Зброд ’бязладнае зборышча выпадковых людзей’ (ТСБМ), ’зборышча бадзяг’, ’свавольнік’ (Нас.). Рус. сброд ’тс’, укр. збрід ’зборышча бадзяг’. Sъbrodъ — аблаўтная форма назоўніка да дзеяслова bred‑ti (брасці, гл. брадзіць, брод). КЭСРЯ, 401. Збродзень ’свавольнік’ з суфіксам ‑ень да таго ж кораня; параўн. рус. сбродни ’бадзягі’, ст.-рус. XV ст. събродьнь ’бадзяга’ (Сразн.). Параўн. развіццё знач. у чэш. zbrodeň, zbrodně, польск. zbrodnia ’злачынства’, адкуль ст.-бел. (XVI ст.) збродня, збродзень і суч. дыял. збродня ’злачынства’ (Булыка, Запазыч., 118), Брукнер (648) тлумачыў zbrodnia як ’адход ад броду’, г. зн. ’дарогі’, што наўрад ці дакладна. Хутчэй тут пераход ад назвы сукупнасці бадзяг на ўчынак, які яны могуць зрабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ШПІЯНА́Ж (ад ням. Spion шпіён ад spähen сачыць, падглядваць),

злачынства супраць дзяржавы і парадку ажыццяўлення ўлады і кіравання. Паводле крымін. заканадаўства Рэспублікі Беларусь (арт. 358 КК) заключаецца ў перадачы, выкраданні, збіранні або захоўванні з мэтай перадачы замежнай дзяржаве, арг-цыі ці іх прадстаўнікам звестак, якія складаюць дзяржаўную тайну; перадачу ці збіранне па заданні замежнай разведкі інш. сакрэтных звестак для выкарыстання іх на шкоду інтарэсам краіны і грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам або асобам без грамадзянства. Караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў. Асоба, якая ўчыніла Ш., але добраахвотна спыніла сваю злачынную дзейнасць, паведаміла пра гэта дзярж. органам, аказала садзейнічанне ў прадухіленні шкодных вынікаў, вызваляецца ад крымін. адказнасці. Дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, апрача аховы дзярж. тайны, змяшчае прававыя нормы, якія забяспечваюць ахову камерцыйнай і банкаўскай тайны (арт. 254 КК). Выкраданне або збіранне незаконным спосабам звестак пра такую тайну з мэтай яе выдавання або незаконнага выкарыстання таксама разглядаецца як крымін. злачынства і караецца ў адпаведнасці з законам.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 17, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; замёў, -мяла́, -ло́; -мяці́; -ме́цены; зак.

1. што. Падмятаючы, сабраць у адно месца ці аддаліць убок.

З. смецце ў куток.

2. каго-што. Пакрываючы чым-н. сыпкім, закрыць, засыпаць.

Мяцеліца замяла дарогу.

З. сляды злачынства (перан.: утаіць).

|| незак. замята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

А́ЛІБІ (ад лац. alibi у іншым месцы),

у крымінальным працэсе акалічнасць, якая сведчыць пра адсутнасць асобы на месцы злачынства ў момант яго ўчынення; бясспрэчны доказ невінаватасці абвінавачанага па справе, дзе ён прыцягваецца да адказнасці за фізічны ўдзел у злачынстве. Алібі не выключае абвінавачання ў саўдзельніцтве (напр., падбухторванне, дапамога і інш.).

т. 1, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

страшэ́нны стра́шный, ужа́сный; чудо́вищный;

~ннае злачы́нства — стра́шное (ужа́сное, чудо́вищное) преступле́ние;

~нная памы́лка — стра́шное заблужде́ние;

~нныя паку́ты — ужа́сные му́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

shroud​2 [ʃraʊd] v. хава́ць, аху́тваць;

shrouded in mist аху́таны тума́нам;

crime shrouded in mystery схава́нае злачы́нства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

statutory [ˈstætʃəri] adj. устано́ўлены зако́нам;

statutory rights правы́, устано́ўленыя зако́нам;

statutory offense злачы́нства, за яко́е прадугле́джана ка́ра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

uncover [ʌnˈkʌvə] v.

1. зніма́ць на́крыўку; адкрыва́ць (твар)

2. раскрыва́ць, выяўля́ць (план, злачынства, прычыну і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

występek, ~ku

występ|ek

м. правіннасць, злачынства, ліхадзейства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Vergéhen I n -s, - праві́ннасць, злачы́нства, дрэ́нны ўчы́нак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)