мотаро́лер

(ням. Motoroller, ад Motor = матор + Roller = самакат)

від матацыкла з коламі малога дыяметра, з рухавіком, размешчаным ззаду седака або пад ім.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

majster

м. майстар;

majster klepka разм. а) майстар на ўсе рукі;

б) майстар-піпка, ззаду скрыпка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паражняко́м, прысл.

Разм. Без грузу, без паклажы, без пасажыраў. Калі вярталіся хлопцы паражняком, .. [Надзя] хуценька загружала іхнія насілкі. Грахоўскі. Ля нас паражняком праскочыла грузавая машына, а ззаду марудна цягнулася, ляскочучы на ўвесь лес, фурманка. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВУГРАПАДО́БНЫЯ (Anguilliformes),

атрад касцістых рыб. 23 сям., каля 110 родаў, 400 відаў, пераважна ў трапічных водах акіянаў. Большасць вугрападобных жывуць на мелкаводдзі, вядуць скрытны прыдонны спосаб жыцця, зрэдку селяцца калоніямі ў норках. Некаторыя марскія віды жывуць на глыб. да 4000 м або ў тоўшчы вады (да 500 м). У прэсных водах трапляюцца толькі прадстаўнікі сям. вугровых, або прэснаводных вугроў, да іх належыць вугор еўрапейскі (звычайны, рачны), які трапляецца на Беларусі. Вугрападобныя вядомы з верхняга мелу.

Даўж. змеепадобнага цела 10—300 см, маса 15 г — 65 кг. Плаўнікі без калючак. Спінны і анальны плаўнікі доўгія, мяккія, ззаду звычайна злучаюцца з хваставым. Луска вельмі дробная або адсутнічае. Пераважна драпежнікі; некаторыя паразітуюць. Развіццё з метамарфозам: празрыстая высакацелая лістападобная лічынка (лептацэфал) істотна адрозніваецца ад дарослай асобіны. У многіх вугрападобных у крыві ёсць ядавітыя рэчывы — іхтыятаксіны, якія, трапіўшы ў кроў цеплакроўных жывёл, разбураюць эрытрацыты. Многія вугрападобныя — каштоўныя аб’екты промыслу.

т. 4, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

draggle

[ˈdrægəl]

1.

v.t.

пэ́цкаць, замо́чваць вало́чачы па бало́це або́ вадзе́

2.

v.i.

1) пэ́цкацца

2) валачы́ся зза́ду, адстава́ць

3) разбрыда́цца, ісьці́ ўразбро́д

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

shove

[ʃʌv]

1.

v.t.

1) пасо́ўваць, папі́хваць (на ме́сца); пхаць, піха́ць

2) шту́рхаць

2.

n.

штуршо́к -ка́, напо́р -у m. (зза́ду)

- shove off

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

вы́гнюсіць, ‑гнюшу, ‑гнюсіш, ‑гнюсіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Забрудзіць што‑н. з усіх бакоў. Хлапчукі падкасваюць штаны, а дзяўчынкі, ідучы ззаду, падымаюць сукенкі, каб не выгнюсіць іх рудою. Васілевіч.

2. перан. Абгаварыць, абалгаць, аблаяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліпня́к, ‑у, м., зб.

1. Ліпавы зараснік. Ззаду ў мяне, за маладым бярэзнікам і ліпняком, пачынаецца нейкая маленькая балаціна. Нікановіч.

2. Разм. Дрэвы ліп, ліпы. Пахла і звінела пчаліным звонам алея маладога кучаравага ліпняку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пля́місты, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты плямамі, з плямамі (у 1 знач.). Аднекуль ззаду слухачоў імкліва прабіраецца да эстрады баец — у касцы і плямістай плашч-палатцы. Ракітны.

2. Як састаўная частка некаторых заалагічных назваў. Плямісты алень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dahnten adv зза́ду, за гэ́тым;

was ~ ist, ist gemäht што з во́за ўпа́ла, то́е прапа́ла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)