(Zampieri) Даменіка; 21.10.1581, г. Балоння, Італія — 6.4.1641),
італьянскі жывапісец-акадэміст, прадстаўнік балонскай школы жывапісу. Вучыўся ў Балонні ў Л.Карачы. З 1602 працаваў пераважна ў Рыме. Творам Д. (фрэскі ў рымскіх цэрквах Сан-Луіджы дэі Франчэзі, 1616—17, і Сант-Андрэа дэла Вале, 1624—28; карціны «Апошняе прычасце св. Іераніма», 1614, «Паляванне Дыяны», 1617—18) уласцівы цэльная кампазіцыя, выразны ідэалізаваны малюнак, стракаты лакальны каларыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВІ́ША (Канстанцін Іванавіч) (20.10.1904, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 28.2.1984),
бел.жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Працаваў пераважна ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Творам характэрны лірычны настрой. Аўтар карцін: «Асенні матыў» (1937), «Стары Мінск» і «Мінскі дворык» (да 1940), «Дняпро» (1945), «Раніца ў вёсцы» (1956), «Астры» (1958), «Кветкі і Венера», «Старонка лясная» (абодва 1960), «Восень. Баяры» (1978). Сярод сюжэтна-тэматычных карцін: «Пасля работы» (1957), «Юныя рыбаловы» (1963), «Лесараспрацоўка. Першы рэйс» (1967) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЯРКО́Ў (Яфрэм Іванавіч) (н. 1.2.1921, с. Несцерава Цвярской вобл., Расія),
рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1981). Чл.-кар.АМСССР (1975). Скончыў Маскоўскі маст.ін-т (1953). Аўтар жанравых карцін («Каруначніцы», 1964, «Белая ноч. Вяселле», 1967, і інш.). Асн. месца ў творчасці займае лірычны пейзаж, прысвечаны прыродзе сярэднярускай паласы і Поўначы: «Сіні дзень» (1965), «Кроплі дажджу», «Паўночная вясна» (абодва 1969), «Зімовае сонца» (1971), «Цішыня», «Блакітны красавік» (абодва 1972) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАВА́К ((Caravaque) Луі) (1684—20 ці 26.6.1754),
французскі жывапісец. З 1716 у Расіі. З 1718 у ведамстве «Канцылярыі ад пабудоў», дзе меў вучняў (І.Вішнякоў і інш.). Працаваў у стылі позняга барока, пазней — ракако. Аўтар дэкар. размалёвак, батальных карцін, кардонаў для шпалер, партрэтаў. Сярод твораў: «Палтаўская баталія» (1717), партрэты Пятра I (1716 і 1723), імператрыцы Ганны Іванаўны (1730) і інш. Творчасць К., адметная вытанчанай жывапіснай манерай, паўплывала на рус. партрэт сярэдзіны 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САРАК ((Kosárek) Адольф) (6.1.1830, Гералец каля Гумпалец, Чэхія — 30.10.1859),
чэшскі жывапісец; адзін з заснавальнікаў нац. школы рэаліст. пейзажа 19 ст. Скончыў Пражскую АМ (1855). Творчасці ўласцівы паступовы пераход ад пейзажа ідэалізавана-рамант. да заснаванага на непасрэдным назіранні натуры, прастата матываў і паэт. адлюстраванне станаў прыроды, перадача асаблівасцей ландшафту Чэхіі і Маравіі: «Змрок» (1853), «Матыў з Пардубіцаў» (1854), «Пейзаж з каменным мостам» (1855), «Чэшскі пейзаж» (каля 1858), «Пейзаж з капліцай» (каля 1859) і інш.
харвацкі жывапісец і графік; адзін з заснавальнікаў харвацкай школы жывапісу 20 ст. Вучыўся ў АМ у Мюнхене (1907—11), акадэміі Гранд-Шам’ер у Парыжы (1911). Зазнаў уплывы Г.Курбэ і Э.Манэ. У абагульненай свабоднай манеры рабіў партрэты, пейзажы, нацюрморты, анімалістычныя сцэны, якія вызначаюцца стрыманасцю колеравай гамы, рысамі схаванага эмацыянальнага напружання і драматызму. Сярод твораў: «Аўтапартрэт з сабакам» (1910), «Аўтапартрэт з люлькай», «Бонвіван», «Люксембургскі сад» (усе 1912) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́ЕР ((Krøyer) Педэр Северын) (23.7.1851, г. Ставангер, Нарвегія —20 ці 21.11.1909),
дацкі жывапісец-рэаліст. Вучыўся ў АМ у Капенгагене (1864—70), працаваў у майстэрні Л.Бана ў Парыжы. У творах імкнуўся перадаць рухі, святло-паветр. асяроддзе і яго ўздзеянне на форму прадметаў: «Чыстка сардзін у Канкарна ў Брэтані» (1879), «Вясковы капялюшнік у Італіі» (1880), «Рыбакі на беразе мора» (1883), «Пасяджэнне Акадэміі навук» (1897). Аўтар партрэтаў Розенёрн-Лен (1891), Х.Драхмана (1902) і інш.
сербскі жывапісец. Вучыўся ў Мюнхене ў Школе прыкладнога мастацтва і АМ (1873—83). Працаваў у рэаліст. манеры, якой былі ўласцівы рысы рамантызму, часам драматычнасць, напружанасць змрочнай колеравай гамы («Анатам», 1880). Пісаў сцэны нар. жыцця, пейзажы (у т. л. пленэрныя эцюды), абразы, гіст. кампазіцыі, партрэты. Сярод твораў: «Каля крыніцы» (1883), «Дзверы рыбацкай хаціны», «Гарадок Чачак» (абодва 1884), партрэт І.Паніча (каля 1885), «Мястэчка Баба-Кай» (1907) і інш.