізаваны варыянт Р.э.т. абгрунтоўваў М.​Г.​Чарнышэўскі: неабходнасць свядомага падпарадкавання асабістай выгоды агульнай справе, ад поспеху якога ў рэшце выйграе і асабісты інтарэс індывіда. Уплыў Р.э.т. адбіўся на ідэйным змесце бел. Асветніцтва, у прыватнасці на этычных поглядах І.Я.Быкоўскага. Канцэпцыі «разумнага эгаізму» вынікаюць з прынцыпаў антрапал. філасофіі, якая бачыць крыніцы маральнасці ў самім чалавеку, незалежна ад яго ўключэння ў сістэму пэўных грамадскіх адносін. Р.э.т. не знаходзіць свайго прызнання ў грамадствах, дзе безумоўны прыярытэт аддаецца грамадскім інтарэсам, але культывуецца на пажыўнай глебе. сац. умоў там, дзе актывізуецца прыватны інтарэс.

А.​Б.​Савеня.

т. 13, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

retrieve

[rɪˈtri:v]

v.t.

1) адшу́кваць, знахо́дзіць

to retrieve a lost pen — знайсьці́ згу́бленае пяро́

2) вярта́ць, атры́мваць наза́д; паляпша́ць

3)

а) напраўля́ць, выпраўля́ць

to retrieve a mistake — напра́віць памы́лку

б) вярта́ць; кампэнсава́ць (напр. стра́ты)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вучы́ць (БРС, КТС, Байк. і Некр., Нас., Шат.), вучы́цца (Нас., Касп., Байк. і Некр., БРС, Грыг.), укр. учи́ти, рус. учи́ть, польск. uczyć, чэш. učiti, славац. učiť, в.-луж. wućić, н.-луж. hućyś, славен. učíti, серб.-харв. у̀чити, макед. учи ’вучыць’, балг. у́ча ’вучу’. Прасл. *učiti звязана чаргаваннем з *‑vyknǫti (параўн. пры‑выкнуць, з‑выкнуць), роднаснае ст.-прус. iaukint ’трэніраваць, практыкаваць’, літ. jaukìnti, jaukinù ’прывучаць, утаймоўваць’, jaũkas ’прынада’, jaukùs ’рахманы’; ’ручны’, ст.-інд. úcyatiзнаходзіць задавальненне, мае звычку’, ṓkas ’задавальненне’, гоц. biūhts ’звычны’ (Бернекер, 593; Махэк₂, 666; Младэнаў, 658; Фасмер, 4, 179 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́стань, ‑і, ж.

1. Плывучае або стацыянарнае збудаванне для прычальвання і стаянкі, выгрузкі і пагрузкі суднаў, высадкі і пасадкі пасажыраў. Аўтобусам даехалі да прыстані і па гнуткіх усходцах пайшлі на прыгожы белы параход. Даніленка. Параход падышоў к прыстані .. і пачаў разгружацца. Гартны.

2. перан. Становішча, якое дае чалавеку адчуванне задаволенасці, спакою, уціхаміранасці. — Хлопец ты ўжо ў гадах. Як той дуб вырас. Пара і сваю прыстань знаходзіць. Ажаніцца табе трэба, вось што. Няхай. Мы не ведалі самоты, Вырасталі ў барацьбе. Не шукалі камсамольцы Ціхай прыстані сабе! А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НЕАКАНФУЦЫЯ́НСТВА,

кірунак у кітайскай філасофіі. Узнік у перыяд панавання дынастыі Сун (960—1279) на глебе аднаўлення традыц. канфуцыянства і яго тэарэт. абгрунтавання дуалістычнай касмагоніяй і філас. антрапалогіяй. Сфарміраваўся ў працэсе барацьбы з будыйскімі філас. школамі, значны ўплыў на яго зрабілі касмаганічныя тэорыі даасізму і погляды школы чань (японская дзэн). З 10 ст. ў канфуцыянстве, якое з канца эпохі Хань (206 да н.э. — 220 н.э.) абмяжоўвалася выключна тлумачэннем і каменціраваннем стараж. канфуцыянскіх тэкстаў, вырасла цікавасць да пытанняў анталогіі, натурфіласофіі і касмагоніі. Мысліцелі Чжоў Дуньі і Чжан Цзай пры разглядзе праблемы ўзнікнення сусвету схіляліся да матэрыяліст. іх вырашэння (вучэнне пра «ці» як першаматэрыю). Адначасова інш. мысліцелі (Чэн Хао і Чэн І) спрабавалі даць тэарэт. абгрунтаванне традыц. канфуцыянскай этыцы, заснаванае на прынцыпах дуалізму з выразнымі ідэаліст. тэндэнцыямі («лі» — розум, зразумелы як «агульны прынцып» рэчы, яе форма; «ці» — матэрыя, зразумелая як субстанцыя рэчы). Погляды папярэднікаў абагульніў і развіў Чжу Сі. Ён прызнаваў «лі» першасным, а «ці» другасным пачаткам, стварыў дуалістычную касмагонію панпсіхічнага толку (гл. Панпсіхізм) і заснаваў на ёй філас. антрапалогію, паводле якой спалучэнне «лі» і «ці» знаходзіць у чалавеку сваё поўнае ўвасабленне. Гэтую канцэпцыю ён зрабіў зыходным пунктам інтэрпрэтацыі канфуцыянскіх тэкстаў і стаў стваральнікам Н., якое было прынята як афіц. ідэалогія Кітайскай імперыі і захавала пануючае становішча ў філас. і грамадска-паліт. думцы Кітая да пач. 20 ст.

Літ.:

Древнекитайская философия: Собр. текстов. Т. 1—2. М., 1972—73;

Поршнева Е.Б. Религиозные движения позднесредневекового Китая: Пробл. идеологии. М., 1991.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 11, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ujście

н.

1. вусце;

2. выхадная адтуліна;

3. уцёкі, уцяканне;

znajdować ujście w czymзнаходзіць у чым заспакаенне;

dać ujście czemu — даць волю чаму

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

знахо́дзіцца, ‑хо́джуся, ‑хо́дзішся, ‑хо́дзіцца; незак.

1. Незак. да знайсціся (у 1, 2 знач.).

2. Зал. да знаходзіць (у 1–3 знач.).

3. Змяшчацца, быць размешчаным. Цагельня знаходзіцца за гумном. Бядуля. Школа знаходзілася на другім канцы вёскі. Даніленка. // Быць у тым ці іншым стане. Знаходзіцца пад уражаннем. □ [Лагер] быў .. зыходны і апорны пункт атрада, які ўвесь час знаходзіўся ў руху. Брыль. // Быць у чыім‑н. распараджэнні, належаць каму‑н. Дзераш адкрывае вочы інжынеру на тое, што зараз, у новых умовах, калі ўлада знаходзіцца ў руках рабочых, чалавек працы стаў іншы. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)