Свізік ‘кадушка для вады’ (віц., Шн. 3), ‘невялікая бочка’ (Касп.), све́зік ‘пасудзіна з роўнымі бакамі, вушкамі і векам для салення мяса і сала’ (Нік. Очерки). Няясна. Магчыма, сюды ж польск.дыял.swiąz, swioz, świoz ‘круглая драўляная пасуда на масла для работнікаў, якія працуюць у полі’. Тады, відаць, да vęzati ‘вязаць’; ‑і‑ у корані пад уплывам віць; гэта магла быць драўляная кадушка з паяскамі з плеценых дубцоў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пароліца ’вострая драўляная лапатка, якой аддзяляюцца пласты мёду’ (Машынскі, Uwagi, 43). Дэрыват з суф. -ліца (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 50) ад пароць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
drewniak
м.
1.разм.драўляная хата;
2. звычайна мн.~i — чаравікі на драўлянай падэшве; абіякі, дзеравяшкі, клумбы, клюмпы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
начо́ўкі, ‑човак; адз.няма.
Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб. Немаладая жанчына ў белай хусцінцы, нацягнутай на лоб, мыла штосьці ў начоўках.Хадкевіч.Тацяна пачала купаць Віктара. Хлапчук радасна плёскаўся ў начоўках і смяяўся.Шамякін.У маленькіх начоўках ляжалі два ладныя язі і залацісты, тоўсты лінь.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каза́, -ы́, мн. ко́зы і (з ліч. 2, 3, 4) казы́, коз, ж.
1. Невялікая парнакапытная жвачная жывёліна (свойская, дзікая) сямейства пустарогіх; самка казла.
Даіць казу.
2. Двухметровая драўляная мерка ў форме разнятага цыркуля для абмервання зямельных участкаў (разм.).
3. Заплечныя насілкі для пераносу цэглы на будоўлі (уст.).
4. Беларускі калядны абрад.
|| памянш.ко́зачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым.казі́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Казінае малако.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ламбрэке́н
(фр. lambrequin)
1) аздабленне з матэрыі на дзвярных і аконных праёмах, на партале тэатральнай сцэны;
2) драўляная разьба на выступах страхі, над дзвярамі і вокнамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГО́МЕЛЬСКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік драўлянага дойлідства канца 18 ст. Пабудавана ў гіст. раёне Гомеля на беразе р. Сож. Раней тут быў храм старавераў пад назвай Спасаў. Пасля на яго месцы пабудавана драўляная Ільінская царква, у 1794 перабудавана. Побач з ёй існаваў мужчынскі і жан. скіт старавераў. У 1850 скіт і царква закрыты; абразы і рэдкія кнігі перададзены ў Гомельскую Петрапаўлаўскую царкву. З 1852 царква зноў дзейнічае, у 1853 пры ёй засн. аднаверскі прыход. Будынак царквы складаецца з трох зрубаў, пастаўленых адзін за адным па падоўжнай восі. Зрубы нефа і бабінца прамавугольныя ў плане, алтарнай апсіды — 5-гранны. Над бабінцам надбудавана шмат’ярусная вежа-званіца (васьмярык на чацверыку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бікла́га, ‑і, ДМ ‑лазе, ж.
Невялікая драўляная ці металічная пасудзіна для вады. Неадлучны спадарожнік касца — круглая дубовая біклага.Жычка.Хтосьці прынёс на сенажаць біклагу вельмі добрага хлебнага квасу.Чорны.// Невялікая металічная пасудзіна, якая з’яўляецца прадметам салдацкай амуніцыі. Адкуль трапіла салдацкая біклага сюды, на возера?Гамолка.На поясе ў.. [Міколы] віселі біклага і кінжал.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Праві́дла ’(драўляная) прылада для выраўноўвання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Шат.). З польск.prawidło ’правіла, капыл’ (параўн. праві́ла). Таксама правідло́вы ’натуральны (мёд)’ (смарг., Сл. ПЗБ) з польск.prawidłowy ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мытэнька ’драўляная мянташка’ (кам., Выг. дыс.), мыйтэнька ’тс’ (кам., ДАБМ, к. 264). Балтызм. Параўн. літ.mente ’лапатка’. У першым слове ‑н‑ выпадае з прычыны разумення лексемы як польскай.